Прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынства агрэсіі мае ключавое значэнне для аднаўлення правоў тысяч украінскіх грамадзян
- Pavel Latushka

- 6 hours ago
- 1 min read
«Дзеянні ваенна-палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі, якія прывялі да акта агрэсіі з боку Беларусі супраць Украіны, павінны быць належным чынам задакументаваныя. Менавіта гэтую працу цяпер ажыццяўляе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне», — адзначыў дэлегат Каардынацыйнай рады, чалец беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас пасяджэння Камітэта ПАРЕ па прававых пытаннях і правах чалавека.
«Прадставіўшы тэрыторыю Беларусі для ракетных і авіяцыйных удараў, а таксама для наземнага ўварвання расійскай арміі, Аляксандр Лукашэнка і іншыя прадстаўнікі яго рэжыму ўчынілі злачынства агрэсіі ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага крымінальнага права, у тым ліку ў трактоўцы, замацаванай у Статуце Спецыяльнага трыбунала.
Прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за злачынства агрэсіі мае ключавое значэнне для аднаўлення правоў тысяч украінскіх мірных грамадзян, якія пацярпелі ў выніку ракетных і авіяцыйных удараў, а таксама тых, хто быў гвалтоўна перамешчаны з тэрыторыі Украіны ў Беларусь і Расію, многія з якіх па гэты дзень застаюцца ў месцах інтэрнавання і падвяргаюцца катаванням.
Заклікаю не забываць пра ролю ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны», — заявіў Павел Латушка.
Поўнае выступленне Паўла Латушкі падчас пасяджэння Камітэта ПАРЕ па прававых пытаннях і правах чалавека.










Comments