Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- Прадстаўнікі спорту рэжыму Лукашэнкі не прайшлі кваліфікацыю на Алімпійскія гульні
Дасье на 179 спартоўцаў рэжыму Лукашэнкі, афіляваных з ваеннымі або сілавымі структурамі, былі падрыхтаваныя ў 2023 годзе камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і перададзеныя ў адрас міжнародных партнёраў. У бягучы момант вядома, што частка з іх не прайшла кваліфікацыю на Алімпійскія гульні ў Парыжы. У снежні 2023 года выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) устанавіў строгія ўмовы допуску для ўдзелу беларускіх спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. У сакавіку 2024 года выканкам МАК стварыў індывідуальную нейтральную групу па праверцы адпаведнасці спартсменаў кваліфікацыйным патрабаванням (AINERP). Група AINERP правярае адпаведнасць спартсменаў з расійскім ці беларускім пашпартам да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года на аснове рашэнняў выканкама МАК і ўстаноўленых прынцыпаў. У сваёй працы група выкарыстоўвае інфармацыю з розных крыніц, уключаючы афіцыйныя спісы спартоўцаў, звязаных з ваеннымі і сілавымі структурамі ў Беларусі. У адпаведнасці з заяўленымі правіламі праверкі, не ўсе спартоўцы былі прызнаныя адпавядаючымі патрабаванням і запрошаны да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прадаставіла інфармацыю пра беларускіх спартсменаў, якія маюць сувязь з ваеннымі структурамі, уключаючы, напрыклад, лідараў каманды па барацьбе, такіх як Ірына Курачкіна і Ванэса Каладзінская. Спіс спартсменаў будзе абнаўляцца ў адпаведнасці з рашэннямі AINERP. «Стварэнне спецыяльнай групы па верыфікацыі спартоўцаў на адпаведнасць крытэрам МАК і адмова ў допуску на Алімпіяду ў Парыжы беларускіх спартоўцаў, звязаных з ваеннымі структурамі, з'яўляецца важным крокам да падтрымання спорту, свабоднага ад палітычных маніпуляцый. Барацьба за алімпійскія каштоўнасці, якую вядуць свабодныя спартоўцы, не павінна быць марнай», — адзначыў намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
- Стварэнне тэатральнай прасторы для беларускіх творцаў у Польшчы
«Цяпер ідуць перамовы аб стварэнні прасторы, якая дасць магчымасць развіваць сваю дзейнасць творцам, якія займаюцца тэатральнай творчасцю і прадстаўляюць нацыянальныя меншасці», — адзначана ў лісце Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў адказ на зварот Паўла Латушкі ў адрас міністра культуры Польшчы і ў працяг сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з намесніцай міністра культуры Польшчы Мартай Цінькоўскай, якая адбылася ў траўні бягучага года. Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы нагадвае, што артысты з Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы, могуць прымаць удзел у праграмах, якія рэалізуе Тэатральны інстытут. Сярод іх, напрыклад, Przestrzenie Sztuki (у супрацоўніцтве з адным з аператараў праграм альбо OFF Polska) ці Lato w teatrze (у супрацоўніцтве з установай культуры ці грамадскай арганізацыяй). Важнай прапановай для беларускіх творцаў з'яўляецца ўдзел у праграме Gaude Polonia, якую рэалізоўвае Нацыянальны цэнтр культуры. Праграма служыць для пабудовы паразумення і добрых кантактаў у галіне культурнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і яе блізкімі суседзямі. На паўгадавую стыпендыю ў Польшчы могуць прэтэндаваць творцы, якія прадстаўляюць наступныя сферы: кіно, фатаграфія, захаванне помнікаў, літаратура, пераклад, музыка, выяўленчае мастацтва, тэатр, тэатральная і кінакрытыка. Стыпендыяты працуюць пад кіраўніцтвам выбітных польскіх мастакоў, звязаных з акадэмічнымі цэнтрамі і мастацкімі коламі Польшчы. «У дачыненні да прадстаўнікоў беларускай культуры ў Беларусі не спыняюцца шырокамаштабныя рэпрэсіі. Па дадзеных Беларускага ПЭН-цэнтра, толькі ў 2023 годзе адбылося 1097 парушэнняў у дачыненні да 605 дзеячаў культуры, 163 парушэнні ў дачыненні да 147 арганізацый і супольнасцей, 57 парушэнняў у дачыненні да аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і беларускай мовы. Многія беларускія дзеячы культуры былі вымушаны пакінуць Беларусь і сёння ім патрабуецца падтрымка. Мы працягнем падтрымліваць дзейнасць Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і сумесна з Прадстаўніцтвам працягваць працу па лабіяванні інтарэсаў беларускіх дзеячаў культуры, якія вымушана знаходзяцца за мяжой», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
- Лукашэнка прыдумаў, як працаўладкаваць беларусаў на пенсіі
Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у эфіры канала «6TV Biełaruś» выказаў меркаванне, што новыя матэрыяльныя стымулы для пенсіянераў, пра якія заявіў Лукашэнка — спроба зрабіць для сваіх цёплыя месцы. Як гэта будзе? Размеркаванне вайсковых пенсіянераў, былых чыноўнікаў на пасады намеснікаў па бяспецы, ідэалагічнай працы, на месцы, дзе не трэба штосьці рабіць — туды пасадзяць сваіх людзей. А знайсці рукі туды, дзе сапраўды трэба працаваць — не атрымаецца. А такіх вакансіяў усё больш. Гэта будзе сапраўдны «стрэл у нагу». На тых працоўных месцах, на якія яны хочуць знайсці сталых людзей, пенсіянерам будзе складана працаваць. Такія стымулы — гэта проста тэзісы новай перадвыбарчай кампаніі Такую задачу далі прафсаюзам і не проста так. Сам Лукашэнка называў іх самай вялікай палітычнай партыяй. Гэта азначае, што выкарыстоўваць прафсаюзы будуць як палітычны інструмент. Калі раней яны збіралі подпісы на прадпрыемствах абы як, то цяпер будзе сапраўдная праверка на лаяльнасць. На лаяльнасць перад выбарамі. Нацыянальная канцэпцыя па-лукашэнкаўскі Гэта таксама крок да выбарчай кампаніі. Як мы ўсе ведаем, Лукашэнка — элітны баец інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. Мядведзеў — баец у Telegram, а ёсць больш элітны, які адкрыта праводзіць вучэнні, робіць заявы пра падрыхтаванасць да ўсяго. І гэта працуе на Захад. Лукашэнка штосьці кажа скандальнае пра пагрозы, заходнія палітыкі і СМІ абмяркоўваюць, а краіны пачынаюць рэагаваць.
- Узброены канфлікт паміж Расіяй і Украінай на тэрыторыі Беларусі
28 чэрвеня Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што з турмы рэжыму Лукашэнкі на волю выйшлі грамадзяне Украіны, некаторыя з якіх раней былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Экспертнае меркаванне НАУ аб юрыдычных аспектах дадзенага працэсу Нягледзячы на тое, што Беларусь ажыццявіла акт агрэсіі супраць Украіны, яна тым не менш юрыдычна не з'яўляецца ўдзельнікам узброенага канфлікту. Умовы для прызнання дзяржавы ўдзельнікам узброенага канфлікту ўтрымліваюцца ў артыкуле 2 агульных для ўсіх Жэнеўскіх канвенцый 1949 года. Гэтыя ўмовы для Беларусі не выконваюцца. Калі абмен адбыўся па правілах чацвёртай Жэнеўскай Канвенцыі 1949 года, то гэта значыць, што бакамі такога абмену выступалі Расія і Украіна, паміж якімі і існуе міжнародны ўзброены канфлікт. Гэта азначае, што вернутыя Украіне грамадзянскія асобы, якія былі затрыманыя ў Беларусі, дэ-юрэ былі перададзеныя ў распараджэнне Расіі і фактычна разглядаліся як інтэрнаваныя асобы ў адпаведнасці з палажэннямі артыкулаў 41, 42, 43, 68 і 78 IV-й Жэнеўскай канвенцыі 1949 года. Украіна і Расія ўжо мелі багаты досвед абмену ваеннапалонных і інтэрнаваных грамадзянскіх асоб. Гэта адзін з такіх выпадкаў. Беларусь юрыдычна знаходзіцца па-за гэтым працэсам і не можа быць яго ўдзельнікам. І таму, няглядзечы на тое, што Беларусь не з’яўляецца ўдзельнікам узброеннага канфлікту, тым не менш сцверджанне аб тым, што ён «мае месца на тэрыторыі Беларусі паміж Украінай і Расіяй» з'яўляецца верным.
- Карупцыя пры Лукашэнку непераможная
Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Дыктатар цягам 30 гадоў змагаецца з карупцыяй, аднак перамагчы яе ўсё ніяк не можа. А можа быць не хоча? Бо так зручна ўзначальваць усе значныя і не вельмі карупцыйныя схемы, а за некалькі месяцаў да чарговых выбараў вызначыць, выкрыць і паказальна асудзіць якога-небудзь «буйнога» карупцыянера. А ў міжвыбарны перыяд пад выглядам барацьбы з карупцыяй распраўляцца з непажаданымі. Чаму барацьба Лукашэнкі з карупцыяй прыводзіць да павелічэння гэтай самай карупцыі? А яна рэальна павялічваецца. У 2022 годзе за здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці асуджана 686 асоб, а ў 2023 годзе — 717. У Беларусі на гэты момант фактычна ўсталяваны паўваенны рэжым ва ўмовах бесперапынных рэпрэсій, а ўся карупцыя сканцэнтраваная ў руках набліжаных да дыктатара груп людзей. Бо ўзначальвае і гадамі ўдасканальвае і адточвае карупцыйныя схемы Лукашэнка. Вось і прычына, чаму 30 гадоў змагаючыся з карупцый, гэтая самая карупцыя толькі павялічваецца. Таму што Лукашэнка не можа перамагчы самога сябе. У дэмакратычных краінах грамадзянская супольнасць мае магчымасць грамадскага кантролю над дзейнасцю дзяржаўных служачых і чыноўнікаў. І калі няма кантролю з боку грамадзян, СМІ, апазіцыі, то тады вярхушка ўзурпуе не толькі ўладу, але і кантроль над усімі працэсамі, у тым ліку карупцыйнымі магчымасцямі. Але ў Беларусі гэтага няма. Усе парасткі грамадскага кантролю ўнутры краіны рэжым Лукашэнкі знішчыў. Беларусы за 30 гадоў убачылі і зразумелі, што антыкарупцыйная дзейнасць ператварылася для адных у расправу з непажаданымі і жудасныя жорны людскіх лёсаў, а для іншых — у паверанне ў сваю выключнасць і ўсёдазволенасць. І ўвесь працэс барацьбы з карупцыяй праходзіць нават не пад лозунгам «часам не да законаў», а ўжо пад лозунгам «Законаў няма. Ёсць загад Лукашэнкі». Па-сапраўднаму знізіць узровень карупцыі ў нашай краіне будзе магчыма пасля перамогі над рэжымам Лукашэнкі, пасля правядзення сумленных і празрыстых выбараў, у выніку якіх урад будзе несці справаздачнасць перад грамадзянамі.
- АБСЕ як асноўная платформа для ініцыятыў па адказнасці рэжыму Лукашэнкі
Аднаўленне правоў ахвяр сур'ёзных міжнародных злачынстваў у Беларусі стала галоўнай мэтай сустрэч Паўла Латушкі з пастаяннымі прадстаўнікамі дэмакратычных краін у АБСЕ, якія адбыліся 27-28 чэрвеня 2024 года ў Вене. Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў серыю сустрэч з пастаяннымі прадстаўнікамі Польшчы, Літвы, Латвіі, Канады, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, ЕС, Ліхтэнштэйна пры АБСЕ. Павел Латушка і юрысты НАУ прадставілі пазіцыю аб патэнцыяле механізмаў АБСЕ, якія да канца не выкарыстаныя ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі, і іх важным значэнні для далейшых мэтаў аднаўлення правоў ахвяр сур'ёзных міжнародных злачынстваў. Характар дыскусій дазваляе сцвярджаць, што дзеянні партнёраў у гэтым кірунку не прымусяць сябе доўга чакаць. На просьбу пастаянных прадстаўнікоў пры АБСЕ Павел Латушка праінфармаваў аб падтрымцы Расіі з боку рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны і аб эскалацыі міграцыйнага крызісу рэжымам у Мінску на мяжы з Еўрапейскім саюзам. Пастаянныя прадстаўнікі таксама прадэманстравалі асаблівую ўвагу да незаконнага перамяшчэння цывільнага насельніцтва з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь. Асобныя пастаянныя прадстаўнікі еўрапейскіх краін пры АБСЕ адзначылі мэтазгоднасць фарміравання адзінай пляцоўкі для ўсіх ініцыятыў па адказнасці ў беларускім кантэксце, якой можа стаць менавіта АБСЕ і сфарміраваная ў рамках арганізацыі група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Павел Латушка давёў да партнёраў інфармацыю аб цяжкім становішчы Андрэя Гнёта і рызыках, звязаных з яго магчымай экстрадыцыяй з Сербіі ў Беларусь. Можна канстатаваць, што дадзеная сітуацыя знаходзіцца пад пільнай увагай ключавых краін-партнёраў дэмакратычнай Беларусі, што дазваляе прыцягваць неабходны ўзровень дыпламатычна-прававой падтрымкі беларускага актывіста і рэжысёра. Асобна па просьбе пастаянных прадстаўнікоў пры АБСЕ Павел Латушка прадставіў інфармацыю аб выніках выбараў у Каардынацыйную Раду і дзеяннях па ўмацаванні беларускіх дэмакратычных інстытутаў.
- Галоўны мытнік Лукашэнкі едзе ў Брусэль?
Сёння, дзякуючы BELPOL, стала вядома, што 27-29 чэрвеня 2024 года ў чарговай сэсіі Савета Сусветнай мытнай арганізацыі ў Бруселі можа прыняць удзел т. зв. старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі. Што ж тычыцца сітуацыі на мяжы, то, відавочна, што яна ўзнікла не па віне ЕС або асобна Польшчы, Літвы, Латвіі. Яна выклікана ў першую чаргу гібрыднай агрэсіяй, сумесна арганізаванай рэжымам Лукашэнкі і Расіяй. Акрамя таго, важную ролю адыгрывае і іх сумесная ваенная агрэсія супраць Украіны. Такім чынам, пытанне аднаўлення працы пунктаў пропуску можа быць вырашана толькі пры ўмове ліквідацыі прычыны — гэта значыць спынення агрэсіі. У сувязі з гэтым узнікае шэраг пытанняў Ці здольны Лукашэнка (а ў дадзеным выпадку яго галоўны мытнік) даць гарантыі па спыненні гібрыднай агрэсіі ў дачыненні да ЕС? Ці здольны даць гарантыі спынення саўдзелу ў вайне супраць Украіны? Ці гатовы хто-небудзь, а ў дадзеным выпадку Савет Сусветнай мытнай арганізацыі, паверыць у гэтыя гарантыі? І, нарэшце, што ў рэчаіснасці турбуе Лукашэнку і ягонага прадстаўніка: свабоднае перамяшчэнне праз мяжу з ЕС беларускіх грамадзян ці ж перамяшчэнне тавараў? Але гэтае пытанне, відавочна, рытарычнае. Як, у прынцыпе, і першыя два. Лукашэнка — гэта марыянетка ў руках Крамля. Чыё становішча, знаходжанне ва ўладзе цалкам залежыць ад волі Масквы, ад яе гарантый і яе рэсурсаў. А таму ніякіх самастойных рашэнняў рэжым Лукашэнкі прымаць не здольны. Як і даваць якія-небудзь гарантыі. У той жа час беларускі народ — не роўна рэжым Лукашэнкі. І мы, як беларускія дэмакратычныя сілы, выступаем за спрашчэнне магчымасцяў для перамяшчэння беларусаў, большасць з якіх выступае за дэмакратыю, супраць Лукашэнкі і супраць вайны. Але мы лічым абсалютна недапушчальным наладжванне гандлёвых адносін з прарасійскім дыктатарскім рэжымам, які масава рэпрэсуе беларусаў, масава здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці, вядзе гібрыдную вайну супраць ЕС, удзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны, здзяйсняе ваенныя злачынствы (дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый) і ўдзельнічае ў абыходзе санкцый, накладзеных на Расію за агрэсію супраць Украіны. Важна разумець, што Беларусь і Расія маюць адзіную мытную прастору, а таксама аб'яднаныя ў т. зв. «Саюзную дзяржаву». Любыя тавары, якія ўязджаюць сёння ў Беларусь, бесперашкодна трапляюць у Расію. Таму наш падыход вельмі просты: масты для беларусаў, сцены для рэжыму. І калі Савет Сусветнай мытнай арганізацыі гатовы прыняць прадстаўніка рэжыму Лукашэнкі, то ён прынамсі павінен прыняць да ўвагі гэтыя факты і не дазволіць увесці сябе ў зман.
- Арцём Брухан: Раней ці пазней палітыка прыйдзе ў тваё жыццё
Крыніца: racyja.com «Аб спрашчэнні візавага рэжыму і паляпшэнні памежнага руху ў дачыненні да беларусаў». Над такім дакументам зараз працуюць у Каардынацыйнай радзе трэцяга складу. Гэта рэакцыя на праблемы, якія цяпер узнікаюць на беларуска-польскай мяжы. Ды нават больш. У палітыцы паміж Польшчай ды сучаснай Беларуссю, дзе сёння кіруе Аляксандр Лукашэнка. Аспекты абмяркавалі з нашым госцем. Гэта Арцём Брухан, сябра КР і намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. РР: Польскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць пра тое, што сапраўды сітуацыя на мяжы крытычная. Польскі ўрад зноў увёў буферную зону. Напэўна, на мяжы сапраўды крытычная сітуацыя. Як нам на гэта рэагаваць? Арцём Брухан: Нам патрэбна зразумець, гэта выклікана дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі. Гэта галоўная базавая рэч, якую трэба не забываць. Таму што, калі мы зараз абмяркоўваем гэтае пытанне, то ўздымаецца і іншае пытанне: а чаго палякі так жорстка рэагуюць? Чаму яны прымаюць такія рашэнні? Але ўсё ж такі давайце ўзгадаем, што ў першую чаргу гэты іміграцыйны крызіс ужо працягваецца дастаткова доўгі час, і ўся гэтая рэзкая рэакцыя з польскага боку, яна выклікана трагічным здарэннем – вайскоўца забілі на мяжы. І дастаткова моцная палітычная заява Анджэя Дуды, якая прагучала ў Кітаі, што гэта першы польскі жаўнер, які загінуў пры абароне мяжы з часоў Другой сусветнай вайны. Таму вось гэтая эскалацыя і адбываецца. РР: Але, напэўна, і Пуціна варта згадаць, бо польскія СМІ паведамляюць, што большасць гэтых людзей, якія штурмуюць мяжу, маюць расейскія візы. Таму Пуціна я б тут не выключаў. Арцём Брухан: Я з вамі пагаджуся цалкам. Але мы, як беларусы, у першую чаргу звяртаем увагу на рэжым Лукашэнкі, таму што гэта адбываецца на мяжы нашай краіны. Таму я так акцэнтаваў увагу на ім. Зразумела, што курыруецца гэтая гібрыдная агрэсія з Крамля. Галоўны выгадаатрыўмоўца гэтага, канешне, Пуцін. Таму гэтыя дзеянні дыктатараў вядуць да гэтага. Калі і будзе перакрыццё мяжы, то перакрыццё мяжы з Беларуссю. Больш за ўсіх пацерпяць беларусы. У гэтым галоўная праблема для нас усіх. РР: Мы жывём на Беласточчыне і вельмі часта сустракаемся з людзьмі, якія не заангажаваныя ў палітыку, проста працуюць тут і дадому збіраюцца ехаць у Беларусь. І сутыкаюцца з вялікімі праблемамі пры перасячэнні мяжы. Нехта доўга стаіць на мяжы, нехта едзе праз Літву. Калі казаць пра Беласток, то да Гародні ўсяго 80 кіламетраў. І якія аргументы могуць быць з такімі людзьмі? Арцём Брухан: У любым выпадку галоўны аргумент такі: калі ты не заангажаваны ў палітыку, то палітыка потым заангажуецца ў цябе. Калі проста працуеш, штосьці робіш і кажаш, што палітыка гэта штосьці дзесьці адбываецца, то вынікам таго, што ты не заангажаваны ў палітыку, з’яўляецца тое, што адбываецца ў тваёй краіне. Ты не можаш хутка прайсці мяжу. То бок галоўнае – у гэтым сэнс, што чалавеку патлумачыць, што раней ці пазней палітыка прыйдзе ў тваё жыццё. І калі б чалавек разумеў, што адбываецца, калі б выказваўся з гэтай нагоды, калі б меў свае погляды, то тады, магчыма, яму было б больш зразумела, што адбываецца, і ён бы не казаў, што незаангажаваны ў палітыку, не казаў бы: вой палякі перакрылі мяжу, якія яны дрэнныя, не дазвалюць мне спакойна праехаць праз мяжу. Вось у чым сэнс. Тут базавая рэч адукацыя, у тым ліку і палітычная адукацыя грамадства і людзей. Трэба працаваць з людзьмі, гэтага ніколі не бывае шмат.
- Каардынацыйная Рада — на парадку дня кансультатыўнай групы «Беларусь-ЕС»
«Трэцяе скліканне Каардынацыйнай Рады пачало сваю працу 12 чэрвеня. Рухаючыся наперад, зараз мы ўсе працуем над новай рэдакцыяй Рэгламента, каб КР працавала як мага больш эфектыўна зараз і ў будучым. Спадзяюся, што ў бліжэйшыя дні мы правядзём першае рабочае адкрытае агульнае паседжанне, на якім будзе абрана кіраўніцтва», — адзначыла дэлегатка Каардынацыйнай Рады, чаліня кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» Анжаліка Мельнікава падчас удзелу ў III паседжанні кансультатыўнай групы беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі з ЕС. У сваім выступленні Анжаліка Мельнікава прадставіла вынікі выбараў у КР і бягучае становішча спраў унутры Каардынацыйнай Рады. Агульная палітычная стратэгія КР будзе залежыць ад максімальна шырока ўзгодненай пазіцыі членамі КР, але некаторыя напрамкі дзейнасці можна адзначыць ужо сёння: 1. Праца для выбаршчыкаў і адстойванне іх інтарэсаў. Легітымнасць КР будзе залежыць ад таго, наколькі эфектыўна мы будзем вырашаць задачы ў інтарэсах Беларусі, беларускага народа ўнутры краіны і беларускай дыяспары за мяжой. Усё залежыць ад нашых дзеянняў. 2. Умацаванне сувязяў з супольнасцямі ўнутры Беларусі з упорам на палітычны парадак дня і аднаўленне жывой сеткі кантактаў. 3. Паляпшэнне іміджу КР і агульнага іміджу дэмакратычных сіл сярод беларусаў. Нам неабходна надаваць больш увагі працы са СМІ (у тым ліку з блогерамі — гэта вельмі важна, бо ў іх усё яшчэ ёсць шырокая аўдыторыя ўнутры Беларусі). 4. Праца з нашымі партнёрамі па пытаннях спрашчэння візавага рэжыму і павелічэння агульных кантактаў паміж нашымі людзьмі (тымі, хто застаўся, і тымі, хто з'ехаў). Тут вельмі важна пашырыць намаганні па падтрымцы і мабілізацыі беларускай дыяспары. 5. Яшчэ адзін важны напрамак працы Каардынацыйнай Рады, які цяпер абмяркоўваецца, — гэта пашырэнне ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва абранай Каардынацыйнай Рады з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, пашырэнне яго паўнамоцтваў і ўплыў на прызначэнне членаў АПК. 6. Адным з найбольш важных напрамкаў у плане міжнародных кантактаў будзе ўмацаванне нашага супрацоўніцтва з нацыянальнымі парламентамі краін-партнёраў і парламенцкімі інстытутамі, уключаючы Еўрапейскі парламент і Парламенцкую асамблею Савета Еўропы (ПАСЕ). 7. Мы таксама разлічваем заставацца ключавым актарам у арганізацыі сектаральных кансультацый па ацэнцы патрэбаў дэмакратычнай Беларусі.
- Уладзімір Астапенка прызначаны выконваючым абавязкі прадстаўніка па замежных справах Кабінета. Валер Кавалеўскі склаў паўнамоцтвы
Рашэнне аб прызначэнні Уладзіміра Астапенкі прыняла кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская. Да гэтага часу Астапенка з’яўляўся намеснікам прадстаўніка па замежных справах Кабінета. Папярэдні кіраўнік Прадстаўніцтва па замежных справах Валер Кавалеўскі падчас пасяджэння Аб’яднанага Пераходнага Кабінета склаў паўнамоцтвы. Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская пракаментавала змены ў кіраўніцтве прадстаўніцтва: «Удзячная Валеру Кавалеўскаму за тры з паловай гады супольнай працы, спачатку ў Офісе, а потым і ў Кабінеце. Сярод іншага, Валерый Георгіевіч уздымаў пытанне Беларусі на міжнародных форумах і ў арганізацыях, арганізаваў працу Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, дапамагаў вырашаць пытанні беларусаў за мяжой. Сёння на нарадзе Кабінета Валер праінфармаваў пра сваё рашэнне пакінуць пасаду прадстаўніка па замежных справах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Часова выконваць абавязкі прадстаўніка па замежных справах будзе амбасадар Уладзімір Астапенка, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, які таксама быў намеснікам Валера Кавалеўскага». Уладзімір Астапенка – дыпламат, кандыдат юрыдычных навук. У 2020 годзе падаў заяву аб вызваленні ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне, заявіў пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязацельствах, відавочныя і грубыя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
- БРСМ і БелОМА пад санкцыямі ЕС
Па прапанове НАУ ЕС увёў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і падтрымку агрэсіі Расіі супраць Украіны. Паводле абгрунтавання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) з'яўляецца адным з асноўных удзельнікаў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь. БРСМ займаецца перавыхаваннем, палітычнай і ідэалагічнай апрацоўкай дзяцей, а таксама каардынуе практычныя аспекты, такія як размяшчэнне дзяцей на тэрыторыі Беларусі. Таму БРСМ матэрыяльна падтрымлівае дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны. Пад санкцыямі ЕС у 14 пакеце супраць Расіі ўнесены і кіраўнік БРСМ Аляксандр Лук'янаў. Таксама за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь пад санкцыі ЕС трапіў сакратар так званай Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў. Уводзячы санкцыі за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей, ЕС яшчэ раз фіксуе факт парушэння ўкраінскага заканадаўства і адміністрацыйнага парадку па перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей. А гэта ў сваю чаргу фіксуе факт парушэння міжнароднага права і пацвярджае важнасць праведзенай НАУ працы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці. Таксама пад санкцыямі апынулася прадпрыемства ВПК Беларусі — ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне» (БелОМА) і яго дырэктар Аляксандр Мароз. БелОМА пастаўляе камплектуючыя для ўзбраення расійскай арміі, якія выкарыстоўваюцца ў агрэсіі супраць Украіны. Па прапанове НАУ ЕС увёў санкцыі супраць сістэмы фінансавых паведамленняў банка Расіі (СПФС). Разам з абгрунтаваннем санкцый на прадпрыемствы ВПК Беларусі, іншымі прапановамі, у тым ліку па персанальных абмежаваннях, Павел Латушка 11 снежня 2023 года перадаў прапановы аб накладанні санкцый на СПФС разам з адпаведным абгрунтаваннем, а таксама апісаннем ролі СПФС у абыходзе ўжо ўведзеных абмежаванняў Дэвіду О'Салівану ўпаўнаважанаму па санкцыях ЕС. Наша праца па расследаванні незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, а таксама іншыя санкцыйныя прапановы знайшлі адлюстраванне ў новым санкцыйным пакеце супраць Расіі. Мы і далей працягнем нашу працу па санкцыйным ціску і прыцягненню да адказнасці парушальнікаў нормаў міжнароднага права. У сераду запланаваная сустрэча Паўла Латушкі са спецпрадстаўніком ЕС у пытаннях санкцыйнай палітыкі Дэвідам О'Саліванам у Бруселі, падчас якой будуць абмеркаваныя далейшыя крокі для ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі.
- Рэжым не пазбегне санкцый
Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол За некалькі гадзін да канчатковага ўзгаднення санкцыйнага пакета Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў штаб-кватэры Еўрапейскай камісіі ў Бруселі адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі са спецыяльным пасланнікам ЕС па санкцыях, паслом Дэвідам О'Саліванам. Падчас сустрэчы Павел Латушка ў развіццё прынятага некалькімі днямі раней санкцыйнага пакета ЕС у дачыненні да Расійскай Федэрацыі ўнёс некалькі прапаноў па ўзмацненні ўздзеяння санкцыйнага пакета ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Павел Латушка перадаў Дэвіду О'Салівану санкцыйныя прапановы і пазначыў наступныя пытанні ўдасканалення санкцыйнай палітыкі ЕС: Ізаляцыя ключавых беларускіх банкаў і даччыных кампаній расійскіх банкаў, якія працуюць у Беларусі, шляхам закрыцця іх карэспандэнцкіх рахункаў у банках ЕС. Увядзенне санкцый супраць інстытутаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Гэтая аб’яднанне служыць дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і сродкам разбурэння суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Увядзенне санкцый супраць прапагандысцкіх СМІ, якія апраўдваюць агрэсію супраць Украіны і масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. Увядзенне санкцый у дачыненні да актываў, звязаных з Лукашэнкам за межамі Беларусі, якія па-ранейшаму не закранутыя абмежаваннямі. Гарманізацыя гандлёвых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі з уведзенымі супраць Расіі. Абмежаванне транзіту санкцыйных тавараў праз тэрыторыю Беларусі. Цяпер гэтыя тавары часта маскіруюцца пад «ілжывы транзіт» і ў канчатковым выніку трапляюць у Беларусь і Расію. Падзел прымянення персанальных і эканамічных санкцый. Персанальныя санкцыі, накіраваныя супраць ваенных, членаў рэпрэсіўных структур, суддзяў, чыноўнікаў і іншых прадстаўнікоў рэжыму, могуць уводзіцца пакетамі некалькі разоў на год. Санкцыі не павінны прымяняцца па прынцыпе прыналежнасці да беларускага грамадзянства.











