Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- Інфармацыйны пункт для беларускага бізнесу ў Гожуве-Велькапольскім
14 верасня ў Гожуве-Велькапольскім адкрыўся інфармацыйна-кансультацыйны пункт для беларускага бізнесу. На адкрыцці выступіў намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і кіраўнік НАУ Павел Латушка. Адно з пытанняў, якія абмяркоўваліся падчас паездкі Паўла Латушкі ў Гожув-Велькапольскі ў чэрвені гэтага года, гэта наладжванне сувязяў паміж мясцовымі ўладамі і прадпрымальнікамі з аднаго боку, і прадстаўнікамі беларускага бізнэсу з другога, з мэтай інфармавання апошніх аб праграмах падтрымкі і правілах вядзення бізнесу. Таксама выказвалася ідэя стварэння адзінай крыніцы інфармацыі па гэтай праблематыцы, а таксама адукацыйнай і кансультацыйнай службы. Гэта значна спрасціла б дзейнасць беларускіх прадпрымальнікаў і рамеснікаў. І вось зараз такі інфармацыйна-кансультацыйны цэнтр створаны ў Любускім ваяводстве. Мяркуем, што гэта можа стаць добрым прыкладам для іншых рэгіёнаў Польшчы. Гэты цэнтр стане месцам прыцягнення актыўных беларусаў, якія будуць імкнуцца пачаць або працягнуць сваю справу менавіта ў гэтым заходнім ваяводстве Польшчы. Свой выступ Павел Латушка пачаў з урыўка рамана «Над Нёманам» выбітнай польскай пісьменніцы, ураджэнкі Беларусі Элізы Ажэшкі. Дзеянні рамана разгортваюцца пасля падаўлення агульнага для палякаў і беларусаў студзеньскага паўстання 1863 года. Царскія ўлады пераследавалі паўстанцаў, змагаліся з мясцовай культурай і рэлігіяй, прымалі дыскрымінацыйнае заканадаўства да мясцовых ураджэнцаў, пазбаўлялі іх уласнасці і вымушалі пакінуць родныя краі. Праз 160 гадоў беларусы зноў сутыкнуліся з падобнай праблемай. Каля 500 тысяч нашых грамадзян з-за рэпрэсій і пераследу вымушаны пакінуць радзіму, тысячы беларусаў сядзяць у зняволенні па палітычных матывах, карныя нелегітымныя ўлады рыхтуюцца пазбаўляць беларусаў грамадзянства і ўласнасці. Большасць беларусаў, якія пакінулі краіну, апынуліся ў Польшчы. Яны хочуць легальна працаваць, вучыцца, выплачваць падаткі, развіваць сваю справу і рабіць свой унёсак у эканамічнае развіццё Польшчы, якая адкрытая для выхадцаў з Беларусі. Толькі у рамках праграмы «Poland Business Harbour» пачынаючы са жніўня 2020 года беларусам было выдадзена больш за 113 тысяч віз. Цяпер ідзе размова аб пашырэнні гэтай візавай праграмы на іншыя віды дзейнасці акрамя сферы IT. Ужо зараз беларускія прадпрымальнікі і рамеснікі ўносяць свой уклад у польскую эканоміку (у тым ліку ў выглядзе павелічэння падатковых паступленняў, стварэння новых працоўных месцаў). Беларускі бізнес летась устанавіў гістарычны рэкорд па новых рэгістрацыях у Польшчы — колькасць ізноў адкрытых кампаній, у якіх адным з заснавальнікаў з'яўляецца юрыдычная або фізічная асоба з Беларусі, у параўнанні з 2021 годам падвоілася. Усяго на тэрыторыі Польшчы на пачатак 2023 года дзейнічала 4980 бізнэсаў, якія належаць кампаніям і грамадзянам з Беларусі. Пры гэтым са студзеня 2022 года па канец чэрвеня 2023 года амаль 12 тысяч грамадзян Беларусі зарэгістраваліся ў Польшчы ў статусе індывідуальных прадпрымальнікаў. Таксама расце і агульная колькасць беларускіх грамадзян, якія працуюць у Польшчы. У ліпені гэтага года ў Польшчы ў фонд сацыяльнага страхавання ўносілі ўнёскі 122,7 тысячы беларусаў. Студэнты з Беларусі таксама ўваходзяць у Польшчы ў тройку найбуйнейшых груп замежнікаў, якія навучаюцца ва ўніверсітэтах краіны. У той самы час агульная сітуацыя ў Беларусі, як у цэлым у краіне, так і для беларускага бізнэсу ў прыватнасці, толькі пагаршаецца. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў за 2022 год у Беларусі скарацілася на 4,2%. Іх колькасць знізілася за мінулы год ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы. Апроч беларускага бізнэсу ў Беларусі пакутуе і замежны капітал. Напрыклад, да бізнэсу з Польшчы, таксама як і бізнэсу з іншых еўрапейскіх краін, рэжым Лукашэнкі ставіцца як да бізнэсу з «недружалюбных» дзяржаў. Колькасць кампаній з польскім капіталам на працягу апошніх чатырох гадоў няўхільна скарачалася (2019 г. – 345 кампаній, 2020 г. – 328, 2021 г. – 322, 2022 г. – 303). Нелегітымныя беларускія ўлады забаранілі кампаніям з замежным капіталам, у тым ліку польскім, прадаваць акцыі і долі ў Беларусі. Таму капітал сыходзіць з Беларусі і шукае надзейную гавань для інвестыцый і развіцця бізнесу. І такой гаванню можа стаць Любускае ваяводства.
- Беларусь выкрадае ўкраінскіх дзяцей. Гэта ваеннае злачынства
Беларускія апазіцыянеры лабіруюць у Швейцарыі ўзмацненне жорсткасці пазіцыі для міжнароднага абвінавачання дыктатара Лукашэнкі. Адказнасць тут можа ляжаць і на швейцарскім Чырвоным Крыжы Бернхард Адэхналь (арыгінал артыкула) «Не, сітуацыя не памякчэла, — кажа Ўладзімір Астапенка. — Кожны дзень мы чуем пра новыя арышты, кожны дзень людзей катуюць. І кожны месяц мы чуем пра смерць зняволеных, якім адмоўлена ў медыцынскай дапамозе”. Так Астапенка апісвае сітуацыю ў сваёй роднай краіне — Беларусі. Да 2020 года 60-гадовы дыпламат знаходзіўся на службе пры шматгадовым прэзідэнце Аляксандры Лукашэнку. Але пасля таго як Лукашэнка сфальсіфікаваў выбары і жорстка здушыў пратэсты грамадзянскай супольнасці, Астапенка з'ехаў у выгнанне і зараз прадстаўляе беларускія дэмакратычныя сілы ў Брусэлі. На гэтым тыдні Астапенка разам з невялікай камандай адправіўся ў Швейцарыю, каб прыцягнуць увагу да таго, што не толькі Расія, але і партнёр Уладзіміра Пуціна Лукашэнка ў Беларусі топчуць нагамі правы чалавека. «Насамрэч усе факты ў наяўнасці, — кажа Астапенка, — не хапае толькі палітычнай волі Захаду і рашучасці дзейнічаць. Вось ужо больш за два гады мы просім аб дапамозе і заклікаем да рэальных дзеянняў». У сваім багажы яны маюць першае комплекснае даследаванне «Злачынства супраць чалавечнасці ў Беларусі» — гэта юрыдычны аналіз магчымасцей міжнароднай супольнасці, і перш за ўсё Міжнароднага крымінальнага суда, прыцягнуць беларускі рэжым да адказнасці. На думку Астапенкі, «Беларусь сёння — гэта вялізная турма. Таму нам патрэбная падтрымка абвінавачання Лукашэнкі Міжнародным крымінальным судом». У Швейцарыі беларускія апазіцыянеры сустракаюцца з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый у Цюрыху і Жэневе. З якімі менавіта, застаецца таямніцай. Асобы сябраў каманды Астапенкі таксама не раскрываюцца, паколькі яны маюць сваякоў у Беларусі і асцерагаюцца помсты з боку рэжыму. Беларусь не ўваходзіць у лік 123 дзяржаў свету, якія прызнаюць юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда. Але беларускія эксперты спасылаюцца на прыклад М'янмы, адкуль ахвяры дыктатуры былі вымушаныя бегчы ў суседнія дзяржавы, якія прызнаюць гэты крымінальны суд, а суддзі ў Гаазе вырашылі, што такія злачынствы, учыненыя у самой М'янме, таксама трапляюць пад юрысдыкцыю суда. Гэтае рашэнне можа прымяніць і да Беларусі, лічыць апазіцыя, бо большасць ахвяраў Лукашэнкі былі вымушаныя бегчы ў Польшчу ці ў краіны Балтыі. Уладзімір Астапенка прыводзіць прыклад грамадзянкі Беларусі і Швейцарыі Наталлі Хершэ, якая за ўдзел у акцыі пратэсту правяла амаль паўтара года ў беларускай турме, дзе яна падвяргалася псіхалагічным і фізічным катаванням. Ёй удалося выйсці на волю і яна можа стаць сведкай у Міжнародным крымінальным судзе, кажа Астапенка: «І яшчэ ёсць як мінімум тры ахвяры лукашэнкаўскіх рэпрэсій, якія змаглі бегчы ў Швейцарыю». Яшчэ адна нагода для міжнароднага ўмяшання ў справы Лукашэнкі, на думку дэмакратычных сіл — гэта перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Устаноўленыя факты, калі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый перамяшчалі ў спецыяльныя лагеры, каб яны сталі «добрымі расійскімі грамадзянамі», а затым аддавалі іх на ўсынаўленне расійскім бацькам. Гэтаму ёсць мноства дакументальных пацверджанняў. У сувязі з гэтымі дэпартацыямі Міжнародны крымінальны суд выдаў міжнародны ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і ягонай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Аднак рэжым Аляксандра Лукашэнкі таксама датычны да гэтых выкраданняў дзяцей з Украіны. «Гэта пачалося яшчэ да вайны, — паведамляе былы пасол Астапенка. — У жніўні 2021 года каля 40 дзяцей былі вывезеныя ў Беларусь з дзіцячага дома № 1 Данецка. На працягу некалькіх тыдняў яны падвяргаліся расійскай індактрынацыі, затым іх адправілі назад на акупаваную тэрыторыю і адтуль — у Расію. У нас ёсць доказы таго, што сёння яны могуць быць усыноўленыя расейскімі бацькамі». Пасля ўварвання Расіі ва Украіну выкраданні ўкраінскіх дзяцей, як сцвярджаецца, праходзілі некалькімі хвалямі. Уладзімір Астапенка гаворыць пра 2100 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў, якім цягам двух-трох тыдняў «прамывалі мазгі» ў лукашэнкаўскай Беларусі. Наступная перавозка запланаваная на верасень: «Украінскіх дзяцей вязуць з акупаваных тэрыторый у Беларусь. Гэта ваеннае злачынства». Рэжым Лукашэнкі падае выкраданні як «гуманітарную акцыю на карысць ахвяраў вайны», апазіцыя называе гэта хлуснёй. «Замест медычнай дапамогі дзеці атрымліваюць лекцыі ад расійскіх прапагандыстаў і праваслаўных святароў», — гаворыць Уладзімір Астапенка. Як выяўляецца, да такой дэпартацыі датычны і Беларускі Чырвоны Крыж. У гэтага сур'ёзнага абвінавачання ёсць сведка — кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў пацвердзіў у тэлеінтэрв'ю, што яго арганізацыя была датычная да выкрадання. Ён кажа пра «рэабілітацыю дзяцей», у арганізацыі якой удзельнічаў і надалей будзе ўдзельнічаць Беларускі Чырвоны Крыж. У адказ на гэта Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, якая базуецца ў Жэневе, выказала сваю «глыбокую заклапочанасць» у адносінах да пазіцыі члена сваёй федэрацыі. Аднак прадстаўнік апазіцыі Уладзімір Астапенка таксама лічыць, што і ў швейцарскага Чырвонага Крыжа ёсць пэўныя абавязацельствы. Да гэтага часу ён быў адным з найбуйнейшых спонсараў беларускай партнёрскай арганізацыі. Прадстаўнік швейцарскага Чырвонага Крыжа пацвердзіў, што за апошнія чатыры гады для Беларусі выдзяляўся бюджэт у памеры аднаго мільёна франкаў, яшчэ 130 000 франкаў прадугледжаныя на 2023 год. Гэтыя грошы прызначаліся для рэалізацыі супольнага з беларускім Чырвоным Крыжом праекта «Паслугі па доглядзе і клопаце аб пажылых і ўразлівых людзях дома». Незалежна ад бягучых падзей, швейцарскі Чырвоны Крыж ужо прыняў рашэнне аб сыходзе з Беларусі ў 2024 годзе. На гэты раз госці з беларускай апазіцыі не мелі прамога кантакту са швейцарскім Чырвоным Крыжом. Тым не менш, Уладзімір Астапенка адзначае, што праца па перакананні міжнародных арганізацый толькі пачынаецца, і выказвае надзею, што «Швейцарыя таксама дапаможа нам перадаць Лукашэнку міжнароднаму суду».
- Анджэй Пачобут – герой беларускага і польскага народаў
Прамова Паўла Латушкі на цырымоніі ўручэння медаля «75-годдзе місіі Яна Карскага» Анджэю Пачобуту Шаноўны спадар Станіслаў Пачобут! Шаноўны спадар Маршалак! Шаноўнае спадарства! Для мяне вялікі гонар мець магчымасць выступіць сёння перад вамі менавіта тут у горадзе Любліне. Менавіта тут быў закладзены гістарычны падмурак і аформілася цывілізацыйная блізкасць нашых народаў. Беларускага і польскага. Люблінская унія для Вялікага Княства Літоўскага стала магчымасцю ў тым ліку выстаяць перад пагрозай з усходу, Маскоўскім княствам. І сотні гадоў гэтая пагроза з усходу імкнулася знішчыць беларускі народ і нашу дзяржаўнасць. Менавіта пры падтрымцы Расіі ў 2020 годзе дыктатар Лукашэнка змог утрымацца ва ўладзе і ўжо больш за тры гады рэпрэсуе грамадзян Беларусі. Сёння ў Беларусі толькі афіцыйна 1519 чалавек з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі, кожны дзень адбываюцца затрыманні ў розных гарадах Беларусі. Усё гэта суправаджаецца гвалтам і катаваннямі. З мая 2020 года па май 2023 года зафіксавана 136 000 ахвяр злачынстваў супраць чалавечнасці – забойстваў, катаванняў, згвалтаванняў. Адным з тых, каго спрабуе зламаць рэжым Лукашэнкі, з'яўляецца Анджэй Пачобут. Для беларускага народа ён – герой. Для польскага народа ён – герой. Ён наш агульны герой! Гэта той чалавек, які сімвалічна аб'ядноўвае нас сёння ў барацьбе супраць дыктатуры і тыраніі. Ён прыклад стойкасці і прынцыповасці. Ёнахвяруючы сваёй свабодай, здароўем і рызыкуючы жыццёмпрацягвае змагацца за ідэалы нават за кратамі. Такая ахвярнасць гэта ўчынак вельмі моцнага і мужнага чалавека. Схіляюся перад грамадзянскім подзвігам Анджэя Пачобута. І я перакананы, што нам удасца вызваліць усіх палітвязняў і ў тым ліку героя нашых двух народаў – Анджэя Пачобута, які з'яўляецца таксама прыкладам для заходніх палітыкаў у сваёй прынцыповасці і вернасці ідэалам правоў чалавека і дэмакратыі. Але для таго каб вызваліць Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў нам патрабуецца падтрымка міжнароднай супольнасці. Сёння для сотняў тысяч беларусаў другім домам стала Польшча. Беларусы ўдзячныя Польшчы і палякам за магчымасць жыць і працаваць у Польшчы. І мы не забудзем пра гэта. Як і не забываем пра гераічную перамогу войскаў Канстанціна Астрожскага над маскавітамі пад Оршай у 1514 годзе. І вельмі сімвалічна, што пад Люблінам размяшчаецца літоўска-польска-ўкраінская брыгада імя гетмана Канстанціна Астрожскага. Сёння Украіна на пярэдняй лініі цывілізацыйнага супрацьстаяння коштам жыццяў сваіх грамадзян змагаецца з агрэсарам. Вельмі важна, што сярод тых, хто змагаецца за Украіну ёсць і беларускія добраахвотнікі. Падтрымліваючы іх і дапамагаючы ім мы дапамагаем Украіне. Сёння краіны Люблінскага трыкутніка – гэта Украіна, Польшча і Літва. Аднак, выступаючы сёння ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, упэўнены ў тым, што гістарычная перспектыва для беларусаў гэта Еўропа, але ў першую чаргу гэта стратэгічнае партнёрства з самымі блізкімі суседзямі – Польшчай, Украінай і Літвой. І горад Люблін зноў прагучыць як тое месца, дзе з'явіўся новыінтэграцыйны праект – Люблінскі квадрат, дзе 4-м бокам стане Беларусь! Упэўнены, што мы разам зможам дапамагчы Украіне перамагчы, вызваліць Беларусь, вызваліць Анджэя Пачобута і тысячы палітычных зняволеных. Дзякуй за магчымасць выступіць у Любліне.
- Беларусь альбо Расія? Час выбіраць
Сёння (8 верасня) — Дзень беларускай вайсковай славы. Гадавіна знакамітай Бітвы пад Оршай, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага, нашыя гераічныя продкі, разбілі амаль утрая большыя сілы маскоўскіх захопнікаў. Захопінікаў, што і 500 год таму, і зараз імкнуцца падпарадкаваць ды паняволіць нашую зямлю і наш народ. Але ж як і 500 год таму, так і зараз Беларусь жыве. І будзе жыць. Бо справа князя Астрожскага працягвае жыць і дагэтуль. У першую чаргу ў нашых героях-добраахватніках, што сёння са зброяй у руках разам са сваімі ўкраінскімі пабрацімамі зноў змагаюцца — і перамагаюць варожую навалу. І менавіта яны у першую чаргу годныя гэтага свята, годныя вайсковай славы. Слава нашым героям! Жывым і загінулым. Вы — прыклад, вы — гонар, вы — годнасць Беларусі. І будучыня войска незалежнай Беларусі. Віншую вас са Святам вайсковай славы! Дзякуй вам, кожнаму і кожнай! Але ж ёсць і іншыя вайскоўцы. Сучасная беларуская армія. Ці годная яна гэтага свята? Не, сёння я не магу так сказаць. Але тым не менш, ўпэўнены, што большасць з вас таксама разумее — дзе і хто наш сапраўдны вораг. Адкуль, як і 500 год таму, зыходзіць рэальная пагроза для Беларусі. І вы бачыце, што менавіта Лукашэнка прывёў яе да нас на парог. Што «рускі свет», якому ён насцеж расчыніў вароты ў Беларусь і ва Украіну, проста так не спыніцца. І няхай Расія ўжо пачынае разумець, што вайну супраць Украіны ёй не выйграць. Але адчуваючы сябе ў Беларусі як дома, яна ўпэўнена, што нашую краіну яна зможа пакінуць сабе. Расійская прапаганда нават не хавае гэтых намераў і ўжо пералічвае вобласці, на якія яна прэтэндуе першымі. Расійскія аналітыкі як і само расійскае кіраўніцтва лічаць незалежнасць Беларусі непаразуменнем і гістарычнай памылкай. Дарэчы, як і Лукашэнка, які лічыць незалежнасць выпадковасцю і адносным паняццем. Усе амаль 30 гадоў свайго кіравання ён крок за крокам здаваў нашую незалежнасць і наш суверэнітэт на карысць Расіі. І ў выніку дазволіў чужынскім салдатам спакойна разгульваць па беларускай зямлі, як па сваёй. Дазволіў зрабіць з Беларусі інструмент ваеннай агрэсіі. Ператварыць нашую зямлю ў расійскі вайсковы плацдарм. Але гэта наша зямля. І нашыя продкі змагаліся за яе стагоддзямі, упісаўшы шмат слаўных старонак у гісторыю барацьбы беларусаў за незалежнасць ды за само існаванне. І галоўнай пагрозай для Беларусі ўвесь гэты час была ў першую чаргу менавіта Расія — у розных яе гістарычных выявах. Яна толькі мяняла назвы і маскі, але ніколі не адмаўлялася ад сваіх імперскіх амбіцый. Ад жадання падпарадкаваць і поўнасцю кантраляваць Беларусь. І вы бачыце, вы не можаце не бачыць, што Беларусі зноў прыйдзецца сутыкнуцца з гэтымі амбіцыямі. Зноў давядзецца абараняць сваю зямлю, сваю незалежнасць, сваю радзіму. І вы не можаце не бачыць, хто цягне нашую краіну наўпрост у лапы агрэсара. Хто ўвесь гэты час хлусіў вам, называючы сябе «гарантам» незалежнасці і суверэнітэту — і адначасова гандляваў Беларуссю, прадаваў яе па частках. Абы толькі забяспечыць сабе чарговы тэрмін ва ўладзе. Але сёння Лукашэнка больш не патрэбны нават сваім крамлёўскім гаспадарам. Гандляр суверэнітэтам ім больш не патрэбны — бо яны больш не хочуць гандлявацца. Яны жадаюць проста браць. Выдатна ведаючы, што «гарант» пагадзіцца і на гэта. Абы толькі зберагчы ўжо нават не ўладу, не ілюзію ўлады — а сваю ўласную шкуру. Але яны забылі спытаць у нас, беларусаў. Забыліся спытаць у вас, вайскоўцаў. Ці гатовыя мы аддаць ім сваю краіну? Упэўнены, што большасць беларусаў адкажа цвёрда — не! Гэта наша зямля! Сапраўды, сёння я не магу павіншаваць з Днём вайсковай славы ўсіх вайскоўцаў, што знаходзяцца на службе ў Беларусі. Але ж я пытаю ў вас — няўжо вы гатовыя аддаць рускім нашую Радзіму? Няўжо гатовыя дазволіць Лукашэнку прадаць яе Расіі? Ці гатовыя дзеля яго і ягоных крамлёўскіх «старэйшых братоў» здрадзіць прысяге, вайсковай славе і памяці ўсіх тых, хто стагоддзямі абараняў права Беларусі і нашага народа на існаванне? Выбар просты. Слава альбо ганьба. Лукашэнка і Расея – альбо незалежная Беларусь. Не памыліцеся.
- Як перамагчы ў вайне за Беларусь?
Тэзісы выступу Паўла Латушкі на панэлі «Заходні свет у адносінах да Беларусі — што пайшло не так?»на XXXII Эканамічным форуме ў Карпачы Ёсць вядомы выраз: «Адзінае, што патрэбна для трыюмфу зла — гэта каб добрыя людзі нічога не рабілі». І няма нічога больш згубнага для бяздзейнасці добрых людзей, чым памылка, што нешта знаходзіцца па-за сферай іх уплыву, а з'яўляецца сферай уплыву зла. Але зло не павінна мець сфераў уплыву. І аніводная краіна ў свеце не павінна быць сферай уплыву зла. Незалежныя, свабодалюбівыя народы і краіны не могуць і не павінны лічыцца сферай уплыву зла пад назвай «рускі свет». Але менавіта гэта доўгі час адбывалася з Беларуссю, якая занадта доўга лічылася сферай уплыву Расіі сярод нашых заходніх партнёраў. І гэта і ёсць адказ на пытанне — «што пайшло не так у адносінах Захаду да Беларусі». А сёння мы бачым жудасныя наступствы гэтай памылкі. Бо прама зараз у цэнтры Еўропы ідзе не адна, а адразу дзве вайны, развязаныя Расіяй. Вайна Расіі супраць незалежнай еўрапейскай Украіны. І вайна Расіі супраць незалежнай еўрапейскай Беларусі. І ў абедзвюх войнах нелегітымныя ўлады Беларусі б'юцца супраць Украіны і супраць Беларусі, б'юцца за Расію. Але ёсць тыя, хто б'ецца за Беларусь замест іх. Гэта беларускія дэмакратычныя сілы, гэта Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Гэта беларускія добраахвотніцкія фармаванні ва Украіне. І таксама, як Украіне, нам патрэбныя рашучыя пра-актыўныя саюзнікі, якія маюць стратэгію. Бо дагэтуль, будзем шчырымі, пра-актыўнай стратэгіі ў нас не было. Так, на нашай тэрыторыі зараз не ідзе баявых дзеянняў і таму я не прашу ў вас Хаймарсы, Леапарды ці знішчальнікі F-16. Захоп Беларусі Расіяй ажыццяўляецца інакш. Гэта гібрыдная акупацыя, на якую Расея вытрачае вялізарныя рэсурсы. Расія вытрачае мільярды на ўтрыманне ва ўладзе марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі, на забеспячэнне яго масавых рэпрэсій, на рэалізацыю інтэграцыйных праграмаў так званай Саюзнай дзяржавы — неасавецкага праекта Расіі па паглынанню Беларусі. На выкараненне нацыянальнай свядомасці і ідэалагічную перапрашыўку беларусаў у духу ідэй рашызму і «рускага свету». На размяшчэнне ядравай зброі і бясконцыя ваенные вучэнні на нашай тэрыторыі. Расія сёння — адзіная краіна, у якой ёсць стратэгія ў дачыненні да Беларусі. Гэта стратэгія паглынання Беларусі ў рамках праекта Саюзнай дзяржавы і яе растварэння ў «рускім свеце». Правадніком гэтай стратэгіі, інструментам яе рэалізацыі з'яўляецца марыянеткавы рэжым Лукашэнкі. Ён даказаў гэта, стаўшы саўдзельнікам вайны супраць Украіны ў 2022 годзе і працягвае даказваць гэта сёння, удзельнічаючы ў ваенных злачынствах Расіі, у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый, размяшчаючы ў Беларусі расійскую ядравую зброю і наймітаў ПВК Вагнер. І знішчаючы ўсё беларускае. І ўсё ж — мы, беларусы, да гэтага часу не здаліся. «Вайна міроў» у Беларусі — вайна «рускага міру» супраць свету дэмакратычнага — яшчэ не скончана. Але вядучы яе практычна ў адзіноце, пры катастрафічна малых рэсурсах, мы, дэмакратычныя сілы, рызыкуем яе прайграць. Таму стратэгія, пра якую я кажу — гэта Стратэгія нарошчвання патэнцыялу беларускіх дэмакратычных сіл у нашай бітве за Беларусь з «рускім светам». На кожным з франтоў, дзе гэтая бітва ідзе. 1. Інфармацыйны фронт. Неабходна значна павялічыць падтрымку беларускіх незалежных СМІ як на фінансавым, гэтак і на адукацыйным узроўні. Мы павінны мець моцную і прафесійную супрацьвагу прапагандзе і медыяхолдынгу Саюзнай дзяржавы, які ствараецца зараз. Прапаганда «рускага свету» у Беларусі накіравана супраць дэмакратыі, ліберальных каштоўнасцяў, супраць Еўропы і Захаду. «Рускі свет» — наш з вамі агульны вораг. І нельга дазволіць яму захапіць розумы беларусаў. У беларускіх незалежных медыяў павінны быць значна большыя бюджэты і магчымасці на прафесійную адукацыю і павышэнне кваліфікацыі сваіх супрацоўнікаў, пашырэнне штату. І безумоўна — на прасоўванне і значнае пашырэнне ахопу пра-беларускага кантэнту, на ягоную рэкламу. 2. Ідэалагічны, культурны і грамадзянскі фронт. Неабходна значнае павелічэнне падтрымкі грамадзянскага сектара і культуры. У першую чаргу — праектаў, накіраваных на захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і прасоўванне нацыянальна-арыентаванай і пра-еўрапейскай свядомасці беларусаў, у супрацьвагу пра-расійскай свядомасці. 3. Эканамічны фронт. З прычыны таго, што санкцыі ў дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі дагэтуль не гарманізаваныя цалкам, Беларусь стала шэрай зонай для абыходу санкцыяў. У той жа час, эканоміка і ВПК Беларусі ў межах Саюзнай дзяржавы фактычна зліліся ў адзінае цэлае з эканомікай і ВПК Расіі. Нельга губляць час. Нельга дазваляць агрэсарам узмацняць ваенную машыну за кошт Беларусі. Необходна: Як мага хутчэй цалкам гарманізаваць санкцыі ў дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі; Увесці найстражэйшы кантроль за іх выкананнем і пачаць цвёрда караць за іх парушэнне; Зрабіць спансіраванне рэжыму Лукашэнкі для Расіі максімальна дарагім. Самым эфектыўным сродкам, безумоўна, з’яўляецца тарговае эмбарга рэжыму Лукашэнкі. І мы вітаем выстаўлены гатоўнасць Польшчы і краінаў Балтыі цалкам зачыніць межы з Беларуссю для руху тавараў. Важна, каб гэта былі ня толькі вантажны аўтамабільны, але і чыгуначны рух. Адначасова ж важна пакінуць магчымасць перамяшчэння для звычайных грамадзянаў Беларусі. 4. Палітычны фронт. Адзіная палітычная супрацьвага рэжыму Лукашэнкі — гэта Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі на чале з абраным прэзідэнтам Святланай Ціханоўскай. Для ўзмацнення яго патэнцыялу неабходна: 1) прызнаць Кабінет адзіным легітымным органам улады, які прадстаўляе Беларусь — Пераходным урадам Беларусі. Нелегітымны рэжым Лукашэнкі і ягоныя эліты павінны ўсвядомець — існуе прызнаная альтэрнатыва, за якой стаіць моцная міжнародная падтрымка. Гэта вельмі важная умова, магчыма — адна з вырашальных для расколу элітаў; 2) другая важная ўмова — выдача ордэру на арышт Лукашэнкі за здзяйсненне ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Вы ведаеце, што каманда НАУ ўжо накіравала ў МУС камунікацыю аб ролі рэжыму Лукашэнкі ў незаконным перамяшчэнні і пераадукацыі ўкраінскіх дзяцей. Таксама пры нашай падтрымцы нашымі партнерамі Justice Hub была падрыхтаваная грунтоўная справаздача аб злачынствах рэжыму супраць чалавечнасці і распрацаваныя адпаведныя механізмы ягонага прыцягнення да адказнасці. Міжнародны ордэр на арышт Лукашэнкі — гэта тое, што зробіць яго таксічным для ўласнага атачэння і паскорыць раскол у ім. Я веру ў такі сцэнар, веру, што беларусы заўсёды змогуць дамовіцца з беларусамі. І менавіта таму трэба аказаць Кабінету ўсебаковую падтрымку для вызвалення Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі і «рускага свету», забеспячэння незалежнасці і еўрапейскай перспектывы для Беларусі. 5. Геапалітычны фронт. Фактычна, усё пра што я казаў вышэй зводзіцца да простага пытання: Якую Беларусь вы хочаце ўбачыць заўтра: расейскую “Беларуссію” ці еўрапейскую Беларусь? І калі адказ — еўрапейскую Беларусь, то ўсе задачы, аб якіх я казаў вышэй, павінны легчы ў аснову нашай агульнай стратэгіі. Агульнай і пра-актыўнай. Бо пакуль мы бачым зусім іншую Беларусь. Беларусь, якая з`яўляецца ўдзельнікам не еўрапейскіх, а расійскіх праектаў: Саюзнай дзяржавы, АДКБ, ЕАЭС і СНД. Так званая Саюзная дзяржава — гэта аснова і галоўны інструмент імперскай палітыкі Расіі. І таму я хачу нагадаць вам словы былога Міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Рэйнсалу, які сказаў: Самая магутная санкцыя, якую Захад можа прымяніць да Расеі — гэта скасаванне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Скасаваць рэжым Лукашэнкі - значыць скасаваць Саюзную дзяржаву - значыць хутчэй выйграць абедзве войны: вайну за Украіну і вайну за Беларусь. Месца Беларусі — з Еўропай, а не з Расіяй. І гэтую думку падзяляюць усе нашыя партнеры. Аднак час партнераў павінен змяніцца часам пра-актыўных саюзнікаў. Час думак і заклапочаннасцяў павінен змяніцца часам рашучых дзеянняў. Вось нашае пасланне Еўропе: БЕЛАРУСЬ - НЕ «РУСКІ СВЕТ» І НЕ СФЕРА ЎПЛЫВУ РАСІІ. Жыве вольная еўрапейская Беларусь!
- Аб важнасці стратэгіі ЕС для Беларусі
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка правёў сустрэчу з маладымі дыпламатамі міністэрстваў замежных спраў краін-членаў Еўрапейскага саюза. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі больш як 20 міністэрстваў замежных спраў: Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Францыі, Італіі, Партугаліі, Харватыі і іншых краін-членаў ЕС. Сустрэча адбылася ў Музеі вольнай Беларусі. Павел Латушка праінфармаваў аб унутранай сітуацыі ў Беларусі, аб рэпрэсіях, якія ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі супраць беларусаў. Поўны тэкст выступу Паўла Латушкі: Добры дзень, шаноўнае спадарства. Я рады вітаць вас у Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, кіраўніком якога я з'яўляюся. Мы ўжо другі раз ладзім такую сустрэчу, год таму я таксама выступаў перад вашымі калегамі. Для мяне важна, што ў мяне ёсць магчымасць расказаць вам пра сітуацыю ў Беларусі і пра тое, як важна выйграць вайну за Беларусь. Як можна выйграць вайну за Беларусь? Наўпрост зараз у цэнтры Еўропы ідзе не адна, а адразу дзве вайны, развязаныя Расіяй. Вайна супраць свабоднай і незалежнай Украіны. І вайна Расіі супраць свабоднай і незалежнай Беларусі. Усяго цяпер у Беларусі сёння налічваецца больш за 5000 палітычных зняволеных, якіх катуюць у турмах; больш за 60 000 чалавек былі затрыманыя па палітычных матывах, каля 500 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Другая вайна была неабвешчанай, ціхай і амаль незаўважнай на фоне першай. Больш за тое, першая вайна ў прынцыпе не магла адбыцца без другой. Без беларускага плацдарму, атрыманага Расеяй у выніку гібрыднай акупацыі Беларусі, паход Расеі на Кіеў быў бы ў прынцыпе немагчымы. Аднак гісторыя не церпіць ўмоўнага ладу. У сувязі з гэтым давайце пагаворым пра тое, як звязаныя гэтыя дзве вайны і якая павінна быць наша стратэгія ў дачыненні да Беларусі. Калі мы хочам вырваць яе з-пад расейскай акупацыі, а не ставіць на ёй крыж. Перш за ўсё, неабходна зразумець, што ў абедзвюх войнах прарасейскі рэжым крамлёўскай марыянеткі Лукашэнкі выступае на баку Расеі. Так, гэта парадокс, таму што ўлады і войска Украіны ваююць за Украіну, і гэты відавочны факт робіць гэтак жа відавочным актыўную дапамогу ім. У той самы час нелегітымныя ўлады Беларусі ваююць супраць Украіны і Беларусі, яны ваююць за Расею. Але ёсць тыя, хто б'ецца за Беларусь замест яго. Гэта беларускія дэмакратычныя сілы, Аб'яднаны Пераходны Кабінет — наша ўрадавая структура ў выгнанні, Офіс абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне і іншыя палітычныя і грамадскія арганізацыі. І, канешне, беларускія добраахвотніцкія фарміраванні ва Украіне. І сапраўды гэтак жа, як і ўладам, і войску Украіны, нам патрэбныя актыўныя саюзнікі, якія маюць стратэгію. Я б нават сказаў, што без такіх саюзнікаў нашыя шанцы на выратаванне Беларусі імкнуцца да нуля. Так, на нашай тэрыторыі зараз не ідзе баявых дзеянняў і таму мы не просім у саюзнікаў Хаймарсы, Леапарды ці знішчальнікі F-16. Захоп Беларусі Расіяй ажыццяўляецца інакш. Гэта гібрыдная акупацыя, на якую Расея марнуе вялізныя рэсурсы. Расія траціць мільярды на ўтрыманне ва ўладзе марыянетачнага рэжыму Лукашэнкі, на забеспячэнне праводзімых ім масавых рэпрэсій, на рэалізацыю інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы — неасавецкага праекта Расіі па паглынанні Беларусі. На размяшчэнне ядзернай зброі і бясконцыя ваенныя вучэнні на нашай тэрыторыі. Расея таксама траціць вялікія сродкі на выкараненне нацыянальнай самасвядомасці і ідэалагічную перапрашыўку беларусаў у духу рашызму і «рускага свету». Гэта антыбеларуская і антыеўрапейская перапрашыўка. А значыць другое, што нам трэба зразумець, калі мы хочам выратаваць Беларусь — неабходна значна нарасціць патэнцыял нацыянальна-арыентаваных, праеўрапейскіх беларускіх дэмакратычных сіл у барацьбе супраць Расіі і пра-расійскіх сіл у Беларусі. На жаль, сёння Расія — гэта адзіная краіна, якая мае стратэгію ў дачыненні да Беларусі. Стратэгія паглынання Беларусі ў рамках праекта Саюзнай дзяржавы і яе растварэння ў «рускім свеце». І правадніком гэтай стратэгіі, паслухмяным і дакладным інструментам яе рэалізацыі ў Беларусі з'яўляецца марыянетачны рэжым Лукашэнкі. Гэта трэцяе, што трэба зразумець. Лукашэнка — не той, з кім трэба шукаць кропкі судотыку, не той, хто хоча ці будзе супрацьстаяць Расеі ў яе ціхай вайне за Беларусь. Не той, хто клапоціцца пра яе нацыянальныя інтарэсы. Ён даказаў гэта, стаўшы саўдзельнікам вайны супраць Украіны ў 2022 годзе і працягвае даказваць гэта сёння, прымаючы ўдзел у ваенных злачынствах Расеіі, у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый, размяшчаючы ў Беларусі расійскую ядзерную зброю і наймітаў ЧВК Вагнер. І адначасова метадычна знішчая ўсё беларускае. Таму нельга заставацца сляпым і наіўным і лічыць, што з Лукашэнкам можна пра нешта дамовіцца. Што «на яго не трэба занадта моцна ціснуць, каб не заштурхаць Беларусь у абдымкі Расеіі яшчэ больш». Гэта далёка не новы падыход. Гэтая карта ўмела разгульвалася пасля кожнага палітычнага крызісу ў Беларусі. Да чаго прывялі ўсе спробы дамовіцца з Лукашэнкам — усе мы бачым. Мы бачым Беларусь на мяжы поўнай страты сувэрэнітэту і незалежнасьці. А калі казаць прама — яны дэ-факта ўжо шмат у чым страчаныя. І гаворка павінна ісці аб іх аднаўленні. Таму што ўвесь гэты час, разыгрываючы карту «шматвектарнасць», «балансавання паміж Расіяй і Захадам», рэжым Лукашэнкі не проста выканаў, а перавыканаў планы, ускладзеныя на яго ў Крамлі. І ўсё ж — мы, беларусы, да гэтага часу не здаліся. «Вайна міроў» у Беларусі — вайна рускага свету супраць дэмакратычнага — яшчэ не скончана. Але ведучы яе практычна ў адзіночку і пры вельмі абмежаваных рэсурсах мы, дэмакратычныя сілы, рызыкуем яе прайграць. Так, у гэтай вайне ў нас ёсць ёсць саюзнікі — але нашы саюзнікі пасіўныя. І ў адрозненне ад нашага суперніка, у нашых саюзнікаў няма агульнай стратэгіі. Я ведаю, што гэта можа гучаць непрыемна — але я кажу гэта прама. Не як дыпламат, а як беларускі палітык. Палітык краіны, якую ціха забіваюць ва ўсіх на вачах. Палітык, які дакладна разумее тое, што дыпламатыяй, а тым больш маўчаннем, яе не выратаваць. Час зірнуць праўдзе ў вочы і не апускаць іх, нягледзячы на тое, што гэтая праўда можа нам не спадабацца. Бо калі мы гаворым пра стратэгію — стратэгію перамогі ў бітве за Беларусь — мы павінны засноўваць яе на аб'ектыўнай рэальнасці. А рэальнасць такая, што бітва за Беларусь сёння ідзе адразу на некалькіх франтах. І на кожным з іх вораг — Расея і яе марыянетка Лукашэнка — маюць значную перавагу. Таму стратэгія, пра якую я кажу, — гэта стратэгія павышэння патэнцыялу беларускіх дэмакратычных сіл у нашай барацьбе за Беларусь супраць «рускага свету». Мабыць, менавіта на геапалітычным фронце і вырашыцца лёс Беларусі. Ці стане яна дэ-факта часткай Расіі, канчаткова растварыўшыся ў Саюзнай дзяржаве, ці атрымае еўрапейскую перспектыву развіцця, перспектыву ўваходжання ў Еўрапейскі саюз і НАТА. Фактычна, усё, пра што я казаў вышэй, зводзіцца да простага пытання: Якую Беларусь вы хочаце ўбачыць заўтра: расійскую «Белоруссию» ці еўрапейскую Беларусь? І калі адказ — еўрапейскую Беларусь, будучы член ЕС і НАТА, то ўсе задачы, пра якія я казаў вышэй, павінны легчы ў аснову нашай агульнай стратэгіі. Бо на сёння мы бачым зусім іншую Беларусь. Беларусь, якая з'яўляецца ўдзельнікам усіх інтэграцыйных, неаімперскіх праектаў Расіі: Саюзнай дзяржавы, АДКБ, ЕАЭС і СНД. Аднак добрая навіна ў тым, што Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі — гэта цэнтральны элемент, аснова і галоўны інструмент імперскай палітыкі Расіі. Без Беларусі імперскія праекты Расіі становяцца немагчымымі. Як немагчымым становіцца і працяг вайны супраць Украіны. Бо вайну супраць Украіны вядзе не адна Расія, а Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі. У якой Беларусь знаходзіцца толькі таму, што існуе рэжым Лукашэнкі. У той час як Саюзная дзяржава існуе толькі таму, што ў ёй ёсць Беларусь. І пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка — сітуацыя не зменіцца. Калі мы хочам сур'ёзна яе змяніць, то нам трэба памятаць, што самая магутная санкцыя, якую Захад можа прымяніць да Расіі — гэта скасаванне ўлады Лукашэнкі ў Беларусі. Скасаванне рэжыму Лукашэнкі азначае скасаванне Саюзнай дзяржавы — а гэта значыць хутчэйшую перамогу ў дзвюх войнах: у вайне за Украіну, і вайне за Беларусь. Месца Беларусі — у Еўропе, а не ў Расіі. І гэтае меркаванне падзяляюць усе нашы партнёры. Аднак час партнёраў павінен змяніцца часам праактыўных саюзнікаў. Час разважанняў і глыбокіх асцярог павінен змяніцца часам рашучых дзеянняў. Дзякуй за Вашу ўвагу. Жыве вольная еўрапейская Беларусь! І Слава Украіне!
- Рэакцыя на заяву генерала Буданава
Яшчэ ў чэрвені Кабінет выказваў сваю пазіцыю па пытанні размяшчэння ядзернай сброі на тэррыторыі Беларусі. Па-першае патрэбна памятаць пра незаконнасць ўтрымання Аляксандрам Лукашэнкам улады пасля яго паражэння на прэзідэнцкіх выбарах 2020 г. Па другое – выкарыстанне Расійскай Федэрацыяй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для акта агрэсіі супраць Украіны адбываецца насуперак волі беларускага народа як і размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбываецца супраць волі беларускага народа. Такімі дзеяннямі Расія парушае свае абавязацельствы перад Рэспублікай Беларусь па павазе незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны. Што тычыцца заявы кіраўніка ваеннай выведкі Украіны генерала Буданава, то мы можам выказаць спадзяванне, што на падставе ўкраінскай інфармацыі рэакцыя абавязкова рушыць услед за дадзенай заявай. Мы ведаем, што і еўрапейскія краіны, і ЗША пільна сочаць за развіццём падзеяў. Зразумела, што яны жадаюць апераваць пацверджанымі фактамі. Зразумела, што перамяшчэнне гэтай ядзернай зброі пакуль адбываецца не празрыста. І ў любым выпадку сам факт размяшчэння ядзернай зброі ў трэцяй краіне, упершыню пасля падпісання дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, аб'ектыўна падрывае склаўшуюся сістэму міжнароднай бяспекі. Таму па меры пацверджання фактаў, па меры збору новай інфармацыі, думаю, што гэтая рэакцыя абавязкова прагучыць. І гэтая рэакцыя павінна быць у нашым разуменні дастаткова жорсткай. І мы будзем намагацца, каб яна адбылася.
- У Аўстраліі ведаюць пра ваенныя злачынствы Лукашэнкі
У суботу 02.09 Павел Латушка даў інтэрв'ю нацыянальнаму радыё Аўстраліі ABC Radio National. Асноўная ўвага была нададзена пытанням, звязаным з тэмай незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Беларусі і адказнасці рэжыму Лукашэнкі за дадзенае ваеннае злачынства Запіс эфіру: ABC Radio National Прыводзім асноўныя тэзісы з інтэрв'ю: Вы падалі Міжнароднаму крымінальнаму суду доказы, якія, на Вашу думку, сведчаць пра тое, што прэзыдэнт Лукашэнка пагадзіўся на вываз украінскіх дзяцей у Беларусь з акупаваных Расіяй гарадоў Украіны. Раскажыце, калі ласка, што гэта за доказы, якія вы перадалі ў МУС, і як вы іх збіралі? Пры падрыхтоўцы нашай камунікацыі ў МКС каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення вывучыла і прааналізавала розныя матэрыялы. Цікава, што беларускія дзяржаўныя СМІ досыць шырока асвятлялі прыбыццё дзяцей у Беларусь, і мы змаглі прааналізаваць мноства агульнадаступных навінавых артыкулаў, фатаздымкаў, відэа і пастоў у сацыяльных сетках, у тым ліку і некаторых асоб, якія ўдзельнічаюць у вывазе дзяцей. Мы таксама абапіраемся на дакументы, якія былі перададзеныя нам у канфідэнцыйным парадку. Гэтыя дакументы пацвярджаюць, што перамяшчэнні былі арганізаваныя і прафінансаваныя па ўказанні Лукашэнкі і іншых службовых асоб, якія дзейнічаюць ад імя так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Вядома нават, што пастанова аб фінансаванні была ўзгодненая Лукашэнкам з прэзідэнтам Расіі Пуціным. Затым гэтыя перамяшчэнні былі ажыццеўлены фондам беларускага паралімпійца Аляксея Талая, вядомага ў якасці блізкай даверанай асобы Лукашэнкі, у супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі на акупаваных тэрыторыях. Пра якую колькасць дзяцей ідзе гаворка? І куды менавіта іх адпраўляюць у Беларусі? У перыяд з верасня 2022 г. па май 2023 г. не менш за 2100 украінскіх дзяцей ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў, уключаючы сірот, былі вывезены ў дзіцячы лагер «Дубрава», размешчаны ў Мінскай вобласці. Гэты лагер належыць ААТ «Беларуськалій» – буйному дзяржаўнаму вытворцу калійных угнаенняў, які трапіў пад санкцыі ЗША і Еўропы. У цэлым на сёння мы выявілі пяць лагераў і аздараўленчых устаноў, у якія былі дастаўлены дзеці з акупаваных Расіяй тэрыторый. Аднак мы ведаем, што перамяшчаць украінскіх дзяцей пачалі яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання Расіі, і, хутчэй за ўсё, іх колькасць значна большая. Лукашэнка кажа, што гэта гуманітарны акт – вывесці дзяцей з небяспекі. Якая, на Ваш погляд, мэта перамяшчэння? Сапраўды, Лукашэнка і іншыя асобы, адказныя за гэтыя перамяшчэнні, неаднаразова заяўлялі, што дзяцей прывозяць у Беларусь для «адпачынку». Мы лічым, што гэта адкрытая хлусня. Замест гэтага дзеці падвяргаюцца палітычнаму перавыхаванню і пракрамлёўскай прапагандзе, уключаючы сустрэчы з беларускімі моладзевымі і ваенізаванымі арганізацыямі, праваслаўнымі святарамі і заўзятымі прапагандыстамі. Адзін з такіх сумных прыкладаў – канцэрт дзвюх беларускіх спявачак, сясцёр Груздзевых, зняты на відэа. Выступаючы на сцэне лагера «Дубрава», яны кажуць, што спадзяюцца, цытую, «каб Байдэн здох, (...) каб Зяленскі таксама здох, а Пуцін квітнеў і ўзяў кантроль над усёй Украінай». Для нас відавочна, што дзяцей прывозяць у Беларусь не з гуманітарных меркаванняў. Вы ведаеце, ці застаюцца дзеці ў Беларусі ці зноў з'язджаюць? Як правіла, дзеці застаюцца ў лагеры «Дубрава» ад двух да трох тыдняў, пасля чаго іх вяртаюць ва Украіну. Аднак мы таксама знайшлі сведчанні таго, што, на жаль, некаторыя дзеці-сіроты, якія былі вывезеныя ў Беларусь да 2022 года, пасля былі адпраўленыя ў Расію і аддадзеныя на ўсынаўленне. Якая роля Народнага антыкрызіснага ўпраўлення? Як частка беларускага дэмакратычнага руху, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне мае намер прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку і іншых прадстаўнікоў яго рэжыму да адказнасці за незлічоныя злачынствы, якія ён здзейсніў. Гэта не толькі злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя ў рамках жорсткага падаўлення беларускага грамадства пасля фальсіфікацыі выбараў у маі 2020 года, але і адказнасць за яго ролю як суагрэсара ў расійскім уварванні ва Украіну ў лютым 2022 года і ўдзел у незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый. У гэтым пытанні мы таксама цесна супрацоўнічаем з Генеральнай пракуратурай Украіны, якая пачала расследаванне па гэтай справе. Лукашэнка вёў перамовы аб пераездзе байцоў «Вагнера» ў Беларусь. Цяпер, калі Прыгожын мёртвы, хто камандуе гэтымі байцамі ў Беларусі? Якая іх роля? Яшчэ да сваёй смерці Прыгожын прызначыў адказнага за ПВК Вагнер у Беларусі. Таму, хутчэй за ўсё, фармальна ён і камандуе імі, але пасля смерці Прыгожына мы разумеем, што дадзеная ПВК спыніць сваё існаванне. Частка байцоў падпіша кантракты з Міністэрствам абароны Расіі, частка – з іншымі ПВК у Афрыцы, а частка магчыма з Міністэрствам абароны Беларусі. Але як адзінка – Вагнер будзе размазана як алей па кавалку хлеба. Ці бачыце Вы шлях вяртання да дэмакратычных выбараў у Беларусі ў найбліжэйшай будучыні? Дэмакратычныя выбары ў Беларусі будуць магчымыя толькі пасля таго, як рэжым Лукашэнкі падзе, усё астатняе, што арганізоўвае гэты рэжым, нельга называць выбарамі. Гэта імітацыя і падман. Прайшло ўжо тры гады, ці зможа апазіцыя ў выгнанні трымацца разам цягам доўгага часу? Так, можа. Пацвярджэннем гэтаму з'яўляецца і створаны ў жніўні 2022 Аб'яднаны Пераходны Кабінет, які аб'яднаў ключавыя структуры дэмакратычных сіл. А таксама 6 жніўня прайшла Канферэнцыя Новая Беларусь, дзе сабраліся прадстаўнікі многіх, можна сказаць большасці дэмакратычных структур, партый, ініцыятыў і прынялі палітычныя дэкларацыі і дакументы. Такім чынам менавіта стварэнне такіх інстытутаў як Кабінет дазволіла захоўваць адзінства гэтакі доўгі час.
- Актывізацыя намаганняў па прыцягненню да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі
Заклік да аб'яднання намаганняў Каманда Народнага Антыкрызіснага Упраўлення разам з партнёрамі з праваабарончага і адвакацкага супольнасці з восені 2020 года паслядоўна прыкладае ўсіллі для ўзаемадзеяння механізмаў універсальнай юрысдыкцыі. Мэта — прывабіць да адказнасці асоб, вінаватых у злачынах супраць чалавечасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, непасрэдных выканаўцаў зняволенняў і гвалту. Па інфармацыі, якая ў нас на руках, заявы пададзены ў некалькіх еўрапейскіх краінах: Польшчы, Літве, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі. Сярод жэртваў не толькі грамадзяне Беларусі, але і жыхары гэтых краін. Кожная краіна выстаўляе свае спецыфічныя юрыдычныя патрабаванні. На бягучы момант заявы знаходзяцца на розных этапах разгляду, але агульная карціна пакуль няўцешытельная: ні адзін падазроўваны яшчэ не абвешчаны ў розыск. У бягучай сітуацыі, гэта ёсць нашай першачарговай мэтай. Мы працягваем шукаць дапамогу і экспертную думку ад усіх, хто гатовы актыўна ўдзельнічаць у гэтай важнай працы. У асаблівасці, мы запрашаем пастрадалых, уключаючы палітзаключаных, якія вызваліліся з месц захопу свабоды і пакідаліся гвалту ці зняволенням, звяртацца да нас праз электронную пошту ці праз наш чат-бот у Тэлеграме. Юрыстам і прававым экспертам мы прапануем падзяліцца сваімі ідэямі аб тым, як можна эфектыўней забяспечыць доступ да правасуддзя для пастрадалых, улічваючы складаную сітуацыю ў Беларусі і розныя ў заканадаўстве розных краін. Мы бачым неабходнасць і перспектывы ў павелічэнні колькасці пададзеных заяў і пашырэнні геаграфіі краін, у якіх яны будуць разглядацца. Мы ўпэўнены, што дасягненне крытычнай масы заяў можа стаць ключавым фактарам для пераладу бюракратычных перашкодаў і стымулявання еўрапейскіх чыноўнікаў да смелых і рашучых дзеянняў у гэтым кірунку. Далучайцеся да абмеркавання, дзеліцеся сваімі ідэямі і прапановамі. Ваш уклад можа стаць развязаючым.
- ЗША санкцыянуюць 11 расейцаў за гвалтоўны вываз украінскіх дзяцей
ЗША ўвялі санкцыі супраць 11 расіян і 2 перавыхаваўчых устаноў, якія маюць дачыненне да гвалтоўнай перадачы ўкраінскіх дзяцей Арыгінал артыкула:apnews.com У чацвер, 24.08.2023 года, Злучаныя Штаты абвясцілі аб увядзенні санкцый супраць 11 расейцаў і двух перавыхаваўчых устаноў, якія маюць дачыненне да гвалтоўнага перамяшчэння тысяч украінскіх дзяцей, абвінаваціўшы Маскву ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. Амбасадар ЗША Лінда Томас-Грынфілд зрабіла гэтую заяву на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, якую ЗША арганізавалі ў нацыянальны дзень Украіны, каб прыцягнуць увагу да праблемы перадачы або дэпартацыі дзяцей ва ўзросце чатырох месяцаў не толькі ў Расію, але і ў яе саюзніцу. і на акупаваныя Расіяй тэрыторыі на ўсходзе Украіны. «У 2023 годзе дзяцей літаральна вырываюць з іх дамоў», - сказала яна. «Расея і яе саюзнікі затрымліваюць дзяцей, якія ратуюцца ад гвалту. Яны прымушаюць дзяцей пакідаць школы і дзіцячыя дамы. А мясцовыя марыянетачныя структуры падманам або прымусам прымушаюць бацькоў адпраўляць сваіх дзяцей у так званыя "летнія лагеры", дзе яны аказваюцца адрэзанымі ад сувязі і адмаўляюцца вяртаць сваіх дзяцей». Дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей стала праблемай пасля ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года. Міжнародны крымінальны суд узмацніў ціск на Расію, выдаўшы 17 сакавіка ордэры на арышт прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і расійскага ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, абвінаваціўшы іх у выкраданні дзяцей з Украіны. Ацэнкі колькасці дзяцей, вывезеных з Украіны, адрозніваюцца, але Томас-Грынфілд сказала, што Злучаныя Штаты ведаюць, што з лютага 2022 года іх тысячы. Яна сказала, што ЗША таксама дасведчаныя аб паведамленнях, што лідэры Беларусі падтрымліваюць перавод украінскіх дзяцей у лагеры ў сваёй краіне. Яна працытавала даклад каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, кажучы, што сама меней 2100 украінскіх дзяцей былі пераведзены ў Беларусь з расійскіх акупаваных тэрыторый Украіны паміж вераснем 2022 і маем 2023 года. Амбасадар Украіны пры ААН Сяргей Кісліца сказаў Савету, што «У Украіны ёсць важкія падставы меркаваць, што некалькі сотняў тысяч украінскіх дзяцей былі сілком і незаконна вывезеныя Расіяй, многія з якіх да гэтага часу ўтрымліваюцца супраць іх волі.» Ён параўнаў дзеянні Расіі супраць дзяцей са злачынствамі, учыненымі нацыстамі супраць дзяцей падчас Другой сусветнай вайны, кажучы: «Нашы дзеці падвяргаюцца агрэсіўнаму прамыванню мазгоў, накіраванаму на змену іх свядомасці, сціранне іх украінскай ідэнтычнасці і падрыхтоўку паслухмяных салдат для расійскай арміі ў будучыні.» Томас-Грынфілд, якая аб'явіла аб новых санкцыях ЗША, сказала Савету, што яны накіраваны на асоб, якія нібыта аблегчылі прымусовую перадачу і дэпартацыю дзяцей у лагеры. Акрамя таго, яна сказала, што ЗША ўвялі візавыя абмежаванні на траіх расейцаў за іх нібыта ўдзел у парушэннях правоў чалавека супраць украінскіх непаўналетніх. Пазней Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў спіс асоб, якія падвергліся замарожванню любых актываў у ЗША, у тым ліку камісараў па правах дзяцей у расійскіх рэгіёнах Белгарад, Калуга і Растоў і чыноўнікаў у Чачэнскай Рэспубліцы за іх нібыта ўдзел у дэпартацыях дзяцей. Ён таксама ўвёў санкцыі супраць расійскага «дзіцячага лагера» пад назвай Артэк у расійскай акупаванай Крыме, куды былі дастаўленыя ўкраінскія дзеці, якія былі змешчаныя ў «патрыятычныя» перавыхаваўчыя праграмы і папярэджаны ад вяртання да сваіх сем'яў, і Фонду Ахмата Кады , як сказалі ў ЗША, выкарыстоўваецца сям'ёй Кадыравых для нагляду за перавыхаваннем украінскіх дзяцей у лагерах за межамі Грознага ў Чачэнскай Рэспубліцы. Пасол Расіі пры ААН Васіль Небензя абвінаваціў ЗША ў запуску ваеннай кампаніі супраць Расіі з падтрымкай Вялікабрытаніі і Еўрапейскага саюза з мэтай «атрымаць вопыт у сучасных метадах вядзення ўзброеных канфліктаў», рызыкуючы нічым, акрамя зброі, якая пастаўляецца. ва Украіну. Ён сказаў, што Расея была «вымушаная» прыйсці на абарону жанчын, дзяцей і пажылых і адхіліў тое, што ён назваў цэлым шэрагам ілжывых сцвярджэнняў аб дзеяннях Расіі, уключаючы «хлусня пра нашых нібыта выкраданні ўкраінскіх дзяцей, якіх мы на самой справе ратуем.» Але намеснік пасла Францыі пры ААН Наталі Браадхерст Эстываль сказала, што ўключэнне Расіі ў ААН «чорны спіс ганьбы» ў чэрвені за парушэнне правоў дзяцей пацвярджае сур'ёзнасць яе злачынстваў супраць дзяцей. «Францыя заклікае Расійскую Федэрацыю паважаць міжнароднае права і неадкладна спыніць гэтыя зверствы», — сказала яна. Намеснік амбасадара Вялікабрытаніі Джэймс Карыукі сказаў, што прымусовыя перадачы і дэпартацыі дзяцей маюць «разбуральныя і жыццёва зменлівыя наступствы, якія будуць адчувацца на працягу некалькіх пакаленняў.»
- Славенія выступае за далейшы ціск на рэжым
25 жніўня Павел Латушка сустрэўся з генеральнай дырэктаркай МЗС Славеніі Матэяй Норчыч Штамчар. Кіраўнік НАУ павіншаваў прадстаўніцу МЗС Славеніі з абраннем дзяржавы ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Падчас выбараў Славенія перамагла рэжым Лукашэнкі. Галоўныя тэмы сустрэчы: перадача інфармацыі, звязанай са здзяйсненнем рэжымам Лукашэнкі ваенных злачынстваў у сувязі з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь; прадстаўленне падрыхтаванай Цэнтрам права і дэмакратыі «Justice Hub» пры падтрымцы НАУ справаздачы па фактах здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці рэжымам Лукашэнкі. Абмеркаваны механізмы дзейнасці па прыцягненні да міжнароднай крымінальнай адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за злачынствы. Генеральная дырэктарка выказала згоду прааналізаваць магчымасці выкарыстання інструментаў ААН у гэтых накірунках у сувязі з абраннем Славеніі ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Абмяркаваны захады па павелічэнні ціску на рэжым Лукашэнкі. Прадстаўніца МЗС Славеніі падкрэсліла, што краіна выступае за далейшы ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай выканання патрабаванняў беларускага грамадства, у тым ліку вызвалення палітзняволеных. Разгледжаны праблемы беларускай дыяспары ў Славеніі: дамовіліся, што МЗС Славеніі падтрымае адпаведны запыт у Нацыянальны банк Славеніі з мэтай вырашэння праблемы, звязанай з адкрыццём рахункаў беларусамі ў камерцыйных банках краіны. Праблема выдачы славенскіх візаў грамадзянам Беларусі, якія церпяць ад рэпрэсій рэжыму, альбо членам сем'яў рэпрэсаваных беларусаў будзе асобна разгледжана ў МЗС Славеніі. Дамовіліся прадставіць пералік магчымых дзеянняў па падтрымцы дэмакратычных сіл Беларусі з боку Славеніі ў рамках ААН. МЗС Славеніі прааналізуе справаздачы, падрыхтаваныя камандай НАУ, па злачынствах супраць украінскіх дзяцей і злачынствах супраць беларускіх грамадзян для таго, каб бліжэйшым часам абмеркаваць магчымыя далейшыя крокі па прыцягненні вінаватых да адказнасці.
- Борітеся — поборете! Вам Бог помагає! За вас правда, за вас слава. І воля святая!
З Днём Незалежнасці, моцная, рашучая, нязломная Украіна! З Днём незалежнасці, мужны, свабодны, нязломны ўкраінскі народ! Руская імперыя, яе крамлёўскія гаспадары і іх салдаты марылі адабраць у вас гэты дзень, адабраць вашу незалежнасць, вашу свабоду і вашу зямлю. Яны былі ўпэўненыя, што гэта справа «трох дзён». Але яны нічога пра вас не ведалі Яны нічога не ведалі аб народзе, гатовым змагацца за кожны метр сваёй зямлі, гатовым знішчаць арды акупантаў любымі магчымымі і немагчымымі сродкамі. Гатовым паглядзець гэтай імперыі зла проста ў вочы, паглядзець у вочы смерці, якую яна нясе — і выклікаць у гэтых вачах страх. Акупанты з усходу называлі сябе «другім войскам свету» — і свет доўга ў гэта верыў. Пакуль не ўбачыў сапраўднае войска — войска Украіны. Пакуль не ўбачыў мужных і нязломных украінцаў і ўкраінак, для якіх рэйтынгі ваеннай моцы і прагнозы чужых разведак не значылі нічога, калі прыйшоў час абараняць свой дом і сваю зямлю. Вы паказалі ўсяму свету, што значыць быць сапраўднымі патрыётамі і ваярамі. Героям слава! Кожнаму і кожнай! Цяпер і ворагі, і саюзнікі Украіны ўбачылі, як яны ўсе памыляліся. Бо яны нічога не ведалі пра вас. Затое ведаюць зараз. Менавіта так — зараз нават ворагі ведаюць тое, што ад самага пачатку ведалі вы — перамога будзе за Украінай. І гэтая перамога зменіць свет. Бо змагаючыся за сваю незалежнасць сёння, Украіна змагаецца і падае прыклад усім народам і краінам, якія пацярпелі ад рускага імперыялізму. Перамога Украіны — гэта шанец з ім скончыць. Шанец скончыць з гэтай імперыяй. І мы, беларусы, таксама гэта разумеем. Ва ўмовах масавых рэпрэсій, дэпартацый, гібрыднай акупацыі нашай краіны, мы падтрымліваем Украіну. Разам з усім цывілізаваным светам. У лютым 2022 года беларусы выйшлі на антываенныя акцыі пратэсту — не толькі за мяжой, але і ў самой Беларусі. Ведаючы, чым гэта пагражае. Бо прарасейскі рэжым узурпатара Лукашэнкі ад самага пачатку ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны на баку Расеі — супраць волі беларускага народа. Але нават тысячы новых арыштаў і прысудаў за антываенныя пратэсты не спынілі беларускіх рэйкавых партызан, якія рызыкуючы свабодай, здароўем і жыццямі спынялі рух расійскіх вайсковых эшалонаў. Не спынілі падполле, якое перадавала і працягвае перадаваць інфармацыю аб перамяшчэннях расейскіх войскаў у Беларусі. Не спынілі дыверсантаў, якія вывелі са строю расійскі самалёт навядзення. Не спынілі тысячы беларускіх валанцёраў. Не спынілі нашых герояў-добраахвотнікаў, у якіх у Беларусі засталіся родныя і блізкія, але якія з першых дзён сталі плячо да пляча са сваімі пабрацімамі-украінцамі і разам бьюць акупантаў, абараняючы Украіну ў шэрагах ЗСУ. Усе яны - гонар беларускай нацыі. І іх шэрагі працягваюць расці. Дэмакратычныя сілы Беларусі вядуць барацьбу з агрэсарам і на міжнароднай арэне. Мы працягваем змагацца за новыя санкцыі супраць абодвух агрэсараў - рэжыму Лукашэнкі і Расіі, выступаючы за гарманізацыю санкцый у дачыненні да іх абодвух, каб пазбавіць іх рэсурсаў і магчымасцяў абыходзіць санкцыі праз Беларусь. Мы вядзем кампанію за прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці за саўдзел у ваенных злачынствах, адным з якіх з'яўляецца дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей. Мы разам змагаемся на інфармацыйным полі, супрацьстаім расійскай и прарасійскай прапагандзе, нягледзячы на ўсе намаганні якой большасць беларусаў не змяняе сваёй антываеннай пазіцыі. І мы, беларусы, працягнем падтрымліваць Украіну, працягнем змагацца да перамогі. За вашу і нашу свабоду. З Днём Незалежнасці, Украіна! Веру, упэўнены, што сваю 33-ю гадавіну незалежнасці Украіна сустрэне цалкам вызваленай, ў сваіх законных межах. Як веру і ў тое, што наступнае віншаванне прыйдзе да Украіны ўжо ад імя вольнай Беларусі. Вольнай ад расійскай імперыі і яе марыянеткавага рэжыму. Слава Украіне! Героям слава! І Жыве Беларусь! 24 жніўня 2023 года











