Ніякіх змен у візавай палітыцы ЕС для беларусаў не плануецца
- Admin of the NAM

- 5 hours ago
- 1 min read

Інфармацыя, якая з’явілася наконт змянення візавай палітыкі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да беларусаў, стала адной з тэм абмеркавання падчас рабочых сустрэч намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі і спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана ў Берліне.
Павел Латушка і Арцём Брухан правялі сустрэчы ў канцылярыі канцлера, у Міністэрстве замежных спраў Германіі і з няўрадавымі арганізацыямі краіны.
Прадстаўнікі нямецкага боку адзначылі, што ніякіх змен у візавай палітыцы для беларусаў не плануецца. Будзе працягнута палітыка, накіраваная на выдачу віз грамадзянам Беларусі, якія жадаюць наведваць ЕС. Германія пры гэтым з’яўляецца адным з лідараў па колькасці выдаваемых віз. Таксама было адзначана, што, на жаль, нямецкае консульства перагружана вялікай колькасцю ахвотных атрымаць візы, аднак Германія будзе працягваць палітыку адкрытасці.
Падчас сустрэч нямецкім партнёрам была даведзена пазіцыя наконт рэалізацыі падыходу па арганізацыі Круглага стала для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі. Абмеркавана магчымая падтрымка гэтага падыходу з боку Германіі і Еўрапейскага саюза ў цэлым.
Па ініцыятыве Паўла Латушкі і Арцёма Брухана падчас сустрэч было абмеркавана пытанне працягу санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а таксама захаванне мабільнасці для беларусаў для наведвання ЕС, падтрымка адукацыйных і культурных праграм з боку Германіі.










Comments