Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- Ключавая інфармацыя пра рэпрэсіі ў Беларусі
Гэты вялікі спіс — далёка не ўсе выпадкі затрыманняў, катаванняў і прысудаў беларусаў. Гэта толькі некаторая частка самых вядомых і абсурдных выпадкаў на сённяшні дзень у Беларусі 1389 палітвязняў; асуджаных па палітычных матывах мінімум 3661 чалавек; з 2020 года было заведзена каля 15 000 палітычна матываваных крымінальных спраў; прама зараз каля 4000 чалавек чакаюць суда па палітычных артыкулах; са жніўня 2020 года больш за 50 000 чалавек былі затрыманыя. Па дадзеных «Вясны», у кастрычніку было затрымана мінімум 317 чалавек (За верасень і кастрычнік толькі ў Менску паводле палітычных адміністратыўных артыкулаў затрымалі не менш за 450 чалавек). Вядома пра не менш за 193 судовыя пасяджэнні паводле адміністрацыйных спраў, з якіх было прызначана мінімум 95 адміністрацыйных арыштаў і не менш за 21 штраф. 425 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За кастрычнік па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек. Гэты вялікі спіс — далёка не ўсе выпадкі затрыманняў, катаванняў і прысудаў беларусаў. Гэта толькі некаторая частка самых вядомых і абсурдных выпадкаў. Рэпрэсіі ў Беларусі: 1 кастрычніка — 7 лістапада 1 кастрычніка Год «хатняй хіміі» прысудзілі жыхару Брэста Сяргею Беразюку за абразу супрацоўнікаў міліцыі. Па матэрыялах абвінавачання, Беразюк «размясціў у адкрытым доступе паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, выяўленыя ў непрыстойнай форме, прыніжаючыя гонар і годнасць службовых асоб». 2 кастрычніка Брэсцкі абласны суд вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суд прызнаў Сальмановіча вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 10 год ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітзняволеная з Брэста Ірыны Прыгавай чатыры месяцы не выходзіць на сувязь. Як стала вядома праваабаронцам, за чатыры месяцы ад яе не прыйшло ніводнага ліста. Таксама карэспандэнцыя, якая дасылаюцца ёй, вяртаецца адрасатам назад. 3 кастрычніка У «Спіс экстрэмістаў» уключылі адразу 67 беларусаў. Былому футбалісту зборнай Беларусі Васілю Хамутоўскаму прысудзілі 13 сутак арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Былому тэлевядучаму і экс-кіраўніку «прэзідэнцкага пула» на АНТ Дзмітрыя Семчанку арыштавалі на 13 сутак арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». 4 кастрычніка Палітзняволеную Алену Гнаук пазбавілі перадач і спатканняў. Восем сілавікоў у поўным абмундзіраванні і з георгіеўскімі стужкамі прыйшлі затрымліваць Вольгу Раманцову з-за каментара ў інтэрнэце. 5 кастрычніка Дзіяну Кішкарэнку асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за ўдзел у «Маршы вызвалення палітвязняў». Мінчанку асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за ўдзел у «Маршы вызвалення палітвязняў». Жыхарка Наваполацка Настасся Савуляк патэлефанавала ў міліцыю і «абразіла Лукашэнку» — яе асудзілі да калоніі. 6 кастрычніка Улады закрылі школу пры каталіцкім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску. Вынесены прысуд па «справе БелаПАН». Суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў абвінавачаным журналістам наступныя тэрміны: Андрэй Аляксандраў — 14 гадоў калоніі. Ірына Злобіна — 9 гадоў калоніі. Дзмітрый Наважылаў — 6 гадоў калоніі. Ірына Леўшына — 4 гады калоніі. Затрымалі дасведчанага трансплантолага Аляксея Аляксейчыка, які рабіў аперацыі па перасадцы касцявога мозгу. 7 кастрычніка Беларуса затрымалі за абразу Лукашэнкі, Пуціна і Кадырава. Сілавікі прымусілі затрыманага асобна папрасіць прабачэння ў Кадырава і сказаць «Ахмат сила» на фоне сцяга Чачні. У Гродне мужчыну з псіхічным захворваннем — Андрэя Сачэўку — асудзілі да шасці гадоў калоніі. 8 кастрычніка Палітвязня Уладзіслава Барысава ў калоніі пазбавілі спатканняў. 10 кастрычніка Суд у Мінску прыгаварыў Алену Латушку, жонку стрыечнага брата палітыка Паўла Латушкі, да двух з паловай гадоў «бытавой хіміі» (абмежаванне свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу). Раней яе муж Анатоль Латушка быў прыгавораны да 6 гадоў пазбаўлення волі. За негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі Міхаілу Корзуну прысудзілі чатыры гады калоніі. 11 кастрычніка Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да стваральнікаў і ўдзельнікаў палка Каліноўскага. Дзмітрыя Шабетніка асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за рэпосты навінаў пра расейскую агрэсію. Жыхара Магілёва Аркадзя Гуменнікава затрымалі ў цырульні за «распаўсюд фотаздымкаў БЧБ-сцяга ў сацсетках». Затрымалі пастара царквы «Новае пакаленне» Сяргея Паўлоўскага. 12 кастрычніка Дэпутаты прынялі законапраект, які робіць больш жорсткім выезд за мяжу сілавікам і тым, хто трапіў пад адміністрацыйны пераслед. КДБ зможа абмежаваць беларусам выезд з краіны на паўгода, калі ён «супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Беларусі». Якія грамадзяне і на якіх падставах будуць трапляць у гэтую катэгорыю — не паведамляецца. Выезд будзе забаронены тым, у адносінах да каго вядзецца адміністрацыйны працэс, а рашэнне судом пакуль не прынята. Сюды адносяцца і «палітычныя» артыкулы КаАП: «непадпарадкаванне», «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» і іншыя. Супрацоўнікам сілавых ведамстваў, уключаючы грамадзянскі персанал, можна будзе выехаць за межы Беларусі толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам. Калі ў такіх асоб ёсць біяметрычны пашпарт, на час службы яго давядзецца здаць у аддзел кадраў. 13 кастрычніка «Рэйкаваму партызану» з Асіповічаў Аляксею Шышкаўцу прысудзілі 11 гадоў калоніі. Мінчука Дзмітрыя Каваленку асудзілі на 15 сутак за «Пагоню» на нумарным знаку аўтамабіля. не вярнулі. Акрамя гэтага, у Дзмітрыя забралі на экспертызу яго машыну, якую пасля вызвалення не вярнулі. ГУБАЗіК затрымаў жыхара Магілёва Дзяніса Клешчанко — яго прымусілі таптаць сваю кепку з «Пагоняй» і спяваць «Любэ». 14 кастрычніка Мужа і жонку асудзілі да калоніі. Дома ў іх засталіся двое дзяцей. У судзе Партызанскага раёна Мінска да калоніі асудзілі палітзняволеную Алену і Дзмітрыя Паўловічаў. Алене прысудзілі два года, а Дзмітрыю — 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся адразу 79-цю прозвішчамі. Асудзілі сям’ю палітзняволеных за ўдзел у акцыях пратэсту: мужу Антону Маслыку — калонію, а жонцы Кацярыне Еўдакімавай— «хатнюю хімію». У Баранавічах затрыманы гаспадар крамы з нацыянальнай сімволікай Юрый Казакевіч. Праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава зноў асудзілі. Яго будуць утрымліваць за кратамі мінімум 59 сутак. 15 кастрычніка У Беразіно быў затрыманы саўладальнік «Студыі нацыянальнай беларускай татуіроўкі 1863» Андрэй Вайцеховіч. 17 кастрычніка Вынесены прысуды па «справе Аўтуховіча». Суддзя Максім Філатаў прызначыў: Мікалаю Аўтуховічу — 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму; Паўлу Саве — 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Віктару Снегуру — 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму; Ірыне Мельхер — 17 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Вользе Маёравай — 20 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Уладзіміру Гундару — 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Сяргею Рэзановічу — 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Любові Рэзановіч — 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Паўлу Рэзановічу — 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму; Галіне Дзербыш — 20 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Антону Мельхеру — два гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ірыне Гарачкінай — 6 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; 18 кастрычніка Бабруйчаніна Вячаслава Букаса арыштавалі за блакітна-жоўтыя лампадкі каля помніка «ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій». Яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў. 19 кастрычніка У Мінскім раённым судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справы супраць палітзняволенага «рэйкавага партызана» Сяргея Глебкі — 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых велічыняў (9600 рублёў). Пасля затрымання Сяргея збівалі — гэта бачна на «пакаяльных відэа». За выказванні пра пратэсты ў Казахстане і Беларусі жыхара Слоніма Аляксандрф Петушковф асудзілі да 7,5 гадоў калоніі. Экалагічная арганізацыя «Экадом» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». 20 кастрычніка Па інфармацыі праваабаронцаў, вязням бабруйскай калоніі «забаронена» размаўляць з палітычным блогерам Паўлам Спірыным. За камунікацыю з ім караюць «суткамі» ў штрафным ізалятары. 21 кастрычніка Спецыяльная крымінальная вытворчасць распачата ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай (10 узбуджаных крымінальных спраў), Паўла Латушкі (8 узбуджаных крымінальных спраў), Вольгі Кавальковай (5 узбуджаных крымінальных спраў), Марыі Мароз (4 узбуджаных крымінальных спраў), якіх плануюць судзіць завочна. 22 кастрычніка Жыхара Пінска Паўла Малітвіка асудзілі да двух гадоў калоніі за два каментары. 24 кастрычніка Былога прэс-сакратара «А1» Мікалая Брэдзелева асудзілі да 4 гадоў калоніі. Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся адразу 143-ма прозвішчамі. Беларусь афіцыйна выйшла з Орхускай канвенцыі. Дзяўчыну з Гомеля Анастасію Петрачэнка затрымалі за нібыта «данат» палку Каліноўскага. 26 кастрычніка Палітзняволенаму журналісту Сяргею Сацуку прысудзілі 8 гадоў зняволення. Рашэннем Мінгарсуда ліквідаваны фонд «Вяртанне», які шмат гадоў спрыяў развіццю беларускай культуры, адукацыі і навукі. У Брэсце затрыманы студэнт — на занятках ён намаляваў выбух на Крымскім мосце. 27 кастрычніка Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата «Volkswagen club Gomel» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Палітзняволенага журналіста Алеся Любянчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі. Затрыманы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра кардыялогіі Антон Навумаў. Затрымалі мужчыну, якога абвінавачваюць у стварэнні пратэснага самвыдата. Затрыманага клічуць Андрэй Фамін. 28 кастрычніка Да 19-гадовай былой палітзняволенай Аніты Бакуновіч ужо месяц не пускаюць адваката. МУС прызнаў «экстрэмістамі» адразу 625 чалавек. Цяпер у адпаведным Спісе амаль 1500 прозвішчаў. У Баранавічах дырэктар крамы аўтазапчастак назваў расейцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім тавар. Яго затрымалі. У Мінску затрымалі супрацоўніка Міністэрства адукацыі Сяргея Навумчыка. Затрымлівалі Навумчыка брутальна: некалькі сілавікоў раптам наляцелі на яго, калі мужчына спакойна ішоў па двары шматпавярховіка. Затрымалі праваабаронцу Насту Лойку. Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі пяты раз запар. 29 кастрычніка Рэжым дэнансаваў факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Адпаведны закон, падпісаны Лукашэнкам, апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У Рагачове затрымалі вядомы беларускі гурт Tor Band. 30 кастрычніка ГУБАЗіК затрымаў Яўгена Альховіка з-за таго, што той ставіў «лайкі» пад пастамі супраць вайны. 31 кастрычніка Трох сябраў АГП пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту: Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму; Андрусю Асмалоўскаму — тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Сілавікі затрымалі шэсць чалавек за вывешаны БЧБ і сцяг Украіны. Стала вядома, што затрыманыя — Ігар Цяпцееў, Юрый Несцярэнка, Віктар Грынько, Валерый Балабешка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач. ГУБАЗік і АМАП правяралі тэлефоны ў палітычных вязняў. Затрыманыя: ПУАТ-43 (Магілеў): Віталь Маркушэўскі; ПУАТ-29 (Ваўкавыск): Дэвід Шаракоў, Дзмітрый Гурэеў, Арцём Лешнеўскі; ПУАТ-49 (Шклоў): Алег Пасюк; ПУАТ-7 (Пружаны): Аляксандр Сячко, затрыманы КДБ, увезлі ў кайданках; ПУАТ-6 (Сушкі): Дзмітрый Максімчык, Уладзімір Хамічкоў ; ПУАТ-21 (Мазыр), ПУАТ-17 (Гомель), ПУАТ-9 (Віцебск): імены затрыманых невядомы. Паведамляецца, што ўначы ўсіх збіралі ў адным памяшканні, дзе трымалі без ежы і вады. Супрацоўнікі КДБ забіралі людзей па два чалавекі і дасканала правяралі тэлефоны і мэсэнджэры. Праваабаронца Наста Лойка зноў арыштаваная на 15 сутак. 1 лістапада Полацкі суд арыштаваў прадпрымальніцу Таццяну Шастак на 30 сутак, за спробу перадаць калектыўны зварот мясцовым уладам. Яе асудзілі за аватарку ў сацыяльных сетках. Затрыманы сваяк беларускага добраахвотніка Васіля Парфянкова, які летам загінуў пад Лісічанскам. У Мінску на выхадзе з аўтобуса з Варшавы затрымалі Уладзіміра Канапліцкага. Шматдзетнай маці Іне Пановай прысудзілі паўтара года калоніі за ўдзел у пратэсным Маршы. У Мінску за затрымалі грамадзянку Літвы Алену Цымбаліст, якая працуе настаўніцай у адной з мінскіх школ, за тое, што яна двойчы выходзіла на паслявыбарчыя акцыі пратэсту. Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава затрымана. 2 лістапада У Гродне сілавікі затрымалі чыноўніка з абласнога ўпраўлення Алегу Сала — у «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ў тым, што галасаваў за Ціханоўскую. Былі затрыманыя тры выкладчыкі Еўрапеўскага гуманітарнага ўніверсітэта. У Брэсце затрымалі вядомага святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева. У Брэсце затрыманы рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі. Аблава ў Акадэміі навук — КДБ затрымаў 44 супрацоўнікаў. Сілавікі разбілі галаву мужчыне за беларускую налепку на аўто. 3 лістапада Вынесены прысуды палітзняволеным лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі, Аксане Аляксеевай — 1,5 года калоніі, Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі. Таксіста з Чэрыкава Дзмітрыя Іванова асудзілі на 1,5 года «хатняй хімі» за каментар у бок міліцыянта. Хворую на сухоты Людмілу Самак асудзілі на год калоніі: яна назвала Лукашэнку «казлом». У Магілёве затрымалі Андрэя Кірпічэнку за падтрымку Украіны ў TikTok. Жыхар Рэчыцы Павел Гушча паказаў расійскім вайскоўцам сярэдні палец — яго затрымалі амапаўцы ў поўным абмундзіраванні. На «пакаяльным» відэа Паўла прымусілі прасіць прабачэння і сказаць, што ён памыляўся ў тым, што расійскія войскі з Беларусі атакуюць Украіну — на самой справе яны нібыта «ахоўваюць нас». 4 лістапада Пазбаўлены ліцэнзіі адразу дзесяць адвакатаў. За намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў судзяць жыхара Докшыц Сяргея Грыбовіча. У Баранавічах пратэсныя малюнкі Яўгену Шайбаку прысудзілі 1 месяц арышту. Дома ў грэка-каталіцкага святара Ігара Кандрацьева правялі ператрус. МУС абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» — спіс абнавіўся адразу на 244 прозвішчы. У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ 7 чалавек. Следчы камітэт па матэрыялах ГУБАЗіК распачаў крымінальную справу на арганізатараў палка «Пагоня» 5 лістапада Затрымалі супрацоўніка фонда «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча. ГУБАЗіК разграміў чарговую кватэру — на гэты раз прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор». 6 лістапада Топ-мэнэджара мабільнага аператара life:) Арцёма Воўна асудзілі за «зліў дадзеных» да 8 гадоў калоніі. У Акадэміі навук затрымалі дацэнта кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Сяргея Гараніна. Арыштаваныя 71-гадовы акадэмік-біёлаг Алег Давыдзенка і яго жонка Наталля Давыдзенка. За адміністраванне пратэсных чатаў жыхару Мінска Станіславу Кузьміцкаму прысудзілі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 7 лістапада ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, на аўтамабілі якога былі сляды ад налепкі з Пагоняй. «Адзін быў збіты так, што мог ляжаць толькі на жываце». Літаратуразнаўца Сяргей Гаранін распавёў пра свае суткі на Акрэсціна. «Было ў камеры з намі і пару крымінальных, але іх трымалі ў руках, нават не дазвалялі мацюкацца. Яны ахвотна ішлі на кантакт і падпарадкоўваліся агульным правілам. Бялізны, натуральна, няма, прагулак таксама, ад спёртага паветра ва ўсіх кашаль, і вочы заплываюць гноем. Ну, вошы — гэта святое. Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу. Адзін быў збіты так, што мог ляжаць толькі на жываце. Паклалі яго пад краты, дзе троху цягне халодным паветрам. Так ён мог спаць. Тым, хто памятае Савецкі Саюз, псіхалагічна лягчэй: мы, у адрозненне ад моладзі, не здзіўляемся, што "к людям можно вот так относиться", мы нічога не чакаем, ні на што спадзяемся і ні ў што не верым. Закрылі? Ну дык сядзі і не злуй "гражданина начальника", бо самому ж горш будзе. Прыйдзе час — і ўсё вернецца. Вернецца абавязкова! Бо век так не будзе. Жыве Беларусь!».
- Што калі Лукашэнка — усё?
У выпадку нечаканага сыходу Лукашэнкі ўзнікнуць выклікі ўнутранага і знешняга характару Унутры групоўка так званай эліты, блізкай да Лукашэнкі, будзе спрабаваць утрымаць уладу для таго, каб не дапусціць пакарання іх за злачынствы, якія яны здзяйсняюць у дачыненні да беларускага народа і ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны. Са знешняга фронту будзе спроба расійскага ўплыву і адназначна можна чакаць, што Расія паспрабуе ўзяць пад кантроль сітуацыю ўнутры Беларусі і паставіць сваю новую марыянетку ва ўладзе. Такімі асобамі могуць быць як так званая старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, так і Аляксандр Вольфавіч, так званы дзяржсакратар Савета Бяспекі. Яны будуць адыгрываць ключавую ролю ў пасяджэннях Савета Бяспекі, які як калектыўны орган фактычна стане кіраваць краінай і ў гэтым органе пераважаць будуць сілавікі, якія хутчэй за ўсё і выберуць бок Вольфавіча. Аднак вырашальным стане план дзеянняў, які ўключае ў сябе некалькі ўмоўных «канвертаў», якія будуць выкрыты пры ўзнікненні дадзенай сітуацыі. Зразумела, што мы не можам сёння спытаць аб планах ВСУ — у якім кірунку яны плануюць ключавы ўдар у ходзе контрнаступлення, так і няправільна сёння агучваць і раскрываць усе нашы планы, якія падрыхтаваны і змяняюцца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі. Адны яны былі да вайны, іншымі яны сталі пасля пачатку агрэсіі Расіі пры ўдзеле рэжыму Лукашэнкі супраць Украіны. Тут ключавымі фактарамі будуць з'яўляцца моцны ўнутраны рух, гатовы да дзеянняў, і знешняя сіла ў асобе воінскіх падраздзяленняў, якія змагаюцца сёння на баку Украіны. І, адпаведна, гатоўнасць партнёраў дазволіць гэтым сілам умяшацца на баку беларускага народа для таго, каб змяніць сітуацыю на карысць перамогі дэмакратычных сіл. Можна прагназаваць, што беларусы, нягледзячы на сур'ёзную дэматывацыю ў сувязі з татальным знішчэннем грамадзянскай супольнасці, прыгнечаннем пратэстаў у краіне, настолькі чакаюць дня сыходу Лукашэнкі, што гэта прывядзе да масавага выхаду людзей на вуліцу і наступнага спынення працы прадпрыемстваў і ўстаноў у Беларусі ў многіх частках. краіны, што павінна адыгрываць ключавую ролю ў дасягненні мэты — змене палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Мы маем адпаведны базавы план мабілізацыі грамадства ў рашаючы момант. Скарыстацца такім момантам найперш павінны людзі ўнутры краіны. Пры разуменні, што ў выпадку наступлення смерці дыктатара да разгрому Расіі на полі бою, нашай агульнай задачай будзе таксама актыўны супраціў спробе РФ «стабілізаваць» сітуацыю. Але гэта тыя рызыкі, якія мы ўсе абавязаныя ўсведамляць у любым выпадку — будзе жывы Лукашэнка ў момант ікс (любы трыгер, які выкліча магутны шок ўнутры сістэмы, такі як паспяховае контрнаступленне ВСУ і вызваленне тэрыторыі Украіны) або момантам ікс стане яго скон. Расія не адпусціць Беларусь проста так, калі ўнутры яе самой не пачнуцца працэсы дэмантажу федэрацыі. Аднак разлічваць выключна на такі зыход нельга. Мы ўсе павінны разумець, што за свабоду і незалежнасць давядзецца змагацца, як гэта даводзілася рабіць любой краіне і нацыі ў сусветнай гісторыі. Беларусы хочуць быць свабоднай і незалежнай нацыяй і мець свабодную і незалежную дзяржаву. Расія па факце адмаўляе нашае права мець такую дзяржаву і быць самастойнай нацыяй. І прытрымліваючыся ідэалогіі рашызму хоча ператварыць нас у рускіх, а Беларусь — зрабіць часткай Расіі і «рускага свету». Таму ў любым сцэнары пытанне стаіць такім чынам: чыё жаданне і гатоўнасць дзейнічаць адпаведна акажацца мацнейшым.
- Савет Бяспекі ААН прызнаў прымусовую пасадку Боінга «Ryanair» незаконнай
Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у інтэрв'ю «Malanka Media» Тое, што адбываецца ў гэтыя дні ў Савеце бяспекі ААН, — чарговае «прызнанне заслуг» рэжыму Лукашэнкі, толькі ўжо на сусветным узроўні. Па выніках абмеркавання мы чакаем рэзалюцыю-асуджэнне дзеянняў Мінска, якую ўважліва вывучым і разлічваем выкарыстоўваць як новы важны аргумент у перамовах з партнёрамі. Рэжым Лукашэнкі ў цэлым і асобныя яго ведамствы ў прыватнасці павінны быць прызнаныя тэрарыстычнымі. Праваахоўныя органы заходніх краін, з якімі мы вядзем перамовы аб распачынанні крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў рэжыму, працягваюць чакаць нейкай «дадатковай інфармацыі», якая пацвярджае злачынны характар іх дзеянняў. Кейс «Ryanair» — толькі адзін з прыкладаў. Для параўнання, судовым органам ЗША наяўнай базы доказаў і прысутнасці ўласных грамадзян на борце хапіла для таго, каб ініцыяваць крымінальныя справы, якія пагражаюць датычным да пасадкі тэрмінамі ад 10-ці гадоў. Ад усіх астатніх партнёраў мы чакаем большай рашучасці і ініцыятывы. Нерэагаванне на найбуйнейшыя за дзесяцігоддзі рэпрэсіі ў Еўропе прыводзіць да адчування беспакаранасці ў лукашыстаў, што ўжо зрабіла магчымым акт паветранага пірацтва ў парушэнне ўсіх законаў авіябяспекі, выкарыстанне нелегальных мігрантаў як гібрыднай зброі і, у рэшце рэшт, саўдзел у агрэсіўнай вайне супраць Украіны. Спадзяемся, што гэтая рэзалюцыя Савета Бяспекі дасць адказ еўрапейскім следчым і палітыкам на пытанне: «Чаму Лукашэнка небяспечны для дэмакратычнай супольнасці?».
- Польскія дальнабойшчыкі распачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю
9 траўня польскія дальнабойшчыкі распачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю.Яны анансавалі, што хочуць блакіраваць рух фураў у Рэспубліку Беларусь праз мытны тэрмінал «Карошчын» (пункта пропуску каля «Кукурыкі» — «Казловічы», адзінага, дзе яшчэ праязджаюць грузавікі). Акцыя дазволена, яна можа зацягнуцца на месяц. Фатаграфіі з месца падзей з'явіліся ў сацыяльных сетках. На іх бачна, што грузавікі знаходзяцца на дарозе каля населенага пункта Дабрынь Дужы. У ім размешчаны паркінг для вялікагрузаў. Дальнабойшчыкі пратэстуюць супраць захопу беларускімі і расійскімі кампаніямі транспартнага рынку з перавозкамі на ўсход. Перавозчыкі патрабуюць забараніць уезд у Польшчу грузавікоў з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, прыняцця мер у дачыненні да кампаній, заснаваных у Польшчы беларускімі і расійскімі перавозчыкамі. Яшчэ адно патрабаванне - вяртанне дазвольнай сістэмы для транспартнікаў Украіны. Арганізатары пратэсту атрымалі дазвол на акцыю ў перыяд з 9 траўня да 9 чэрвеня. Адначасова пратэстуючыя працягваюць раней распачатую блакаду аднаго з пераходаў на мяжы з Украінай.
- Амбудсмен Польшчы заклікае скасаваць пагадненне аб дапамозе беларускім уладам
Польша готова рассмотреть вопрос о расторжении соглашения 1994 года с Беларусью о правовой помощи по уголовным делам, считает омбудсмен. Па гэтым пытанні амбудсмэн Марцін Вончак звярнуўся да міністра юстыцыі, генеральнага пракурора Збігнева Зобрэ.Як тлумачыцца, размова ідзе аб яго магчымай прапанове адпаведных мер міністру замежных спраў. Гэта звязана з тым, што аналітычныя дадзеныя апарата амбудсмэна паказваюць, што ўзровень абароны правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі няўхільна пагаршаецца.Апроч іншага, улады краіны злоўжываюць інстытутам экстрадыцыі, спрабуючы выдаць палітычных апанентаў. — Практыка апошніх гадоў паказвае, што міжнароднае супрацоўніцтва з Беларуссю абцяжарана ўсё большай ступенню рызыкі, піша амбудсмэн Марцін Вончак. На яго думку, неабходна разгледзець пытанне аб мэтазгоднасці скасавання двухбаковага пагаднення з боку Польшчы, прынамсі, у галіне прававой дапамогі па крымінальных справах. Як ён нагадвае, паводле артыкула 107 польска-беларускага пагаднення, якое датычыцца яго скасавання, гэта магчыма кожныя 5 гадоў, шляхам падачы апавяшчэння за шэсць месяцаў. Марцін Вончак адзначае, што «новая геапалітычная сітуацыя, звязаная з вайной ва Украіне, іміграцыйным крызісам на польска-беларускай мяжы або ў цэлым у двухбаковых адносінах паміж Польшчай і Беларуссю, павінна прымусіць унесці аксіялагічныя змены ва ўжыванне права, уключаючы міжнароднае пагадненне». У той жа час, як ён падкрэслівае, «гаворка ідзе, перш за ўсё, аб абавязацельстве польскіх уладаў выконваць аксіялогію нашай прававой сістэмы і стандарты абароны правоў чалавека і грамадзяніна, якія змяшчаюцца ў ёй».
- «Белая Русь» — новая НСДАП?
Сур'ёзная нагода задумацца — не толькі бліжэйшаму атачэнню Лукашэнкі, а ўжо значна большай колькасці, напэўна, дзясяткам, калі не сотням тысяч людзей дае нядаўнюю заяву Алега Раманава, старшыні новай партыі «Белая Русь». А заявіў спадар Раманаў аб тым, што «Белая Русь», пры падтрымцы «Рассупрацоўніцтва», мае намер удзельнічаць у незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Гэта значыць — у ваенных злачынствах. Мы разумеем, у якім кантэксце і з якімі мэтамі прагучала гэтая заява. Як і прыроду яго з'яўлення. Гэта класічны мафіёзны падыход Лукашэнкі, які ўсведамляе непазбежнасць адказнасці за ўчыненыя ім злачынствы і імкнецца замазаць у іх як мага больш людзей. І вядома партыя «Белая Русь», якая адкрыта заявіла аб сваёй 100% прыхільнасці свайму вусатаму правадыру, падыходзіць для гэтай мэты як нельга лепш. Бо слова, як гаворыцца, не верабей — настаў час даказаць сваю лаяльнасць на справе. А таму няма сумневаў, што ўказанне зрабіць такую заяву старшыні «Белай Русі» паступіла непасрэдна з Палаца. Што ж, з кіраўніцтвам партыі ў прынцыпе ўсё зразумела. Гэтыя людзі зробяць усё, што загадае ім дыктатар. Але што ж цяпер думаць шараговым партыйцам? Да ператварэння ў партыю, «Белая Русь», мабыць, з'яўлялася самым буйным грамадскім аб'яднаннем краіны, у якое ўваходзіла каля двухсот тысяч чалавек. Сябрамі «Белай Русі», у лепшых традыцыях дыктатуры, людзі станавіліся ў так званым добраахвотна-прымусовым парадку, па прынцыпе «ну патрабуюць, дык уступлю, гэта ж проста фармальнасць». Сёння ж — трэба меркаваць — гэта самая буйная «партыя» Беларусі. У якую па тым жа прынцыпе перавандравалі і працягваюць пераходзіць сябры былога грамадскага аб'яднання. Менавіта ім хачу задаць сёння пытанне. Няўжо вы чакалі, што аднойчы, «чыста фармальна» уступаючы ў шэрагі «Белай Русі», сёння вы апынецеся ў тым становішчы, у якое вас ставіць кіраўніцтва партыі і вусаты правадыр? Бо сёння ваша партыя становіцца на шлях да ўчынення ваенных злачынстваў, злачынстваў супраць дзяцей. І сяброўства ў ёй — гэта ўжо не нейкая фармальнасць. Гэта патэнцыйная адказнасць за ваенныя злачынствы. Вы памятаеце самую любімую фразу маўклівых выканаўцаў у сістэме Лукашэнкі — «ну вы ж разумееце»? Сёння ўсім вам варта добра задумацца і адказаць сабе — а ці сапраўды вы разумееце? У нацысцкай Германіі таксама была партыя правадыра — НСДАП, Нацыянал-сацыялістычная працоўная партыя Германіі. Ведаеце, як яна скончыла? Пасля паражэння нацысцкай Германіі і крушэння Рэйха, НСДАП была аб'яўлена злачыннай, забаронена і распушчана. Яе ідэалогія была абвешчана адной з галоўных прычын вайны. Яе маёмасць — канфіскавана, кіраўнікі, ды і не толькі — асуджаныя, а некаторыя нават пакараныя. Многім прыйшлося бегчы ў Паўднёвую Амерыку. Дарэчы, вы можаце сабе дазволіць такія ўцёкі? Пасля большасць з былых чальцоў НСДАП падвяргаліся адмысловым праверкам, люстрацыі, пазбавіліся пасад. Ну і як вам такія далягляды? Ці так дакладна вы разумееце, цяперашнія і будучыя члены НСДАП імя Лукашэнкі, куды вы патрапілі? Вы да гэтага ішлі, калі «проста» ўступалі ў яе, «чыста фармальна, для галачкі» ці таму што патрабавала начальства? Да ваенных злачынстваў? Што зараз рабіць? Здавайце свае партыйныя білеты, калі яны ў вас ёсць, ужо зараз. А калі не — не атрымлівайце іх. Не становіцеся новымі нацыстамі. Спадару ж Алегу Раманаву, так званаму старшыні, скажу толькі адну — вашу заяву і спроба размыць адказнасць Лукашэнкі, спроба адцягнуць і размыць увагу ад ужо запушчанага працэсу, які абавязкова прывядзе вашага гаспадара пад трыбунал - усё гэта дарэмна. Наш прыцэл не збіўся. Нашая бягучая мэта застаецца ранейшай — і гэта ордэр на арышт Лукашэнкі. Аднак і вам, і сябрам вашай партыі варта разумець, што ўсе дакументы «Белай Русі», усе пратаколы — абавязкова стануць прадметам самага дбайнага вывучэння. Калі не сёння, то ў найбліжэйшай будучыні. Правасуддзе немінуча. Жыве Беларусь!
- Я гатовы прымаць удзел у судовым працэсе
Павел Латушка ў эфіры Свабоды Premium — пра тое, чаму Беларусь трэба прызнаць акупаванай краінай, ці магчымы цяпер гандаль палітвязнямі і што стаіць за смерцю Макея. Аўтар артыкула: «Радыё Свабода» Чаму Беларусь трэба прызнаць акупаванай тэрыторыяй — Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас сустрэчы з беларусамі на мінулым тыдні публічна заявіў, што Беларусь знаходзіцца пад расейскай акупацыяй… Пазней я гутарыў з польскім прэзыдэнтам, і ён казаў, што, магчыма, падыме гэтае пытанне ў Давосе. Але нават калі яно і не будзе паднятае, застаецца факт, што гэта прагучала ў публічным звароце з вуснаў прэзыдэнта Польшчы. Гэта ўжо прагучала з вуснаў сакратара Рады нацыянальнай бяспекі Ўкраіны Данілава, ад офісу прэзыдэнта Зяленскага, дэпутатаў Вярхоўнай Рады, міністра замежных справаў Літвы Ландсбергіса, які таксама заявіў аб частковай акупацыі Беларусі. З гледзішча замежнай палітыкі гэта вельмі важныя палітычныя заявы, якія рыхтуюць глебу. Беларусь — акупаваная тэрыторыя, Лукашэнка — нелегітымны, ён утрымаў уладу толькі дзякуючы таму, што яму дапамог акупант, прэзідэнт Расіі. Расійскія войскі ўваходзяць на тэрыторыю Беларусі і робяць тое, што лічаць неабходным, парушаючы Канстытуцыю Беларусі і двухбаковыя дамоўленасці Беларусі з Украінай. Зараз чарговым разам ствараецца пагроза ўжывання сілы супраць Украіны. Лукашэнка выконвае волю не беларускага народу, а расейскага акупанта. Мы верым, што Ўкраіна пераможа. Будуць перамовы пра мір. Хто будзе весьці перамовы, калі Лукашэнка да гэтай пары будзе пры ўладзе? Функцыянальна хутчэй за ўсё яго будуць нейкім чынам запрашаць. Ці прымаць неабходнасць таго, каб ён быў у гэтых перамовах. Хто будзе прадстаўляць голас беларусаў? Мы ня маем выключнага права, але мы стварылі Аб’яднаны кабінэт, каб казаць не ад імя Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Валера Кавалеўскага ці іншых маіх калегаў у кабінэце, а ад імя беларусаў. Што падчас мірных перамоваў паставіць галоўным пытаннем Украіна? Дэмілітарызацыю суседніх тэрыторыяў. Перад усім галоўным пунктам будзе Беларусь. На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца расійскія войскі. Патэнцыйна гэта мірны шлях вызвалення Беларусі. Міжнародная супольнасьць павінна будзе запрасіць і нас да гэтых перамоваў. Калі мы будзем мець свае вайсковыя структуры ва Ўкраіне, калі будзем мець моцны план унутранага пратэсту «Перамога», калі ён будзе развівацца, калі мы будзем мець сілу і міжнароднае прызнанне, мы будзем за гэтым сталом перамоваў таксама. І будзем дамагацца вываду расійскіх войскаў… А другі крок — новыя, датэрміновыя выбары. Гэта мірны шлях. Калі ня ўдасца яго рэалізаваць, то тады ў нас ёсць іншы сцэнар, але ён рызыкоўны. Пра спосабы вызваленьня палітвязняў — Мне гэта моцна баліць. Мой стрыечны брат Анатоль Латушка — палітвязень, асуджаны на 6 гадоў турмы. Яму надзявалі на галаву цэлафанавы пакет і моцна білі. Ягоная жонка, палітзняволеная, атрымала два з паловай гады «хіміі». Я не магу быць абыякавым да гэтага пытання. Шмат людзей, якіх я асабіста ведаю, цяпер у турмах. У мяне нядаўна была сустрэча з намесьніцай памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША, якая адказвае за пытанні правоў чалавека. Я запытаўся, якія ёсць інструмэнты, сродкі, якія мы б маглі ужыць дзеля палітзняволеных. Яна адказала, што няма ўнівэрсальных сродкаў. Іх не існуе. Могуць быць толькі індывідуальныя сродкі. І такія індывідуальныя крокі робяцца. Як напрыклад, справа Натальлі Хершэ. Былі размовы пра больш важкія крокі. Не кажу пра дзясяткі тых, каго патэнцыйна маглі вызваліць, але пра некалькіх чалавек. І Лукашэнка не датрымаў слова. Ніколі не датрымаў слова… Лукашэнка яшчэ ня выбачыў нікому… Ён помсціць за 2020 год. Ён яшчэ нават не прыпыніўся. Калі мы кажам пра вызваленне аднаго, то заўтра ён саджае двух, трох, дзесяцярых. Можам дамовіцца і вызваліць некалькіх… дай Божа… хворых, можа, непаўналетніх… А заўтра ён пасадзіць чарговых. Сітуацыя беспрэцэдэнтная, яе нельга параўноўваць з тым, што было раней. Я памятаю гэтыя размовы пра санкцыі і палітзняволеных. Тады было 5−6 палітзняволеных. Я пагаджаюся з Андрэем Саннікавым, што толькі моцныя санкцыі, моцны ціск могуць прымусіць гэтую дзікую ўладу змяніць свой падыход і пачаць хоць па адным вызваляць палітвязняў. Яшчэ ня выкарыстаныя ўсе інструмэнты. Яшчэ ня выкарыстаныя інструмэнты крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго паплечнікаў. За гэта я вяду барацьбу, за гэта крытыкую еўрапейскіх партнёраў у розных краінах. На нядаўняй сустрэчы з прадстаўнікамі бюро ў пытаннях правоў чалавека Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША я таксама казаў, што гэта павінен быць адзін з элемэнтаў стратэгіі — паказаць, што ў іх будзе такі ж лёс, які меў Мілошавіч, што яны будуць пад трыбуналам. Лукашэнка не гатовы і ня будзе гатовы вызваліць усіх. Давайце гэта зразумеем. Але гэта не азначае, што мы не павінны весьці барацьбу за кожнага. І гэтая праца ідзе… Пра смерць і ролю Ўладзімера Макея — З 2020 году ў нас няма міністэрства замежных справаў. Незалежна ад таго, ці быў на гэтай пасадзе Макей, ці нехта іншы будзе, у нас няма вонкавай палітыкі. Вонкавая палітыка зарыентаваная толькі на адзін вэктар — расейскі… Лукашэнка робiць усё, што важна для інтарэсаў Расійскай Федырацыі. Знішчаецца беларускасць, беларуская мова, беларуская культура, свядомасць. Я хутчэй схільны думаць, што Макей памёр натуральным чынам. Але і самагубства можа разглядацца як адзін з варыянтаў. Макей быў пад вельмі моцным псіхалагічным ціскам. Ягоная роля ва ўрадзе была фактычна блізкая да нуля. Яму было сказана, што калі чарговы пакет санкцыў будзе ўведзены, то ён страціць пасаду. І ўжо пачалося рыхтаванне замены яму. Я перакананы, што ў Ерэване ён меў размову з Лукашэнкам, якая скончылася для яго вельмі нэгатыўна. Лукашэнка не прапанаваў яму нічога… Кар’ера яго скончылася. Гэтая фатальнасць сытуацыі давяла да таго, што сталася. Ці быў там нейкі расейскі след, як часта кажуць? Не думаю, але нейкі працэнт на гэта даць можа. Паглядзім на вынікі раследавання Bellingcat. Але ўсё ж гэта апошняе, што сёння патрэбна Пуціну. Яму ня трэба сёння дэстабілізаваць Лукашэнку… Хто б ні стаў новым міністрам замежных справаў (усіх кандыдатаў мы ведаем) — гэта ўсё будуць салдаты. Такім салдатам быў Макей. Так, ён быў больш прыхільны да беларускасці, да культуры. Гэта ў яго было, але гэта не апраўдвае таго, што ён быў фактычна адказным за рэпрэсіі ў 2020 годзе. Згадваю, што калі я быў міністрам культуры і размаўляў з Праляскоўскім (былы міністар інфармацыі. — РС), то казаў: мне падаецца, што гэта будзе нейкі подых еўрапейскасці ў нашым урадзе. Нават Мясьніковіч тады казаў, што ў нас адзіны праеўрапейскі міністар ва ўрадзе. Ці гэта была станоўчая адзнака, ці, наадварот, ганьбаванне, ня ведаю, але такая надзея была. Хто адказваў за Плошчу ў 2010 годзе? Макей. Колькі людзей было затрымана… У тым ліку і мой брат, які ўжо не жыве, на жаль… Сотні затрыманых, пабіты Някляеў, пабіты Саннікаў… За гэта адказваў Макей. Забыліся пра гэта? Пасля 2020 году Макей сказаў, што будзе знішчана грамадзянская супольнасьць, калі «вы ня спыніце санкцыі». І ён гэта зрабіў. І што цяпер казаць? Што ён вёз нейкую капэрту ў Лодзь на саміт АБСЭ? Ня вёз. Капэрта была пустая. Мне дыпламатычныя крыніцы кажуць, што былі перамовы пра нейкія маленькія крокі. І склалася ўражанне, што ён нават гэта пабаяўся перадаць Лукашэнку. Пра ўвядзенне смяротнага пакарання дзяржаўным службоўцам і вайскоўцам за «здраду дзяржаве» — Гэта рэакцыя ў тым ліку і на дзейнасць Кабінэту і ўсіх тых, хто працуе на змены ў Беларусі. Ён уводзіць смяротнае пакаранне для вайскоўцаў. На тэрыторыі Ўкраіны ёсць падраздзяленні добраахвотнікаў. Гэта героі Беларусі, якія змагаюцца за вольную Ўкраіну і мараць аб вызваленні Беларусі. Прадстаўнік Кабінэту ў пытаннях нацыянальнай абароны і бяспекі Валер Сахашчык таксама займаецца вайсковым будаўніцтвам на тэрыторыі Ўкраіны. Гэта таксама даволі канкрэтны працэс. Лукашэнка разумее, што войска, як і грамадзтва, ня схільнае да вайны ва Ўкраіне. Мы маем даволі актыўную камунікацыю з вайскоўцамі, і гэты зрэз паказвае, што вайскоўцы ня хочуць ісьці ваяваць. Калі здарыцца трыгерная сытуацыя, калі Лукашэнка выканае загад Пуціна паслаць беларускія войскі разам з расейскімі ва Ўкраіну, што будуць рабіць беларускія вайскоўцы? Сілы спэцапэрацыяў, на жаль, хутчэй будуць выконваць загад. А іншыя? Пытанне. Ці яны складуць зброю, ці пяройдуць на бок Украіны? Ці пяройдуць потым да нашых структураў ва Ўкраіне? Ён гэтага баіцца. Таму ўзнікла і пагроза смяротнага пакарання, бо няма дыму без агню. Агонь ёсць унутры, так што можа быць і дым. Наконт дзяржаўных службоўцаў. Мы ведаем, што сёння яны функцыянальна лаяльныя да Лукашэнкі. Яны выконваюць тое, што ім кажуць, але нічога не ініцыююць. Сыстэма загадзя ідзе ў тупік, бо гэта нематываваныя людзі. І яны апошнімі пяройдуць на бок беларускага народу… Ён таксама баіцца камунікацыі з нашай праграмай «Кадры для новай Беларусі», у якую запісаліся ў тым ліку і дзяржаўныя службоўцы з Беларусі. Гэта адразу ж іх напалохала, таму яны ўводзяць смяротнае пакаранне для дзяржаўных службоўцаў. Лукашэнка баіцца расколу ўнутры, бо ён лепш за ўсіх ведае рэальны стан сытуацыі ў Беларусі. Лепей за кабінэт, лепей за нашых дэмакратычных лідэраў, лепей за нашы незалежныя СМІ. І таму ён так рэагуе. Пра свой судовы завочны працэс у Беларусі — Што да завочных прысудаў. Я падпісаў адкрыты ліст так званаму генэральнаму пракурору і так званаму старшыню Следчага камітэту. Зыходжу з функцыянальнасьці гэтых пазіцый. Я напісаў, што адмаўляюся ад прызначанага мне адваката ў адпаведнасьці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам. Я юрыст. Я не падпісваў з адвакатам ніякай дамовы, я не знаёмы з ім і ня ведаю матэрыялаў справы. Ніхто мяне не пазнаёміў з актам абвінавачвання. Мне такі адвакат не патрэбны, я гатовы сам прымаць удзел у судовым працэсе. Зразумела, праз зум — каб не было ніякіх ілюзіяў, што я паеду ў Беларусь. Аб працы Аб’яднанага пераходнага кабінэту — Гэта новая структура. І давайце падыходзіць да яе як да структуры, якая ня мае сфармаванага апарату. Як былы чалец ураду я разумею структуру кіравання падобнымі інстытутамі. Ключавы элемэнт — стварэнне апарату камунікацыі паміж прадстаўнікамі, калі ідзе рыхтаванне дакумэнтаў, калі дакументы выносяцца на разгляд, прымаюцца, пазней рашэнні рэалізуюцца і ідзе кантроль за іх рэалізацыяй. Гэта існуе ва ўсіх урадах свету. Таму, можа, і ёсць недастатковая камунікацыя з офісам Святланы Ціханоўскай. Мы б хацелі больш шчыльнай камунікацыі ва ўсіх пытаннях, каб мы каардынаваліся… Гэта працэс. Патрэбны час. Гэта цяжка. Я разумею, што і крытыка абсалютна аргумэнтаваная. Што тычыцца прадстаўніка ў сацыяльных пытаннях, то кандыдатура ёсць. Спадзяюся, што найбліжэйшым часам на пасаджэнні кабінету будзе размова з кандыдаткай. Гэта жанчына. Спадзяюся, што яна будзе плённай. Што самае страшнае можа адбыцца ў 2023 годзе — Удзел Беларусі ў вайне супраць Украіны. Калі гэта адбудзецца, гэта будзе страшна ня толькі для 2023 году, але і для гісторыі Беларусі. Беларусы ніколі ні на кога не нападалі, ня мелі ніякіх канфліктаў з Украінай. Гэта той бруд, тая «чорная» пляма, якая застанецца на сумленні беларускай нацыі на дзесяцігоддзі, на стагоддзі. Я ня ведаю, як мы пазней будзем глядзець у вочы ўкраінцам. Нам і зараз цяжка ім растлумачыць. Калі гэта адбудзецца, то гэта стане катастрофай і моцнай трагедыяй. Таму мы робім усё, каб не дапусціць гэтага. Лукашэнка ініцыяваў тры вайны — супраць Украіны, супраць Еўропы (міграцыйны крызіс), супраць беларускага народу. Мы павінны спыніць Лукашэнку да таго моманту, калі ён выканае загад Пуціна і пашле войскі… Што самае важнае можа адбыцца ў Беларусі ў 2023 годзе — Я нядаўна сустракаўся з адным вельмі ўплывовым заходнім дыпламатам, які сказаў мне вельмі шчыра, што ў 2023 годзе (магчыма, 2024) адбудуцца тэктанічныя змены. Яны адбудуцца. Кажуць, што палітыкі нешта абяцаюць, і іх пазней крытыкуюць за тое, што яны абяцаюць. Палітык павінен быць аптымістам. Калі я не буду аптымістам, што тады рабіць? Я — шчыры аптыміст. Я веру і працую на гэтую веру.
- Міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі
Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка пра міжнародную ізаляцыю рэжыма Лукашэнкі Як вы ацэньваеце рэзалюцыю Еўрапарламента па Беларусі? Рэзалюцыя Еўрапарламента па падзеях у Беларусі, на мой погляд, з’яўляецца вельмі істотным дакументам. Мы ведаем, што Еўрапейскі парламент абіраецца ўсім насельніцтвам Еўропы, і дэпутаты Еўрапейскага парламента прадстаўляюць практычна ўсе еўрапейскія галоўныя партыі, і таму іх меркаванне, па сутнасці, зʼяўляецца меркаваннем народаў Еўропы. У гэтай рэзалюцыі Парламент чарговы раз сцвярджае, што рэжым Лукашэнкі зʼяўляецца нелегітымным і што еўрапейскія краіны павінны зрабіць усё магчымае, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі. Рэзалюцыя таксама вітае стварэнне Абʼяднанага Пераходнага Кабінету Беларусі ў дадатак да існуючай Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і заклікае ўсе краіны Еўропы наладзіць узаемадзеянне з гэтымі структурамі для таго, каб дамагчыся мэтаў, якія стаяць перад беларусамі. Відавочна, што Еўрапарламент не пакідае па-за сваёй увагай пытання аховы правоў чалавека і прыцягнення да адказнасці ўсіх тых, хто парушаў гэтыя правы сістэматычна і масава ў Беларусі. Таму Еўрапарламент падтрымлівае ініцыятывы па стварэнні спецыяльных міжнародных трыбуналаў для таго, каб злачынцы былі прыцягнуты да адказнасці. Ці змянілася пазіцыя еўрапейскіх палітыкаў у адносінах да Лукашэнкі? Нам зразумела, і гэта становіцца відавочным для ўсіх зацікаўленых бакоў, што з Лукашэнкам няма аб чым гаварыць сёння, таму што ён працягвае рэпрэсіі супраць беларускага народу і ўдзел нашай краіны ў вайне супраць Украіны. Мы будзем працягваць свае намаганні па ўзмацненні ціску на рэжым, падтрыманні пратэснай актыўнасці беларусаў, узмацненні кааліцыі тых, хто змагаецца за дэмакратычныя змены ў Беларусі. Будзем гэта рабіць на фоне базавага тэзіса аб тым, што за злачынным, тэрарыстычным рэжымам перамовы ніхто весці не будзе.
- Патрабую азнаёміць мяне з матэрыяламі крымінальнай справы
Павел Латушка даслаў ліст так званаму генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь А.І. Шведу і так званаму старшыню следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Д.Ю. Гара Заява Паўла Латушкі: Са сродкаў масавай інфармацыі мне стала вядома, што следства па крымінальнай справе ў дачыненні да мяне скончана і справа перададзена ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд, а са справай нібыта «знаёміцца мой адвакат». Сапраўдным стаўлю вас у вядомасць, што ні з якім адвакатам пагаднення я не заключаў, згоды на прадстаўленне маіх інтарэсаў не даваў. Згаданы адвакат ні воднага разу не звязаўся са мной па пытанні абароны маіх інтарэсаў у рамках крымінальнай справы, нягледзячы на тое, што ўсе мае кантакты для сувязі публічныя і даступныя ў глабальнай сетцы Інтэрнэт. Я не ведаю ні яго імя, ні адраса, ні самога факту таго, што нейкі адвакат мае доступ да матэрыялаў крымінальнай справы у дачыненні да мяне. Згодна з п 1. ч 3 артыкула 48 КПК Беларусі абаронца не мае права здзяйсняць якія-небудзь дзеянні супраць інтарэсаў падабароннага і перашкаджаць у ажыццяўленні правоў, якія належаць яму. Такім чынам, названы адвакат не належным чынам выконваў свае абавязкі, не карыстаецца маім даверам і не можа абараняць мае інтарэсы ў якім-небудзь судовым працэсе. Згодна з ч. 1 арт. 47 КПК Беларусі падазраваны або абвінавачаны мае права адмовіцца ад абаронцы ў любы момант вытворчасці па матэрыялах або крымінальнай справе. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 47 КПК Беларусі прашу адхіліць названага, а баронцу ад удзелу ў справе ў сувязі з парушэннем ім арт. 48 КПК Беларусі. Згодна з арт. 41 КПК Беларусі, падазраваны мае права на абарону. Орган крымінальнага пераследу абавязаны забяспечыць падазраванаму магчымасць ажыццяўляць права, якое належыць яму, на абарону ўсімі законнымі сродкамі і спосабамі. Падазраваны мае права ведаць, у чым ён падазраецца, і атрымаць копію пастановы аб узбуджэнні супраць яго крымінальнай справы або аб прызнанні яго падазраваным. Згодна з арт. 43 КПК Беларусі, абвінавачаны мае права на абарону. Орган, які вядзе крымінальны працэс, абавязаны забяспечыць абвінавачанаму магчымасць ажыццяўляць права, якое належыць яму, на абарону ўсімі законнымі сродкамі і спосабамі. Абвінавачваны мае права ведаць, у чым ён абвінавачваецца, для чаго пры прад’яўленні абвінавачвання неадкладна атрымаць ад органа, вядучага крымінальны працэс, копію пастановы аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага. У сувязі з тым, што орган крымінальнага пераследу парушыў патрабаванні арт. 41, 43 КПК Беларусі і тым самым парушыў маё права на абарону і маё права ведаць, у чым я абвінавачваюся, патрабую аднавіць парушанае права і азнаёміць мяне з копіяй пастановы аб узбуджэнні крымінальнай справы або аб прызнанні падазраваным, копіяй пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага, даслаўшы іх па адрасе justice@belarus-nau.org У сувязі з адсутнасцю ў Беларусі належных умоў для свабоднага і незалежнага ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, патрабую ў адпаведнасці з арт. 41, 43 КПК Беларусі прадставіць мне магчымасць ажыццяўляць абарону самастойна.
- Беларуска-ўкраінскі форум
Прадстаўнікі каманды НАУ на беларуска-ўкраінскім форуме Прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення прынялі ўдзел у беларуска-ўкраінскім форуме ў Львове, а таксама правялі ў Кіеве шэраг сустрэч, накіраваных на аб’яднанне намаганняў па прыцягненні да крымінальнай адказнасці сілавікоў рэжыму Лукашэнкі. Беларуска-ўкраінскі форум прайшоў з 9 па 11 снежня ў Львове пры ўдзеле дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Палка імя Кастуся Каліноўскага, украінскіх і беларускіх палітыкаў, экспертаў, прадстаўнікоў грамадскіх і валанцёрскіх арганізацый. Прадстаўнікі НАУ выступілі ў якасці экспертаў у панэлі «Правы падчас вайны — выклікі для беларускай супольнасці ва Украіне». У рамках абмеркавання асобным блокам была выдзелена праблема крымінальнага пераследу сілавікоў рэжыму, якія прымянялі катаванні ў дачыненні не толькі беларусаў, якія пражываюць сёння ва Украіне, але і ўкраінскіх грамадзян, якія пацярпелі падчас пратэстаў у Беларусі. Менеджэр праектаў НАУ Анжаліка Мельнікава: «На форуме было закранута мноства актуальных пытанняў па ўзаемадзеянні Украіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі па розных напрамках. Мы вельмі ўдзячны кожнаму, хто прыняў удзел у гэтым дыялогу. Аднак час дзейнічаць! Убачыўшы зацікаўленасць нашых украінскіх партнёраў у супрацоўніцтве, мы вырашылі пачынаць працу прама на месцы. Адразу пасля заканчэння форума, дзе атрымалі карысныя кантакты для далейшага ўзаемадзеяння, мы з калегай накіраваліся ў Кіеў. За тры дні нам удалося сустрэцца з народным дэпутатам Вярхоўнай Рады, які мае экспертызу ў пытаннях, якія нас цікавяць, з прадстаўнікамі пракуратуры, адвакатам і пацярпелымі. Мы абмеркавалі механіку далейшых дзеянняў па падачы заяў аб катаваннях і незаконных затрыманнях у рамках нацыянальнай юрысдыкцыі, склалі канкрэтны алгарытм для прасоўвання ідэі прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі і падалі юрыдычнае абгрунтаванне для гэтага. Спадзяемся, што ў Кіеве ў бліжэйшы час будзе створана спецыяльная ўкраінска-беларуская рабочая група для практычнага вырашэння актуальных праблем і далейшага ўзаемадзеяння, у якую ўвойдуць прадстаўнікі НАУ».
- «Белорусія» альбо Беларусь?
Якую Беларусь мы хочам убачыць заўтра: расійскую «Белорусію» ці еўрапейскую Беларусь? Давайце паглядзім на Беларусь сёння. Што гэта? Гэта таталітарная дыктатура з нелегітымным і незаконным рэжымам ва ўладзе. Пра-расейскім, падкантрольным Расіі марыянеткавым рэжымам Лукашэнкі. Гэта марыянеткавая таталітарная дыктатура з насельніцтвам у 9,3 мільёна чалавек, з якіх пераважная большасць грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, прагаласавалі супраць Лукашэнкі на выбарах 2020 года. Але Лукашэнка не пакінуў свой трон. Хто такі Лукашэнка? Чалавек, які больш за ўсё ў жыцці любіць уладу, ён не прадстаўнік клана і ён не стварыў клан. Чалавек, які сёння з’яўляецца прыкладам крывавага тырана, па загадзе якога забітыя ў Беларусі некалькі дзясяткаў чалавек. У краіне за апошнія два гады праз затрыманні прайшло 60 000 чалавек, у турмах тысячы палітвязняў, афіцыйна прызнана — 1441, ліквідавана 950 НДА. Не дзейнічаюць партыі, не існуюць незалежныя СМІ. І гэта Еўропа. Захад усе гэтыя гады гуляў з Лукашэнкам у дыпламатыю, спрабуючы з ім дамовіцца. Лукашэнка заўсёды аднабакова разрываў дамоўленасці і саджаў у турмы тых жа, каго ён выпускаў пасля чарговай угоды з Захадам. Яркі прыклад — Алесь Бяляцкі. Ён выйшаў з турмы ў 2014 годзе ўзамен на зняцце санкцый, але сядзіць зноў, але ўжо ў статусе Нобелеўскага лаўрэата. Рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ні на дзень. Чаму ж больш за 2 гады жорсткага падаўлення мірных пратэстаў і масавых рэпрэсій Лукашэнка не аслабляе, а толькі нарошчвае іх? Адказ просты — з канца лютага 2022 года Лукашэнка з’яўляецца не толькі дыктатарам, але і вайсковым агрэсарам і галоўным хаўруснікам Расіі ў вайне супраць Украіны. А з пункту гледжання ўладных паўнамоцтваў ён фактычна выконвае ролю гаўляйтара Беларусі, ролю кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі. Бо пачынаючы з 24 лютага 2022 года, калі нягледзячы на завяршэнне сумесных ваенных вучэнняў, расійскія войскі не пакінулі Беларусь, а ўварваліся з яе тэрыторыі ва Украіну, мы можам канстатаваць, што Беларусь з’яўляецца акупаванай тэрыторыяй. І роляй Лукашэнкі, акрамя пастаўленых перад ім Крамлём ваенных задач, якія ён выконвае ў поўным аб’ёме, з’яўляецца забеспячэнне парадку на акупаванай тэрыторыі. Такім чынам, на сёння мы маем Беларусь, якая знаходзіцца адначасова пад расійскай акупацыяй і таталітарнай дыктатурай крамлёўскай марыянеткі Лукашэнкі. Беларусь, якая выкарыстоўваецца Расіяй дзеля сваіх ваенных патрэб. Беларусь, з якой пастаянна наносяцца ракетныя ўдары па Украіне. Беларусь, у якую працягваюць прыбываць і назапашвацца расійскія войскі ў рамках разгортвання так званай сумеснай беларуска-расійскай рэгіянальнай групоўкі, праводзіцца іх баявое зладжванне з беларускімі вайскоўцамі — што цалкам можна ацэньваць і як наступны этап па стварэнні агульнай з Расіяй арміі, і як падрыхтоўку новага ўварвання ва Украіну. І Беларусь, у якой актыўна ўкараняецца ідэалогія «рускага свету» і вайны, інфармацыйнае поле (тэлебачанне) фактычна захоплена прарасійскімі прапагандысцкімі наратывамі, цалкам ліквідаваныя незалежныя СМІ, усе іх акаўнты ў сацсетках прызнаныя экстрэмісцкімі і адной падпіскі на іх акаўнты ў сацсетках дастаткова, каб атрымаць тэрмін. Сёння гэта краіна, дзе караецца праява антываенных настрояў, праводзіцца актыўная русіфікацыя і знішчаецца нацыянальная ідэнтычнасць насельніцтва Беларусі. І я вяртаюся да першапачатковага пытання: дык якую Беларусь мы хочам убачыць заўтра — расійскую «Белорусiю» або еўрапейскую Беларусь? Калі адказ — расійскую, то ніякай асаблівай стратэгіі Захаду тут не патрабуецца. Дастаткова яе проста не мець. Як яе, мяркуючы па ўсім, няма дагэтуль. Дастаткова не перашкаджаць рускім. Дастаткова забыцца пра Лукашэнку. І на жаль, складваецца адчуванне, што Захад сапраўды пра яго забыўся. Ці я не мае рацыю? Калі ж я не маю рацыю і Захад хоча бачыць Беларусь еўрапейскай, сапраўды хоча вырваць гэты прывабны кавалак і важны стратэгічны плацдарм з лап Расіі — то стратэгія неабходная. І яна неабходная не толькі нам, але і Украіне. Бо Беларусь пад уладай Лукашэнкі — гэта бліжэйшы і фактычна адзіны саюзнік Расіі ў вайне. Мы неаднаразова звярталі ўвагу нашых партнёраў на даступны інструментар знешняга ціску на рэжым Лукашэнкі. На адтэрміноўкі і шчыліны ў санкцыйнай палітыцы, на зацягванне з пачаткам працэсуальных дзеянняў у рамках універсальнай юрысдыкцыі і гэтак далей. Магчыма ў нас сапраўды завышаныя чаканні ад нашых партнёраў пры іх прыніжаным жаданні выкарыстоўваць усе даступныя рычагі ціску. Ці можа быць проста трэба паглядзець на выкарыстанне гэтых рычагоў з іншага боку? Можа быць, усведамляючы рэжым Лукашэнкі як частку глабальнай праблемы, як ваеннага са-агрэсара і бліжэйшага саюзніка Пуціна, варта паглядзець на санкцыйную палітыку як на інструмент паслаблення апошняга? Мы не маем ілюзій, іх няма, што сёння санкцыямі або распачынаннем крымінальных спраў супраць рэжыму Лукашэнкі можна яго абрушыць. Сёння — ужо дакладна не. Больш за тое, мы выдатна разумеем, што Расія будзе кампенсаваць Лукашэнку страты ад санкцый, будзе даваць адтэрміноўкі па старых крэдытах, будзе даваць новыя крэдыты — абы не дапусціць рызыкі дэстабілізацыі, пратэстаў, забастовак беларусаў па эканамічных прычынах. Але пры гэтым відавочна, што кожны расійскі рубель, выдаткаваны на Беларусь — гэта мінус рубель, які Расеія выдаткуе на вайну. Таму мы прапануем глядзець на формулу так: Чым больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі — тым вышэй выдаткі Расіі — тым менш грошай на войска і зброю. Таму працытую міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Рэйнсалу, які сказаў: «Самая жорсткая санкцыя, якую мы можам увесці супраць расійскага рэжыму — гэта падзенне дыктатуры Лукашэнкі». Другі важны момант — гэта рассінхранізацыя санкцый, уведзеных супраць Расіі і Беларусі за вайну супраць Украіны. Яны павінны быць ідэнтычныя — каб у Расіі не было магчымасці абыходзіць іх праз Беларусь, каб Беларусь не была «шэрай зонай» і «афшорам» для Расіі. Якім яна з’яўляецца сёння. Што тычыцца інструмента крымінальнага пераследу: На наш погляд, найбольш эфектыўным рашэннем у пытанні санкцый, а таксама крымінальнага пераследу рэжыму Лукашэнкі, стала б прызнанне яго тэрарыстычным. Такі працэс ужо запушчаны ў дачыненні да Расіі як на ўзроўні парламентаў асобных краін, так і парламенцкіх асамблей, а таксама Еўрапарламента. Аналагічных крокаў мы б хацелі чакаць і ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Але для гэтага патрэбна палітычная воля. Якой на сёння нашым партнёрам відавочна не дастае. Праблема Лукашэнкі ўжо даўно перарасла межы Беларусі. Праблема Лукашэнкі ўжо даўно перастала быць праблемай адных толькі беларусаў — бо сёння ён удзельнічае ў вайне з трэцяй краінай, Украінай. А ўчора — выкарыстоўваючы мігрантаў, развязаў гібрыдную вайну з ЕС, якая ідзе дагэтуль. З трох войнаў, у якіх удзельнічае рэжым Лукашэнкі — толькі адну ён вядзе ўнутры Беларусі, супраць беларускага народа. Сёння нам не патрэбна нічыя заклапочанасць. Нават самая глыбокая. Нам не хапае волі і сілы. Менавіта сілы. Таму што гэта адзіная пазіцыя, з якой можна і трэба размаўляць з рэжымам Лукашэнкі. Гэта адзіны мову, які разумее не толькі ён, але і яго асяроддзе. Так давайце створым гэтую сілу. Разам.
- «Архіпелаг калгас»
Што азначае намер Лукашэнкі напалову скараціць колькасць работнікаў выканкамаў? Калі коратка: служылі-і даслужыліся. 12 снежня на нарадзе па разглядзе кадравых пытанняў і прызначэнні кіраўнікоў мясцовых органаў улады дыктатар заявіў пра тое, што колькасць служачых на месцах можна скараціць да паловы. А звольненых прапанаваў адпраўляць у сельскую гаспадарку. Ну што ж — віншую ўсіх з будучымі скарачэннямі і новымі прызначэннямі ў калгасы і саўгасы. Асабліва, вядома, дзяржслужачых, ваенных і настаўнікаў, якія прымалі ўдзел у фальсіфікацыі выбараў. Напэўна, вы зараз думаеце — як гэта так? Усё вельмі проста. Рэжым Лукашэнкі знаходзіцца ў тым пункце сваёй дэградацыі, калі ў сістэме павінны застацца толькі безумоўна лаяльныя дыктатару людзі. Асабліва, калі ў любы момант дыктатар можа аддаць загад аб наступе на Украіну. Інструментар прывучвання да лаяльнасці ў яго стандартны — пуга і пернік. Пернік — гэта купля лаяльнасці чыноўнікаў. Якім ён абяцае павелічэнне заробкаў за кошт тых, хто патрапіць пад скарачэнне. Гэтак жа ён цяпер купляе лаяльнасць арміі абяцаннямі таннага жылля. А што дастанецца нелаяльным? Спасылка ва ўпадніцкія калгасы, на сяло. «Архіпелаг калгас». І, вядома, пуга. Расстрэл. Здзіўленыя? Так, законапраект аб расстрэлах за здраду рэжыму і прапанова дыктатара аб скарачэнні колькасці дзяржслужачых з адпраўкай іх у калгасы — гэта звёны аднаго ланцуга, якія ідэальна адзін аднаго дапаўняюць. Хто-небудзь з вас падумае: «Ну я якраз і не здраднік, я лаяльны! Я ж не як Латушка — я не падтрымліваў беларусаў, якія выступілі супраць гвалту, беззаконня і фальсіфікацыі, не выказваўся, не асуджаў вайну, я аддана служу — і мяне ўсё гэта дакладна не закране. Ні скарачэнне, ні тым больш расстрэл». Дарма. Дарэмна так думаюць і тыя, хто ў глыбіні душы асуджае рэжым, але ніколі — услых. Тыя, хто проста ціхенька «робяць сваю працу», не высоўваючыся. Унутры рэжыму больш няма бяспечных працоўных месцаў ні для каго. А галоўнае — вы адзін аднаму цяпер небяспечныя. Ці не так, былыя калегі чыноўнікі? Скарачэнне ў райвыканкамах на 50%, гэта значыць адзін на аднаго пісаць даносы, падстаўляць па працы, а калі да добрай пенсіі застаецца 1−2 гады выслугі? Вы патрапілі ў гадзюшнік і ваш гаспадар вас туды акунуў з галавой! Дзяржаўная і ваенная служба ў Беларусі стала абсалютна непрадказальнай бомбай запаволенага дзеяння, закладзенай пад кожным яе функцыянерам. І гэтая бомба можа аднолькава хутка разарвацца як пад «нядобранадзейным элементам», так і пад самым верным прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі. Прымаючы такія рашэнні, як цяпер, Лукашэнка не толькі вычышчае з сістэмы рэшткі нязгодных — але і стварае сваім функцыянерам умовы для ўнутранага канібалізму на будучыню. Праз даносы, праз ананімкі. Як было ў СССР, дзе, нягледзячы на таталітарную сістэму, унутры яе заўсёды ішла «канкурэнтная» барацьба за тое, каб даказаць начальству і правадыру, што ты больш верны і больш карысны. І пры гэтым ва ўсіх пад ложкам ляжаў трывожны чамаданчык — таму што ў любы момант за табой маглі прыехаць і павезці ў невядомым кірунку. А дакладней у вядомым — у Архіпелаг ГУЛАГ або на расстрэл. Сёння рэжым Лукашэнкі прапануе яшчэ адну ссыльную опцыю — «Архіпелаг калгас». Дарэчы, пытанне да разважання — а ці будзе лічыцца здрадай дзяржаве і падставай для расстрэлу адмова звольненага дзяржслужачага ехаць падымаць сяло? Ну, а калі сур’ёзна — уключайце мазгі. У вас яшчэ ёсць магчымасць зберагчы сябе і дапамагчы знішчыць сістэму, якая інакш знішчыць вас. Звальняйцеся. Стварайце падпольныя ячэйкі. Едзьце з краіны, калі стаіць пытанне аб вашай бяспекі. Далучайцеся да дэмсілаў. Уступайце ў нашу праграму — Кадравы рэзерв для Новай Беларусі.











