Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- У нас ёсць воля, і гэтую волю мы рэалізоўваем
Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у складзе Каардынацыйнай Рады 3-га склікання. «Свабода для Беларусі пачынаецца з нашай волі. І ў мяне ёсць воля змагацца за свабоду. Я перакананы: у тых, хто сёння сабраўся тут на плошчы ў Варшаве, таксама ёсць воля змагацца за нашу свабоду. І гэтая воля, я не маю сумневу, ёсць у тых беларусаў, якія сёння ў Беларусі і, на жаль, не могуць выйсці. Але мы за іх выходзім. І нашы сэрцы б’юцца разам» , — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас выступу на Маршы ў Варшаве, прысвечаным Дню Волі. Марш беларусаў на Дзень Волі. Варшава, Польшча. 2026. Фота: НАУ-медыя. «У нас ёсць воля, і гэтую волю мы рэалізоўваем. Сёння мы можам сказаць, што мы выконваем тое, што абяцалі. Вы памятаеце, што неаднойчы, выступаючы на нашых сустрэчах, я казаў, што мы будзем дамагацца адказнасці для Лукашэнкі і яго хаўруснікаў за злачынствы супраць беларускага народа. І гэта сталася! 12 сакавіка пракурор Міжнароднага крымінальнага суда пачаў афіцыйнае расследаванне па факце злачынства супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. Я дзякую Літве, я дзякую праваабаронцам, я дзякую сваёй камандзе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення за тое, што мы гэта пачалі ў 2023-м, і сёння мы вельмі блізкія да выніку », — заявіў Павел Латушка. Намеснік кіраўніцы Кабінета адзначыў, што сёння прыйшла вельмі добрая і сімвалічная навіна. Было агучана, што рашэнне аб выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі будуць прымаць 3 жанчыны, 3 суддзі Міжнароднага крымінальнага суда. Сімвалічна, што менавіта ў год жанчыны, які ён абвясціў, зноў, як у 2020 годзе, 3 жанчыны будуць вырашаць яго лёс. Выступ Паўла Латушкі на маршы беларусаў на Дзень Волі ў Варшаве, Польшча, 2026. «Лукашэнка можа атрымаць не толькі ордэр у Міжнародным крымінальным судзе . Ён можа атрымаць 3 ордэры і стаць тройчы „ордэраносцам”. Ён можа быць фактычна рэкардсменам у свеце». Першы ордэр — у Міжнародным крымінальным судзе за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. Другі ордэр — за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і індактрынацыю іх у ідэях «рускага свету». Трэці ордэр — за акт агрэсіі супраць Украіны. «Як дэлегат Каардынацыйнай Рады, як чалец дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, мне ўдалося разам з маімі паплечнікамі ўнесці папраўку ў дакументы Рады Еўропы, што вышэйшае вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі на чале з Лукашэнкам будзе адказваць за акт агрэсіі. Мы будзем працаваць на гэта — каб ён стаў тройчы „ордэраносцам”». Нацыянальная лідарка Беларусі і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на маршы беларусаў на Дзень Волі ў Варшаве, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя. Таксама падчас выступу Павел Латушка заклікаў беларусаў прымаць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду, якія адбудуцца з 11 па 17 траўня , бо дадзены інстытут дае нам магчымасць адстойваць нашы інтарэсы перад міжнароднымі партнёрамі, вырашаць пытанні легалізацыі, у тым ліку палітвязняў . Гэты орган, дэмакратычна сфармаваны беларусамі, павінен быць голасам нас, беларусаў.
- 17 вызваленым у снежні 2025 года палітвязням нададзены статус міжнароднай абароны ў Польшчы
Упраўленне па справах замежнікаў. Варшава, Польшча. Фота: НАУ-медыя Сёння адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Томашам Цытрыновічам . У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнік прававой камісіі Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк і прадстаўніца Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская . У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні: легалізацыі на тэрыторыі Польшчы 83 палітвязняў, вызваленых і выдвараных на тэрыторыю Украіны ў снежні 2025 года , якія прынялі рашэнне аб легалізацыі ў Польшчы. легалізацыі трох вызваленых палітвязняў, якія былі выдвараныя на тэрыторыю Літвы 19 сакавіка гэтага года і 21 сакавіка са згоды польскіх уладаў уехалі на тэрыторыю Польшчы для наступнай легалізацыі. Томаш Цытрыновіч праінфармаваў Паўла Латушку пра тое, што ў адносінах да 17 вызваленых палітвязняў, грамадзян Беларусі, выдадзены станоўчыя рашэнні аб міжнароднай абароне ў Польшчы . Таксама прадстаўнік польскага ведамства адзначыў, што прыкладаюцца намаганні для паскарэння працэдуры легалізацыі іншых вызваленых палітвязняў , чые дакументы на дадзены момант разглядаюцца ва Упраўленні. Падчас сустрэчы таксама былі дасягнуты дамоўленасці аб прыярытэтным разглядзе пытанняў легалізацыі трох беларусаў, якія былі дэпартаваныя рэжымам Лукашэнкі ў групе з 15 чалавек у Літву і плануюць легалізавацца ў Польшчы. З улікам праблемных пытанняў, звязаных з працяглым чаканнем рашэнняў па легалізацыі і атрыманнем праязных дакументаў для грамадзян Беларусі, Томаш Цытрыновіч адзначыў, што пастаянна звяртае ўвагу польскіх ваяводаў на асаблівую сітуацыю беларусаў, у якіх узнікаюць праблемы з тэрмінамі дзейнасці дакументаў падчас знаходжання ў Польшчы. Прадстаўнік Упраўлення па справах замежнікаў паведаміў, што звернецца з запытам да ваяводаў Польшчы пра перадачу інфармацыі аб стане разгляду зваротаў грамадзян Беларусі. Падчас сустрэчы было таксама адзначана, што Упраўленне выступае за павелічэнне тэрміну дзеяння праязнога дакумента да двух гадоў . Аднак дадзенае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі польскіх заканадаўцаў. Таксама падчас сустрэчы былі закранутыя праблемныя пытанні адкрыцця банкаўскіх рахункаў для грамадзян Беларусі. Плануецца, што 26 сакавіка адбудзецца сустрэча Паўла Латушкі з кіраўніцтвам Камісіі фінансавага нагляду Польшчы, у якой прадугледжваецца ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства фінансаў Польшчы для пошуку шляхоў выхаду са складанай сітуацыі.
- Павел Латушка: Мы — рэальны фактар і суб’ект палітыкі, які немагчыма ігнараваць
«Падтрымка дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі сёння — гэта прамая інвестыцыя ў бяспеку ўсёй Еўропы заўтра» , — заявіў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас абмеркавання «Палітычная сітуацыя ў Беларусі і рэгіянальныя перспектывы» ў межах 6-га пасяджэння Кансультатыўнай групы «Беларусь — ЕС» 6 сакавіка ў Бруселі. Падчас выступу Павел Латушка прадставіў доўгатэрміновую стратэгію Кабінета, якая складаецца з 3 галоўных элементаў : Развіццё сістэмы палітычных інстытутаў. Эфектыўны ціск на рэжым з мэтай змены яго палітыкі. Рэалізацыя канцэпцыі Круглага стала. «Упершыню ў сучаснай гісторыі мы стварылі паўнавартасную сістэму палітычных інстытутаў. Гэта праактыўная палітычная альтэрнатыва рэжыму Лукашэнкі сёння. І яна абсалютна неабходная для палітычнай трансфармацыі Беларусі заўтра. Мы не ператварыліся ў сетку разрозненых ініцыятыў. Мы пабудавалі палітычны суб’ект за мяжой. Палітычны ўплыў нашых інстытутаў пацвярджаецца рэакцыяй рэжыму. Ён прызнаў нашы інстытуты экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі арганізацыямі. Ён выкарыстоўвае экстэрытарыяльны пераслед праз "завочныя" прысуды і актыўную працу спецслужбаў супраць нас. Рэжым выкарыстоўвае дэзінфармацыю і дыскрэдытацыю, стварае пагрозы для нашага жыцця. Гэта беспрэцэдэнтны ціск. Рэжым выдаткоўвае велізарныя рэсурсы на барацьбу з намі. Яны хочуць знішчыць гэтую палітычную альтэрнатыву. Усё гэта даказвае: мы — рэальны фактар і суб’ект палітыкі, які немагчыма ігнараваць » , — адзначыў Павел Латушка. Таксама Павел Латушка падкрэсліў, што Кабінет разглядае эканамічныя і персанальныя санкцыі не як фармальнасць, а як моцны і прагматычны рычаг. Мэта — прымусіць рэжым змяніць сваю палітыку: «Такім чынам мы ствараем умовы, пры якіх пошук палітычнага выйсця становіцца адзіным рацыянальным сцэнарыем для рэжыму ». Асобна Павел Латушка адзначыў важнасць канцэпцыі Круглага стала для вырашэння глыбокага крызісу ў Беларусі: «Мы перакананыя, што прамыя перамовы паміж міжнароднай супольнасцю і рэжымам не спрацуюць. Спробы абысці беларускае грамадства і дэмакратычныя сілы не вырашаць крызіс. Унутраная трансфармацыя немагчымая без унутранага дыялогу і ўключэння грамадства». Асабліва падчас выступу Павел Латушка адзначыў важнасць удзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду: «Палітыка — гэта адказнасць перад грамадствам і легітымны мандат. Мы не можам адыгрываць сур’ёзную ролю ў будучыні Беларусі без пацверджанай волі яе грамадзян. Выбарчы мандат дае нам права прадстаўляць беларускае грамадства — як за гэтым сталом сёння, так і за Круглым сталом заўтра ».
- Беларускія дранікі як сусветная культурная спадчына
Ілюстрацыйнае фота З'явілася навіна аб тым, што ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА прапануецца ўнесці дранікі Італьянская піцца ці французскі багет — усе мы ведаем гэтыя стравы. Абедзве — вядомыя на ўвесь свет, а тэхналогія іх прыгатавання ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА — спіс аб’ектаў, якія з’яўляюцца сусветным здабыткам. Побач з імі ў спісе сусветнай культурнай спадчыны маглі б апынуцца і беларускія дранікі. Хто з нас не каштаваў дранікаў, праўда? Аказваецца, што стравы з бульбы — шырокая і папулярная тэма. Больш за тое, аналагі дранікаў — іншыя, але ўсё ж аналагі — існуюць у кухнях многіх краін. Напрыклад, у Польшчы — placki ziemniaczane, у Літве — bulviniai blynai («бульбяныя бліны»), ва Украіне — дэруны. Падобныя стравы з бульбы ёсць нават у нямецкай і швецкай кухнях. Аднак беларускія дранікі — асаблівыя. Яны адрозніваюцца не толькі назвай, але і традыцыямі, звязанымі з іх прыгатаваннем — і гэта робіць іх адным з цэнтральных аб’ектаў беларускай нацыянальнай кухні. У Беларусі існуе не менш за 200 народных рэцэптаў, а шырокі распаўсюд страва атрымала ў канцы XIX стагоддзя. Калі я працаваў пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЭСКА, у мяне з’явілася ідэя: унесці нацыянальную беларускую страву — дранікі — у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. ЮНЭСКА займаецца захоўваннем і развіццём багацця сусветнай культурнай разнастайнасці. Багацце сусветнай культуры акурат у тым, што яна мае шмат колераў. І беларуская культура — гэта адзін з колераў. Я падрыхтаваў лісты з абгрунтаваннем пашырэння аб’ектаў культурнай спадчыны ў Беларусі, у тым ліку на ўзроўні абласцей. Сярод іншага ў лістах вялася размова і пра беларускія дранікі. Адпаведныя лісты я накіраваў і віцэ-прэм’еру Анатолю Тозіку, і першаму намесніку кіраўніка адміністрацыі Аляксандру Радзькову. Пазней пісаў і міністру замежных спраў Уладзіміру Макею. У той час Макей стаў старшынёй нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА — і ён тады спытаўся ў мяне, ці варта ісці на гэтую пасаду. Макей атрымаў станоўчы адказ. Я быў перакананы, што гэты надзвычай важна, бо супраца з ЮНЭСКА дапаможа падкрэсліць вагу, якую мае наша дзяржава ў галіне культуры, у культурніцкім супрацоўніцтве. І Макей пагадзіўся з гэтым тэзісам. Па яго ініцыятыве як старшыні нацыянальнай камісіі мы двойчы праводзілі нарады ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, каб падштурхнуць справу з супрацоўніцтвам з ЮНЭСКА як па тэме матэрыяльных, так і нематэрыяльныых аб’ектаў у Беларусі. Сёння, напрыклад, у спісе культурнай спадчыны мы маем усім вядомыя Мірскі замак, Нясвіжскі замак, геадэзічную дугу Струвэ. Але такіх аб’ектаў магло б быць значна больш — у нас ёсць каштоўныя гістарычныя і культурныя здабыткі, якімі мы можам ганарыцца і якія б маглі стаць не толькі нацыянальнай, але і сусветнай спадчынай. Але вернемся да дранікаў. Як пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЭСКА і пасол Беларусі ў Францыі я звярнуўся і да тагачаснага міністра культуры Барыса Святлова з прапановай ініцыяваць унясенне дранікаў у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Гэтае пытанне даручылі весці намесніку міністра культуры Аляксандру Яцко. Памятаю, што вельмі доўга чакаў адказ на гэты ліст. І гэта было дзіўна: былы міністр культуры спрабаваў датэлефанавацца, падштурхнуць міністэрства, каб яны пачалі штосьці рабіць — а яны супраціўляліся. Яцко месяцамі не мог зняць слухаўку, калі яму званіў былы міністр, прадстаўнік Беларусі пры ЮНЭСКА. Я мог датэлефанавацца да кожнага міністра ў краіне, да прэм’ер-міністра ці віцэ-прэм’ера. Але вось з намеснікам міністра культуры — ніяк не атрымлівалася паразмаўляць, выйсці на сувязь. І толькі праз працяглы час ён усё ж адважыўся даць пісьмовы адказ. І ведаеце, што ў ім было напісана? Аказваецца, дранікі ёсць і ў іншых краінах, а таму страва не належыць беларусам і не варта яе ўключаць у спіс нашай спадчыны. Такія фармулёўкі мяне раззлавалі: гэта што, і тут мы, беларусы, гатовыя адмовіцца ад свайго, нацыянальнага? Гэта быў незразумелы мне падыход і справу тады прасунуць не ўдалося. Але ж спадзяюся, што ўсё ж такі надыдзе час і побач з італьянскай піццай і фрацузскім багетам з’явяцца і беларускія дранікі ў спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Мы маем цудоўную страву нацыянальнай кухні — дранікі. І адмаўляцца ад свайго не варта. Нашай спадчынай, нашай культурай і традыцыямі мы багатыя. І гэта робіць нас, беларусаў, адметнымі.
- Павел Латушка: Інвеставаць трэба ў грамадства, а не ў Лукашэнку. Размаўляць трэба з грамадствам
Павел Латушка на XI Еўрапейскім кангрэсе мясцовага самакіравання. Мікалайкі, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя «Прынамсі 5 разоў ЕС і ЗША спрабавалі дамовіцца з Лукашэнкам. Што мы маем на сённяшні дзень? Мы маем у Беларусі самыя маштабныя ў Еўропе рэпрэсіі, больш за 600 тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну, тысячы палітвязняў, шмат забітых, а катаванні сталі штодзённасцю ў нашай краіне», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка на XI Еўрапейскім кангрэсе мясцовага самакіравання, які праходзіў 2-3 сакавіка ў Мікалайках падчас дыскусійнай панэлі «Еўропа супраць Расіі: якой будзе будучыня?». У дыскусіі таксама ўзялі ўдзел: Марэк Дукачэўскі — генерал Войска Польскага, былы намеснік кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы; Енджэй Яхіра — адвакат, ганаровы консул Чылі ва Уроцлаве; Артур Якубчык — генерал Войска Польскага; Аліўе Ведрын — французскі прафесар, член праўлення Асацыяцыі імя Жана Манэ. Павел Латушка на XI Еўрапейскім кангрэсе мясцовага самакіравання. Мікалайкі, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя «Нашы еўрапейскія суседзі павінны вызначыцца: якую Беларусь яны хочуць бачыць? Калі Польшчы важна, каб Беларусь была незалежнай і дэмакратычнай — а я перакананы, што гэта так, бо толькі дэмакратычная Беларусь не будзе ствараць пагрозаў для суседзяў — то вы павінны распрацаваць пэўную стратэгію. Якой яна мае быць, слушна сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі: мяжа бяспекі Еўропы павінна праходзіць па ўсходняй мяжы Беларусі. Інвеставаць у гэта можна рознымі спосабамі, але перш за ўсё цяпер ідзе барацьба за грамадства. Вельмі важна інвеставаць у інфармацыйную сферу. Каб заўтра на мяжы не стаў расійскі салдат ці, што яшчэ горш, беларус у расійскай форме. Я лічу, што кожная еўрапейская краіна, якая зараз інвестуе ў бяспеку нa мяжы, паступае правільна. Але Еўрапейскі саюз недастаткова інвестуе ў тое, каб беларусы былі прыхільныя да ЕС, у той жа час як Расія актыўна інвестуе ў сотні разоў больш у тое, каб яны былі настроеныя супраць Еўропы. Інвеставаць трэба ў грамадства, а не ў Лукашэнку. Размаўляць трэба з грамадствам. З араз эканоміка Лукашэнкі ў вельмі дрэнным стане, ён шукае магчымасцяў для кантактаў з Еўропай, але ён павінен атрымаць адназначны адказ: калі хочаш дамовіцца з Еўропай, спачатку мусіш дамовіцца з беларускім народам — сесці за круглы стол, як гэта было ў Польшчы. Мы павінны прымусіць яго да таго, каб грамадства стала суб’ектам у дзяржаве. Калі грамадства не будзе суб’ектам, то стаўце на Лукашэнку колькі хочаце — ён нічога не гарантуе, ён будзе выконваць загады з Крамля. Лукашэнка не з’яўляецца гарантам незалежнасці Беларусі, бо ён цалкам прадаў замежную палітыку. У Беларусі больш няма самастойнай ваеннай палітыкі, бо падтрымка агрэсіі супраць Украіны ці арганізацыя гібрыднай вайны супраць Польшчы, Літвы і Латвіі абсалютна не адпавядаюць інтарэсам беларускага народа», — адзначыў Павел Латушка. Падчас дыскусіі Павел Латушка адзначыў, што беларусы з’яўляюцца еўрапейскім народам, і падкрэсліў важнасць захавання камунікацыі беларусаў з Еўропай: больш віз, адкрыццё памежных пераходаў і больш актыўная рэалізацыя розных праграм падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Таксама ў ходзе свайго выступу Павел Латушка адзначыў важнасць працы па прыцягненні вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за здзейсненыя імі злачынствы: акт агрэсіі супраць Украіны, дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. І канкрэтна расказаў, што было зроблена і працягвае рабіцца дзеля гэтай справы Народным антыкрызісным упраўленнем.
- Прагаласаваць на выбарах у КР можна будзе з пашпартам Новай Беларусі: вынікі пасяджэння Выбарчай камісіі
Ілюстрацыйнае фота Сёння адбылося другое пасяджэнне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады. На мерапрыемстве падрабязна разгледзелі тэхнічнае заданне для лічбавай платформы для галасавання. Асаблівую ўвагу надалі пытанню абмежавання доступу чальцоў выбарчай камісіі да персанальнай інфармацыі выбаршчыкаў. Прынята рашэнне, што прагаласаваць на выбарах можна будзе праз наступныя дакументы: Пашпарт грамадзяніна Беларусі (дзейны ці пратэрмінаваны). Пашпарт Новай Беларусі. «Мы ставілі мэтай для сябе абавязкова даць прагаласаваць тым беларусам, якія зараз знаходзяцца без пашпартоў, таму што яны зусім нядаўна былі звольненыя з беларускіх турмаў і дэпартаваныя прымусова, у большасці без дакументаў», — патлумачыла старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька рашэнне аб уключэнні пашпарта Новай Беларусі ў пералік. Папярэдні графік выбарчай кампаніі: 5 сакавіка: Падпісанне трохбаковага Мемарандума аб узаемадзеянні і размежаванні адказнасці. 6 сакавіка: Выбарчая камісія афіцыйна абвяшчае сродкі правядзення выбараў і даты галасавання. 10–31 сакавіка: Падача дакументаў і рэгістрацыя выбарчых суб’ектаў. У гэты ж перыяд камісія прымае рашэнні аб рэгістрацыі альбо адмове ў ёй. 11–17 мая: Галасаванне. Трансляцыя пасяджэння — па спасылцы .
- Павел Латушка абмеркаваў супрацоўніцтва на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ
Павел Латушка з старшынёй польскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ і старшынёй Камітэта па справах ЕС Сейма Польшчы Агнешкай Памаскай. Варшава, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка сустрэўся са старшынёй польскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ і старшынёй Камітэта па справах ЕС Сейма Польшчы Агнешкай Памаскай . У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў рамках ПАРЕ. Павел Латушка, як член дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ, падзякаваў польскай дэлегацыі за падтрымку прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ў Асамблеі і выказаў спадзяванне на працяг актыўнага супрацоўніцтва, адзначыўшы вядучую ролю польскай дэлегацыі як аднаго з ключавых партнёраў у прасоўванні беларускай павесткі на міжнароднай пляцоўцы. Павел Латушка падрабязна праінфармаваў аб бягучай працы дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ, а таксама аб прынятых па ініцыятыве беларускага боку дакументах у ПАРЕ і ўнесеных у іх папраўках, падрыхтаваных прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі. Асобная ўвага была нададзена абмеркаванню пытання прызначэння новага генеральнага дакладчыка па Беларусі ў ПАРЕ замест завяршыўшага свой мандат дэпутата польскага Сейма Рышарда Петру. Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» таксама расказаў аб дзейнасці Каардынацыйнай Рады, уключаючы падрыхтоўку да будучых выбараў, якія пройдуць з 11 па 17 мая гэтага года. Як кіраўніцы камісіі па справах Еўрапейскага саюза Сейма Польшчы, Павел Латушка прадставіў стратэгію Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і большасці Каардынацыйнай Рады па пытаннях узаемадзеяння з Еўрасаюзам. Ён падкрэсліў важнасць захавання і ўзмацнення падтрымкі з боку Еўрапейскага саюза, а таксама працягу палітыкі ціску на рэжым з мэтай дасягнення сістэмных, а не касметычных змен у Беларусі. У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб працягваючыхся рэпрэсіях з боку рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа як унутры краіны, так і за яе межамі. Асобна падкрэслена важнасць далейшай падтрымкі беларускага грамадства, якое застаецца ключавым фактарам дэмакратычных змен у Беларусі. Бакі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння і каардынацыі намаганняў на міжнародным узроўні ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў і абароны правоў чалавека ў Беларусі.
- Павел Латушка прапанаваў Украіне ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Ілюстрацыйнае фота 24 лютага 2026 года, у гадавіну пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў зварот Упаўнаважанаму Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславу Уласюку. У дакуменце змяшчаюцца комплексныя прапановы па ўзмацненні санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Павел Латушка падзякаваў украінскаму кіраўніцтву за ўжо прынятыя меры: «Гэта важны палітычны сігнал рэжыму і знак падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі». Сярод канкрэтных прапаноў — увядзенне блакіруючых санкцый супраць банкаў, падключаных да расійскай сістэмы СПФС, пашырэнне абмежаванняў на беларускі экспарт угнаенняў, звадкаванага газу, рапсавага алею і торфу, а таксама ўзмацненне кантролю над «ілжывым транзітам» праз Беларусь. Акрамя таго, прапануецца пашырыць персанальныя санкцыі на атачэнне Лукашэнкі, прапагандыстаў і суддзяў. Намеснік кіраўніцы Кабінета асобна акцэнтаваў увагу на ролі структур Саюзнай дзяржавы ў расійскай агрэсіі і незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей. «Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і НАУ пацвярджаюць гатоўнасць да далейшага экспертнага ўзаемадзеяння з украінскім бокам для выпрацоўкі эфектыўных рашэнняў па ўзмацненні ціску на рэжым Лукашэнкі і сумеснага лабіявання новых санкцыйных рашэнняў супраць рэжыму як з боку ЕС, так і іншых дэмакратычных краін», — заявіў палітык. Да звароту прыкладзены аналітычныя матэрыялы з канкрэтнымі пералікамі прадпрыемстваў і фізічных асобаў, у дачыненні да якіх прапануецца ўвядзенне санкцый.
- Прапановы аб увядзенні новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі накіраваны ў Кіеў
Ілюстрацыйнае фота 24 лютага 2026 года, у гадавіну пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў зварот Упаўнаважанаму Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславу Уласюку з комплекснымі прапановамі па ўзмацненні санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. У звароце Павел Латушка выказаў падзяку кіраўніцтву Украіны і асабіста Прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму за ўвядзенне персанальных санкцый у дачыненні да дыктатара Лукашэнкі. « Гэта важны палітычны сігнал рэжыму і знак падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі », — адзначыў палітык. Народным антыкрызісным упраўленнем прапанаваны канкрэтныя крокі як па ўдасканаленні існуючых абмежаванняў, так і па далейшым узмацненні санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. У прыватнасці, прапануецца пашырыць практыку прымянення сертыфікатаў вытворцаў для прадухілення абыходу абмежаванняў; узмацніць кантроль і абмежаванні на перамяшчэнне праз Беларусь тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў схемах «ілжывага транзіту»; увесці блакіруючыя санкцыі супраць банкаў, падключаных да сістэмы «СПФС» Банка Расіі. Таксама прапанавана пашырыць санкцыі на пастаўкі з Беларусі ўсіх відаў угнаенняў і звадкаванага газу, іншых значных экспартных тавараў (рапсавы алей, торф); увесці абмежаванні ў дачыненні да канкрэтных прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, якія яшчэ не ахоплены санкцыямі. Асобна прапануецца пашырыць персанальныя санкцыі, у тым ліку ў дачыненні да атачэння Лукашэнкі і кіраўніцтва прадпрыемстваў; прапагандыстаў; суддзяў і службовых асобаў, датычных да агрэсіі, а таксама да рэпрэсій і пераследу за салідарнасць з Украінай. У звароце адзначана, што структуры так званай Саюзнай дзяржавы садзейнічаюць агрэсіі Расіі супраць Украіны, незаконнаму перамяшчэнню ўкраінскіх дзяцей і іх далейшай ідэалагічнай апрацоўцы, а таксама падрыву суверэнітэту Беларусі, што можа знайсці адлюстраванне ў санкцыйнай палітыцы Украіны і яе саюзнікаў у дэмакратычных краінах. Да звароту прыкладзена серыя аналітычных і факталагічных матэрыялаў з канкрэтнымі пералікамі прадпрыемстваў, устаноў і фізічных асобаў, у дачыненні да якіх прапануецца ўвядзенне санкцый як Украінай, так і яе саюзнікамі. Як адзначыў Павел Латушка: «Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і НАУ пацвярджаюць гатоўнасць да далейшага экспертнага ўзаемадзеяння з украінскім бокам для выпрацоўкі эфектыўных рашэнняў па ўзмацненні ціску на рэжым Лукашэнкі і сумеснага лабіявання новых санкцыйных рашэнняў супраць рэжыму як з боку ЕС, так і іншых дэмакратычных краін».
- Павел Латушка сустрэўся з кіраўніцтвам консульскага дэпартамента МЗС Польшчы
Сустрэча Паўла Латушкі з дырэктарам Консульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юстынай Хжаноўскай. Варшава, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя Па ініцыятыве намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі адбылася сустрэча з дырэктарам Консульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юстынай Хжаноўскай і кіраўніцтвам дэпартамента. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнік прававой камісіі Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк і каардынатарка ініцыятывы «Вольныя» Вераніка Станкевіч . Падчас сустрэчы Павел Латушка выказаў удзячнасць ураду Польшчы і МЗС Польшчы за падтрымку, якая аказваецца вызваленым палітычным зняволеным і іншым грамадзянам Беларусі, вымушаным пакінуць Беларусь, а таксама дэпартаваным з яе тэрыторыі. Адбылося абмеркаванне пытанняў легалізацыі вызваленых палітычных зняволеных. Адначасова былі разгледжаныя механізмы аказання дапамогі беларусам у вырашэнні гуманітарных сітуацый. Па выніках сустрэчы польскім бокам былі прыняты станоўчыя рашэнні. Таксама быў разгледжаны шэраг канкрэтных, найбольш складаных сітуацый, якія патрабуюць пошуку індывідуальных рашэнняў. Дасягнутая дамоўленасць падтрымліваць сістэмны і аператыўны кантакт для вырашэння праблемных пытанняў. Павел Латушка падзякаваў МЗС Польшчы за канструктыўную пазіцыю і гатоўнасць аказваць садзейнічанне пацярпелым ад рэпрэсій.
- Зварот Паўла Латушкі з нагоды чацвёртай гадавіны пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны
Павел Паўлавіч Латушка: Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўнік АПК па транзіце ўлады. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у складзе Каардынацыйнай Рады 3-га склікання. Дарагія беларусы і беларускі! Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі! Сёння — чацвёртая гадавіна пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Чатыры гады таму агрэсары – Расія і рэжым Лукашэнкі – планавалі за тры дні захапіць Кіеў і ліквідаваць украінскую дзяржаўнасць. Аднак сёння мы бачым: Украіна выстаяла і працягвае сваю гераічную барацьбу. Галоўны ўрок гэтых чатырох гадоў для ўсіх нас — ніколі не здавацца, не апускаць рукі і ні на хвіліну не паддавацца хлуслівай прапагандзе. Разам з тым мы павінны ўсвядоміць: маштаб гэтай вайны і наступ на Кіеў сталі магчымымі менавіта праз саўдзел рэжыму Лукашэнкі. Яшчэ да пачатку ўварвання ён цынічна хлусіў украінскаму боку, заяўляючы, што Беларусь не мае дачынення да канцэнтрацыі войскаў. Насамрэч ён ужо тады свядома аддаў Крэмлю права выкарыстоўваць нашую тэрыторыю, нашую інфраструктуру і нашае неба ў ваенных мэтах. Гэтым самым ён уласнаручна намаляваў на нашай краіне мішэнь, зрабіўшы кожнага беларуса і кожную беларуску закладнікамі сваёй здрады. Сёння гэтая пагроза толькі нарастае. У сваім нядаўнім інтэрв’ю Прэзідэнт Зяленскі прама заявіў: Беларусь моцна рызыкуе. Размяшчэнне на нашай зямлі расійскіх рэтранслятараў для навядзення «Шахедаў», праца беларускіх заводаў на забеспячэнне ваеннай машыны РФ і падрыхтоўка пляцовак для ракетных комплексаў «Арэшнік» — гэта крокі, якія ператвараюць Беларусь у прамую ваенную мэту. Лукашэнка канчаткова пазбавіў сябе суб’ектнасці: ён больш не прымае рашэнняў у інтарэсах беларускага народа, а толькі бяздумна выконвае загады Крамля. Лукашэнка абавязкова панясе адказнасць за свае злачынствы. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне вядзе сістэмную працу, каб кожны факт быў дакументальна пацверджаны: ад злачынства агрэсіі праз прадастаўленне тэрыторыі для нападу да саўдзелу ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Мы зробім усё, каб Лукашэнка панёс адказнасць за свае злачынствы. Гэта шлях да справядлівасці, без якой немагчымы сапраўдны мір. Праз свае дзеянні Лукашэнка спрабуе назаўжды разбурыць адносіны паміж беларускім і ўкраінскім народамі, робіць Беларусь ізаляваным ваенным прыдаткам расійскай імперыі. Таму мы павінны разумець: сапраўдны і трывалы мір паміж Беларуссю і Украінай магчымы толькі без Лукашэнкі. Сапраўдны мір — гэта адносіны паміж дзвюма суверэннымі, дэмакратычнымі дзяржавамі, якія паважаюць незалежнасць адзін аднаго. Лукашэнка не здольны забяспечыць гэта, бо ён сам з’яўляецца інструментам разбурэння беларускага суверэнітэту і бяспекі. Яго палітыка вядзе нас усіх ў тупік — да будучыні без дзяржаўнасці, без бяспекі, да ізаляцыі і галечы. Прэзідэнт Зяленскі справядліва заўважыў: калі б беларускі народны пратэст перамог у 2020 годзе, сёння ўвесь наш рэгіён быў бы ў бяспецы. Гэта горкая, але важная супольная выснова: несвабода і дыктатура непазбежна прыводзяць да агрэсіі. Гэтая сувязь паміж нашай свабодай і бяспекай для ўсяго рэгіёну сёння відавочная як ніколі. Менавіта таму мы з асаблівай павагай кажам пра кожнага беларуса і кожную беларуску, хто выбраў шлях змагання. Мы ганарымся нашымі добраахвотнікамі, якія са зброяй у руках бароняць украінскую зямлю, і нашымі валанцёрамі, якія набліжаюць момант справядлівасці. Мы памятаем пра герояў, якія знаходзяцца ў лукашэнкаўскіх турмах за супраціў гэтай крывавай вайне. Ваша мужнасць — гэта доказ таму, што Беларусь — гэта не Лукашэнка. Вы — гэта сапраўдная Беларусь, якая мае права на будучыню. Украіна працягвае змагацца, паказваючы ўсяму свету прыклад нязломнасці. Так і наш шлях застаецца нязменным: гэта барацьба з дыктатурай, за дэмакратычныя змены і вяртанне свабоднай Беларусі ў еўрапейскую сям’ю народаў. Толькі дэмакратычная Беларусь стане надзейнай гарантыяй таго, што з нашай зямлі больш ніколі не паляцяць ракеты на гарады суседзяў. Слава Украіне! Жыве Беларусь!
- Кіраўніца і прадстаўнікі АПК усклалі кветкі да помніка Шаўчэнкі ў Варшаве ў гадавіну пачатку паўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны
Прадстаўнікi Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Варшава, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы Павел Латушка, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава, кіраўнік апарата Кабінета Валерый Мацкевіч усклалі кветкі да помніка Тараса Шаўчэнкі ў Варшаве ў дзень чацвёртых угодкаў пачатку паўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. Варшава, Польшча, 2026. Фота: АПК-медыя З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская сказала: «Па-першае, я хачу сказаць украінцам вялікі дзякуй за тое, што яны бароняць не толькі Украіну, бароняць не толькі Беларусь, яны бароняць усю Еўропу. Сваёй самаахвярнасцю і адданасцю сваёй краіне яны паказваюць прыклад дэмакратычным краінам, наколькі важна захоўваць незалежнасць і супрацьстаяць расійскай агрэсіі. Яны, нарэшце, паказалі ўсяму свету, што такое "рускі свет", "рускі мир". І я хацела б звярнуцца да беларусаў, якія ўсе гэтыя чатыры гады стаяць на баку Украіны. Гэта нашы ваяры з палка Каліноўскага і іншых падраздзяленняў. Гэта нашыя беларускія валанцёры, якія дапамагаюць мірным жыхарам, якія стварылі Пункт нязломнасці ў Кіеве. Яны сапраўдныя амбасадары Беларусі ва Украіне зараз. Канечне, я хачу падзякаваць усёй беларускай дыяспары, якая гэтыя чатыры гады дапамагае і ўкраінскай арміі, і нашым ваярам ва Украіне. Мы, беларусы і ўкраінцы, бачым нашу будучыню разам у Еўропе. Я вельмі ўдзячная прэзідэнту Зяленскаму, што ён таксама бачыць гэтую будучыню. Як ён казаў: "Усходняя мяжа Еўропы пралягае па ўсходняй мяжы Беларусі"».











