Важна інвеставаць значна большы рэсурс у супрацьвагу «рускаму свету» менавіта ў беларускае грамадства
- Admin of the NAM

- 2 days ago
- 2 min read
Updated: 21 hours ago

«Мы разумеем стратэгію ЕС і краін-суседак Беларусі: Польшчы, Літвы, Латвіі, якія інвестуюць значныя фінансавыя сродкі ў будаўніцтва абарончых збудаванняў на мяжы. Адначасова яны павялічваюць выдаткі на абароназдольнасць. Разам з тым, я перакананы, што неабходна двухпланавая стратэгія. Важна інвеставаць значна большы рэсурс у супрацьвагу «рускаму свету» менавіта ў беларускае грамадства, бо толькі яно можа быць гарантам бяспекі для суседзяў», — заявіў дэлегат Каардынацыйнай Рады, чалец дэлегацыі КР у ПАРЕ Павел Латушка падчас сайд-івэнту «Як працуе „рускі свет“: ідэалогія і практыка гібрыднай агрэсіі супраць Еўропы» у ходзе вясенняй сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Дадзены сайд-івэнт быў арганізаваны дэлегацыяй Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ.
«Расійская Федэрацыя паставіла стратэгічную мэту — змяніць ментальнасць беларусаў, каб яны падтрымлівалі агрэсію супраць Украіны і мелі антызаходнія настроі. У гэта ўкладваюць сотні мільёнаў, калі не мільярды. Расія робіць гэта пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.
У сваю чаргу, Еўрапейскі саюз і нашы партнёры выдзяляюць на гэтыя мэты ў шмат разоў меншы рэсурс, недастатковы для процідзеяння планам Расіі. Калі мы не зменім гэтую стратэгію, мы можам прыйсці да сумных наступстваў.
Важна разумець, што беларусы ўжо з'яўляюцца падаткаплацельшчыкамі ў Еўропе. Сотні тысяч беларусаў вымушана пакінулі тэрыторыю роднай краіны, працуюць і плацяць падаткі ў ЕС. І гэта запыт ад мяне, як ад прадстаўніка, абранага беларусамі, — запыт на падтрымку беларускага грамадства.
Калі мы не пойдзем па гэтым шляху, то, на жаль, праз некалькі гадоў мы можам прыйсці да сітуацыі, калі на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза будзе стаяць беларус па паходжанні з расійскай свядомасцю. Ці, што яшчэ горш, у расійскай форме і гатовы атакаваць тэрыторыю Еўрапейскага саюза», — падкрэсліў Павел Латушка.
Таксама Павел Латушка перадаў удзельнікам сайд-івэнту тры даклады, падрыхтаваныя Народным антыкрызісным упраўленнем, аб тым, як Расія, выкарыстоўваючы імперскую ідэалогію «рускага свету» пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, спрабуе змяніць ментальнасць беларусаў і падрыхтаваць грамадства да ўступлення ў вайну на баку РФ:
Акрамя таго, удзельнікам быў перададзены даклад, падрыхтаваны сумесна НАУ і BELPOL:



Comments