top of page

Павел Латушка правёў сустрэчу са Спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

3 days ago
1 min read
Павел Латушка, Нілс Муйжніекс і Арцём Брухан падчас сустрэчы. Варшава, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя
Павел Латушка, Нілс Муйжніекс і Арцём Брухан падчас сустрэчы. Варшава, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу са Спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілсам Муйжніексам. У сустрэчы таксама ўзяў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Беларусі Арцём Брухан.

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся інфармацыяй пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і сышліся на думцы, што яна працягвае пагаршацца, а рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца. Павел Латушка адзначыў, што ў дачыненні да беларусаў ажыццяўляюцца самыя маштабныя рэпрэсіі ў гісторыі Еўропы ў XXI стагоддзі.

Павел Латушка падзякаваў Спецыяльнаму дакладчыку за падрыхтоўку даклада «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі», які быў прэзентаваны на 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да беларускіх дзяцей і тое, якім чынам яны ажыццяўляюцца. Павел Латушка падзяліўся некалькімі прыкладамі парушэння правоў дзяцей у Беларусі, вырашэннем якіх займалася НАУ разам з міжнароднымі партнёрамі.

Асобна Павел Латушка звярнуў увагу Спецыяльнага дакладчыка на беспрэцэдэнтныя транснацыянальныя рэпрэсіі супраць беларусаў. У гэтым кантэксце была прадстаўлена інфармацыя пра закрытае мерапрыемства «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе», якое прайшло ў Гаазе.

Таксама было абмеркавана магчымае супрацоўніцтва са Спецдакладчыкам ААН у межах ПАРЕ з улікам дзейнасці дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў дадзенай міжпарламенцкай арганізацыі.


Comments


bottom of page