top of page

Ці варта звяртацца ў «камісію па вяртанні ў Беларусь», створаную Лукашэнкам?

Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч пра пастку рэжыму


Паперка, якую падпісаў Лукашэнка, не гарантуе нічога, акрамя таго, што вашыя персанальныя дадзеныя дакладна апынуцца ў руках катаў і прапагандыстаў.


Тэрарысты не дбаюць пра сваіх ахвяр. Ім патрэбныя новыя закладнікі. І яны хочуць, каб вы самі абылгалі сябе, падпісалі прызнанне ў тым, што не з’яўляецца злачынствам, публічна прасілі прабачэння за тое, чым варта ганарыцца.


У гэтай камісіі няма ніякіх паўнамоцтваў пазбавіць вас ад пераследу з боку памагатых рэжыму. Яна толькі выдае рэкамендацыі і інфармуе. Асноўная мэта ўсёй гэтай валтузні рэжыму у так званы «год мира и созидания» прадэманстраваць нібыта існуючае ў грамадстве жаданне перагарнуць старонку.


Памятайце, што сапраўдныя злачынцы — у складзе гэтай камісіі. Гэта яны ў хуткім часе апынуцца на лавах падсудных міжнародных трыбуналаў і нацыянальных судоў.


4 views
bottom of page