Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- Нам не ўсё адно!
Беларусы аб’яднаюцца ў 12-гадзінным онлайн-марафоне салідарнасці з палітзняволеным У суботу, 29 ліпеня, незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца палітыкі, блогеры, дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісты. Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе, у тым ліку на каналах Паўла Латушкі і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.
- Шматлікія пагрозы забойствам на адрас Паўла Латушкі
"Яны актывізаваліся пасля з’яўлення інфармацыі аб дэпартацыі дзяцей рэжымам Лукашэнкі" Павел Латушка ў інтэрв'ю парталу Польскага Радыё PolskieRadio24.pl. . распавёў пра пагрозы, якія паступаюць у яго адрас Неафіцыйны пераклад з польскай мовы “Пагрозы ў мой адрас – гэта пастаянны выклік, пачынаючы з 2020 года. Але асабліва жорстка сігналы такога роду гучаць пасля таго, як мы заняліся прадстаўленнем доказаў ваенных злачынстваў Аляксандра Лукашэнкі і яго паплечнікаў, звязаных з незаконнай дэпартацыяй украінскіх дзяцей”, – заявіў беларускі апазіцыянер, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў інтэрв’ю парталу Польскага Радыё PolskieRadio24.pl. “Што з’яўляецца мэтай? Мэта – дэматывацыя. Гэта не атрымаецца. Прычына можа быць і ў тым, што мы фактычна ўпершыню за год пачалі дыктаваць парадак дня і ў тым, што мы трапілі ў вельмі балючы пункт для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ён разумее, што праўда на нашым баку, таму што ёсць факты здзяйснення злачынстваў, кваліфікаваных ў адпаведнасці з міжнародным правам. У нас ёсць доказы гэтых ваенных злачынстваў. Вядома, усё залежыць ад рашэння пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе аб прад’яўленні абвінавачвання", – сказаў Павел Латушка ў інтэрв'ю Польскаму Радыё. Пра некаторыя выпадкі пагроз было паведамлена ў пракуратуру. Начныя навіны аб абезгалоўліванні Польскаму Радыё стала вядома змест некаторых пагроз. Увечары кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення атрымаў пагрозы, у якіх гаварылася, што ў сувязі з расследаваннем ім ваенных злачынстваў яму “не жыць”, дзяцей з Украіны не выкрадаюць, а “лечаць” (!). “Запомні, табе [...]. Наша група ўжо ў Варшаве. Чакай гасцей”, - напісаў аўтар пагрозы. У іншым выпадку аўтар пагроз пагражаў Паўлу Латушку адсячэннем галавы. Прысуд і пераслед сям’і Павел Латушка быў завочна прысуджаны ў Беларусі да 18 гадоў пазбаўлення волі за сваю апазіцыйную дзейнасць. Яго сям’я таксама падвяргаецца пераследам. “У Беларусі распачатая крымінальная справа супраць Яны, маёй дачкі”, – распавёў Польскаму Радыё Павел Латушка. Яна Латушка вядзе актыўную дзейнасць на карысць Беларусі і цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Стрыечны брат Паўла Латушкі Анатоль Латушка знаходзіцца ў турме ў Беларусі, асуджаны на 6 гадоў. Афіцыйнае тэлебачанне Лукашэнкі пагражае расправай. "Ён заслугоўвае таго, каб быць пахаваным жыўцом" Пагрозы на адрас Паўла Латушкі, часцей за ўсё не завуаляваныя, з’яўляюцца таксама ў выступленнях прапагандыстаў, у матэрыялах расійскіх і беларускіх інфармацыйных агенцтваў. З пагрозамі выступаюць прадстаўнікі ўлады, у тым ліку і сам Лукашэнка. Як паведамляе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне на аснове сабраных звестак, вялікая хваля прапагандысцкіх нападаў і пагроз фізічнай расправы прайшла раней, у траўні, а таксама ў афіцыйных беларускіх СМІ, калі каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) і Павел Латушка рыхтавалі справаздачу аб дачыненні Аляксандра Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў да перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Расію і Беларусь. Доказы па гэтым пытанні былі перададзены НАУ пракурору ў Гаазе з мэтай выдачы ордэра на арышт асоб, адказных за гэтыя злачынствы, уключаючы А.Лукашэнку. Варта дадаць, што ў сакавіку гэтага года пракурор у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна за ягонае дачыненне да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расію. Па дадзеных НАУ, да нападаў на Паўла Латушку датычны, у прыватнасці, Рыгор Азаронак (прапагандыст). У эфіры тэлеканала СТВ ён заявіў, што “гэта [...] істота за сам факт такой брыдоты заслугоўвае быць закапаным жывым [...] Яму лепш цяпер зашыць свой [...] і маўчаць усё жыццё [...] Ты апусціўся на крайняе дно, цябе нават пракруціць на колу і засмажыць нельга, бо дым будзе такі угарны, што атруціць навакольных". Канал Жоўтыя слівы Premium у Telegram (кантралюецца прэс-сакратаром Лукашэнкі Наталляй Эйсмант) напісаў: "Твая гнюсная хлусня, інсінуацыі нават цені не кінуць ні на "рэжым", ні на Талая. Толькі асінавы кол у тваю [...] зробяць тоўшчы". Старшыня ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутат Алег Гайдукевіч прыгразіў, што Павел Латушка “адкажа за ўсё”. Прапагандыст Андрэй Мукавозчык заявіў, што Павел Латушка павінен быць пазбаўлены беларускага грамадзянства "ў першую чаргу". Лукашэнка пра Паўла Латушку У чэрвені з’явіліся публікацыі беларускага агенцтва Белта і расійскага РІА Навіны, у якіх Лукашэнка заявіў, што Паўлу Латушку ніколі не будзе прабачэння, і абвясціў, што ён панясе адказнасць. Тады ж у сацыяльных сетках з'явіліся новыя пагрозы, па словах Паўла Латушкі, у тым ліку з выявай яго месца жыхарства ў Варшаве. ****** Пра пагрозы забойствам на адрас беларускага апазіцыянера Паўла Латушкі, былога пасла Беларусі ў Польшчы і Францыі, былога міністра культуры Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, раней казаў, у прыватнасці, тэлеканал Белсат. Паўлу Латушку пагражалі вывезці з Польшчы ў багажніку і нават запісалі спецыяльнае відэа, якое ілюструе гэта. З тых часоў Павел Латушка пастаянна атрымлівае новыя пагрозы. Спіс экстрэмістаў Як вядома, 14 ліпеня МУС Беларусі ўнесла Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую і грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу ў спіс асоб, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць. Старонка Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве (праект Народнага антыкрызіснага ўпраўлення) у Instagram прызнаная "экстрэмісцкім матэрыялам" – як і старонкі Паўла Латушкі і НАУ – што азначае, растлумачыў апазіцыянер, што за іх прагляд у Беларусі прадугледжаныя крымінальныя справы. Павел Латушка таксама нагадаў, што згодна з заканадаўствам, нядаўна ўведзеным рэжымам Лукашэнкі, у хуткім часе актывісты, прадстаўнікі дэмакратычных сіл могуць быць пазбаўленыя рэжымам беларускага грамадзянства. *** Павел Латушка быў паслом Беларусі ў Польшчы і Францыі, а таксама міністрам культуры і дырэктарам тэатра імя Янкі Купалы. Ён з’яўляецца кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснікам Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі. Дадаткова да артыкула Польскага Радыё таксама публікуем заяву пра Паўла Латушку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча ў эфіры MINSKNEWS.BY ад 20 ліпеня 2023 г.: "Бегае на каленях па кабінетах, выпрошвае нейкія крымінальныя пераследы – абы нагадзіць краіне! Як рэагаваць? Ён павінен панесці пакаранне. Як лідар партыі, мы два гады таму давалі ўзнагароду…, каб яго прывезлі сюды. Я павялічваю ўзнагароду…! Каб яго прывезлі сюды жывога і ў СІЗА. Я ўпэўнены, на наступны дзень ён будзе поўзаць і распавядаць, што ён ні ў чым не вінаваты і заўсёды быў за Лукашэнку".
- Лукашэнка павінен адказаць
У нядзелю, 24 ліпеня 2023 года, у Варшаве намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу з дэпутатамі Еўрапарламента: еўрадэпутатам ад Літвы Петрасам іАурэнцучом>. Галоўная тэма — падрыхтоўка справаздачы Еўрапейскага Парламента, у якой абгрунтоўваецца неабходнасць прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, звязаныя з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей. Дасягнута дамоўленасць арганізаваць у дні галасавання ў Еўрапарламенце па прыняцці гэтай справаздачы ў верасні дадатковыя слуханні, прысвечаныя прыцягненню да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за злачынствы супраць чалавечнасці, якія ўчыняюцца ў дачыненні да беларускага народа. Петрас Аўстравічус падкрэсліў, што ён не спыніцца ў барацьбе супраць рэжыму Лукашэнкі. Дамовіліся аб узаемнай падтрымцы дзеянняў па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць беларусаў і ўкраінцаў.
- Вечар-сустрэчу сяброў Музея Вольнай Беларусі
22 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на «Вечар-сустрэчу сяброў Музея Вольнай Беларусі», прысвечаны гадавіне са дня адкрыцця 17 ліпеня 2022 г. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ў цэнтры Варшавы адкрыла новую беларускую прастору — Музей Вольнай Беларусі. За год Музей стаў адной з самых папулярных беларускіх пляцовак у Варшаве, таксама вядомай за межамі польскай сталіцы — разам з суарганізатарамі Музей правёў больш за 160 мерапрыемстваў, якія наведалі звыш 9 тыс.чалавек. 22 ліпеня ва ўтульнай сяброўскай атмасферы, адначасова на 5-ці пляцоўках, пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне з дня адкрыцця Музея Вольнай Беларусі. Першай а 16-й гадзіне пачне працу дзіцячая пляцоўка, на якой гасцей чакае сустрэча з артыстам Аляксандрам Ждановічам (Маляваныч) — тэатралізаваныя гульні, чытанне казак і выраб казачных герояў, паказ беларускай батлейкі — спектакляў «Цар Ірад » і «Пепі — доўгая панчоха». З 16.00 да 21.00 ва дворыку каля Музея будзе працаваць арт-маркет, дзе свае працы прадставяць таленавітыя мастакі і дызайнеры і дзе можна будзе набыць унікальныя рэчы беларускіх майстроў. На гэтай жа пляцоўцы можна азнаёміцца і набыць кніжныя навінкі ад выдавецтва «Янушкевіч». Галоўная пляцоўка імпрэзы — вялікі дворык каля Музея — адкрыецца а 17-й гадзіне выступам Варшаўскага Вольнага аркестра. На цырымонію адкрыцця імпрэзы запрошаны прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, польскіх улад, Варшаўскай мэрыі, дыпламаты. На гэтай жа пляцоўцы пачнецца канцэрт-падарунак для ўсіх сяброў, дзе выступяць знакамітыя беларускія выканаўцы. У праграме — Уладзімір Пугач, Маргарыта Ляўчук з Канстанцінам Гарачым і Сяржук Доўгушаў. Галерэйная прастора Музея пакажа татальную інсталяцыяю «Ад краю да краю» Ігара Цішына — працяг думак знакамітага беларускага мастака і іх мастацкае ўвасабленне аб сённяшняй Беларусі. У музейным пакоі нашай прасторы, які будзе працаваць цягам усяго дня, можна будзе пабачыць міні-экспазіцыю з самых яркіх экспанатаў, падараваных у фонд, пакінуць запіс-пажаданне ў Кнізе ганаровых гасцей, а таксама ў гэты пакой можна будзе прынесці і падараваць Музею прадметы, звязаныя з вашай асабістай гісторыяй удзелу ў беларускім пратэсце. Мы працягваем ствараць музейны фонд, каб захаваць нашу гісторыю! Адрас Музея Вольнай Беларусі — Foksal 11, Warszawa.
- Перспектывы беларускага бізнесу ў Польшчы
Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка правёў сустрэчу з Польскім агенцтвам развіцця прадпрымальніцтва. У сустрэчы таксама прыняў удзел прадстаўнік асацыяцыі развіцця прадпрымальніцтва AIST Сяргей Панфілаў. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы рэлакацыі і арганізацыі ў Польшчы сваёй справы беларускімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі і рамеснікамі. Былі агучаны прапановы па прадастаўленні інфармацыйнай і інфраструктурнай падтрымкі прадпрымальнікам з Беларусі. Польскі бок распавёў аб існуючым бюро інфармацыйнай падтрымкі для беларускіх і ўкраінскіх прадпрымальнікаў у Познані і планаваным да адкрыцця ў бліжэйшы час такога ж у Ольштыне. Таксама па выніках нядаўняга візіту Паўла Латушкі ў Любускае ваяводства такі інфармацыйна-кансультацыйны пункт будзе ўжо восенню гэтага года створаны ў Гожуве-Велькапольскім. Сяргей Панфілаў анансаваў запланаваны восенню гэтага года форум беларускіх некамерцыйных арганізацый Польшчы, якія займаюцца праблемамі бізнесу, на які запрасіў і прадстаўнікоў Польскага агенцтва развіцця прадпрымальніцтва.
- Велізарныя-вялізныя тамы дакументаў
Латушка анансаваў «істотны крок» па расследаванні злачынстваў у дачыненні да пратэстоўцаў-беларусаў Арыгінал артыкула: zerkalo.io Сумесна з Літвой рыхтуецца «істотны крок» па расследаванні злачынстваў супраць беларусаў у 2020 годзе, паведаміў нага пераходнага кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка. «Народнае антыкрызіснае кіраванне сумесна з партнёрамі з Літвы плануюць ужо хуткім часам зрабіць істотны крок, накіраваны на ініцыяванне расследавання злачынстваў, якія тычацца амаль кожнага беларуса, які пацярпеў пасля падзеяў 2020 года», — сказаў Латушка. Ён растлумачыў, што дзейнічаць плануецца "ў рамках аднаго з даступных міжнародных механізмаў крымінальнага правасуддзя". «І гэта таксама з'яўляецца нашым выключным прыярытэтам. Гэта ўжо вялізныя-вялізныя тамы дакументаў», — дадаў Латушка. Акрамя таго, у сваім відэа ён нагадаў аб тым, што менавіта яго каманда перадала Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе матэрыялы аб выкраданні ўкраінскіх дзяцей і іх вывазе на тэрыторыю Беларусі. Паводле слоў Латушкі, да гэтых дзеянняў датычныя Аляксандр Лукашэнка, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мязенцаў, кіраўнік фонду свайго імя Аляксей Талай і гендырэктар "Беларуськалія" Іван Галаваты. Нагадаем, нядаўна дэпутаты Еўрапарламента заклікалі Міжнародны крымінальны суд (МУС) у Гаазе разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт Аляксандра Лукашэнкі. Заяўлена, што Беларусь нясе адказнасць за шкоду, прычыненую Украіне ў сувязі з вайной, і ўчыненыя там злачынствы, у тым ліку з-за ролі беларускіх уладаў у незаконным вывазе дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый. Да гэтага Святлана Ціханоўская заклікала прыняць меры па прыцягненні рэжыму да адказнасці за выкраданне ўкраінскіх дзяцей і іх вываз на тэрыторыю Беларусі, паведаміўшы, што гэтаму ёсць доказы, Генсэк беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў адкрыта пацвярджаў, што арганізацыя ўдзельнічае ў вывазе дзяцей з Украіны ў Беларусь.
- Год працы Музея Вольнай Беларусі
Адказная ў НАУ за сацыяльна-культурныя пытанні Наталля Задзяркоўская ў інтерв'ю распавяла пра працу, развіццё і далейшыя перспектывы Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве. Год таму, 17 ліпеня 2022 года, у гістарычным будынку на вуліцы Foksal 11 у цэнтры Варшавы быў урачыста адкрыты Музей Вольнай Беларусі. Падставай яго стварэння стала ўсведамленне таго, што ўдзельнікі пратэстнага руху сабралі вялікую колькасць дакументаў і артэфактаў, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Ідэю стварэння Музея Вольнай Беларусі распрацавала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, а кіраўніком праекта стала адказная ў НАУ па сацыяльна-культурных пытаннях Наталля Задзяркоўская. Асноўныя тэзісы інтерв'ю: – Мы былі ўражаны тым, як шмат засталося артэфактаў пасля падзей 2020 года. Таму з’явілася жаданне іх захаваць, каб спачатку зрабіць часовую экспазіцыю ў Варшаве, а пасля перамогі завесці іх у Беларусь, зрабіць там асобны музей ці калекцыю ў Нацыянальным гістарычным музеі. – Калі мы атрымалі памяшканне, прыярытэты былі пашыраны. Пляцоўка стала вельмі запатрабаваная творчымі людзьмі, адразу пайшлі прапановы па правядзенні выстаў. Пасля з’явіліся прапановы па паказе спектакляў. – 22 ліпеня мы хочам адкрыць працяг выставы Ігара Цішына. Тады творца распрацоўваў ідэю разбураных сцен паміж двума імгненнямі. Сёлетняя выстава стане плёнам яго думак пра Беларусь, пра падзеі, якія адбыліся за гэты год. Яе працоўная назва: «Ад краю да краю». Адкрыецца экспазіцыя адначасова са святкаваннем гадавіны Музея, якую мы ўрачыста будзем адзначаць у суботу 22 ліпеня. Карыстаючыся выпадкам, запрашаем наведаць нас у гэты дзень. Будзе не толькі адкрыццё выставы, але і канцэрт, дзіцячая пляцоўка, арт-маркет. – Прастора застанецца шматфункцыянальнай, найперш працягне працаваць як культурніцкая. Часам гэта складана, бо, напрыклад, для многіх мастакоў важна, каб пляцоўка працавала як галерэя. Так было з мастачкай Цемрай і яе выставай «Лазарэт». Мы выдаткавалі тры тыдні толькі для яе экспазіцыі, цягам якіх тут нічога не праводзілася. Той інтарэс, які выклікала выстава, пацвердзіла правільнасць нашага рашэння. Але такую магчымасць мы не заўсёды можам адшукаць. – Хацелася б заставацца той пляцоўкай, якая вяртае людзей у беларускую павестку, падтрымлівае яе, каб беларусы не забывалі, чаму мы тут апынуліся. – На сённяшні дзень пляцоўка не падтрымліваецца ніводным еўрапейскім фондам. Музей быў і застаецца праектам НАУ і яго прыналежнасць да пэўнай палітычнай структуры, з аднаго боку, добра дапамагае, з іншага — стварае складанасці ва ўзаемадзеянні з фондамі, якія арыентаваны на падтрымку толькі культурных праектаў. Але лічу, што год працы прадэманставаў адсутнасць нейкай ангажаванасці, музей — насамрэч вельмі адкрытая пляцоўка, а таксама паказаў нашу здольнасць рабіць выдатныя культурныя праекты. Поўную версія інтэрв'ю Наталлі Задзяркоўскай можна прачытаць па спасылцы Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу Музея Вольнай Беларусі
- Бачу Лукашэнку на лаве падсудных у Беларусі
Ваш візит до України дав поштовх пожвавленню білорусько-українських відносин. Як Ви оцінюєте сьогоднішній стан діалогу між білоруськими демократичними силами та Україною? Арыгінал артыкула: t.me/boost1084 На сёння беларуска-украінскія адносіны можна акрэсліць як стан магчымасцяў да выкарыстання. Падаецца, што на дадзены момант мы бачым узаемную зацікаўленасць у пашырэнні камунікацыі. Тактычна, то-бок зараз мы маем агульнага ворага, што ўжо з'яўляецца моцнай падставай для супрацы. Стратэгічна - мы краіны-суседзі, самое геаграфічнае становішча якіх, зноў жа, з прычыны існавання Расеі, пакідае толькі 2 варыянта адносін - альбо сябры, альбо ворагі. Зразумела, што пакуль існуе рэжым Лукашэнкі, рэжым агрэсара, рэжым сатэліта Расеі - пра сяброўства нашых краінаў казаць немагчыма. Але ж відавочна, што гэтая сітуацыя не адпавядае нацыянальным інтарэсам ані Украіны, ані Беларусі, інтарэсам беларусаў і ўкраінцаў. А адпавядае ім, на мой погляд, канцэпцыя пераўтварэння Люблінскага трохкутніка ў Люблінскі квадрат. У якім Беларусь з'яўляецца партнёрам, саюзнікам і сябрам Украіны ў сапраўдным сэнсе гэтага слова. На сённяшні дзень Украіна змагаецца з агрэсіяй Расіі, якую падтрымаў рэжым Лукашэнкі. Мы змагаемся супраць рэжыму Лукашэнкі і расійскага акупанта. І гэта дзве мэты, якія нас аб’ядноўваюць. Нас аб’ядноўвае таксама агульнае разуменне будучыні - гэта будучыня ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА. Беларусы як і ўкраінцы, якія ўжо фактычна завансавана пабудавалі дэмакратычнае грамадства, хочуць жыць у дэмакратычнай сістэме кіравання і развіцця адносінаў у грамадстве. У нас ёсць абсалютнае разуменне стратэгічнай зацікаўленасці ў Перамозе Украіны ў гэтай жудаснай вайне. Але гэта не толькі пра палітыку, а перадусім пра маральны выбар, бо змаганне супраць зла з’яўляецца падставай маральнага выбару большасці беларусаў. А на гэта ўжо накладваецца палітычная стратэгія, бо перамога Украіны, безумоўна, адкрывае для нас акно магчымасцяў і стварае перадумовы для зменаў у Беларусі. Але важна, што мы не знаходзімся ў стане чакання гэтай перамогі. Беларусы таксама намагаюцца ўнесці свой унёсак у перамогу Украіны, бо яна будзе перамогай і для беларусаў. Але зразумела, што наш унёсак можа быць і значна большым - гэта ўжо выклік перадусім для нас. Володимир Зеленський звільнив посла України у Білорусі Ігоря Кизима. Як, на Вашу думку, це вплине на відносини між Києвом та Мінськом? Гэта моцны сігнал, якога, шчыра кажучы, беларускія дэмакратычныя сілы і супольнасць доўга чакалі. Паніжэнне ўзроўня дыпламатычных адносінаў - гэта і сігнал нелігітымным уладам у Беларусі. Гэта ацэнка іх злачынных дзеянняў, але і дзеянне, накіраванае на іх непрызнанне як партнёраў. Зразумела, што гэта адзін з элементаў дыпламатычнай рэакцыі. Якія яшчэ застаюцца спосабы і метады - гэта закрыццё амбасады і разрыў дыпламатычных адносінаў. Але гэта самы апошні крок, які абумоўлены таксама неабходнасцю дапамогі ўкраінскім грамадзянам, якія знаходзяцца ці транзітам перамяшчаюцца праз тэрыторыю Беларусі. Спадара Амбасадара Ігара Кізіма асабіста ведаю ўжо працяглы час. Памятаю як ён наведваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы беларускія спектаклі і заўсёды шчыра падтрымліваў беларускую культуру, мову і беларускае грамадства. Пазней, пасля сфальсіфіканых Лукашэнкам выбараў, як дыпламат, але было зразумела, што стаяў на баку беларускага народа. Мы гэта цэнім і падчас размовы з ім у Кіеве дамовіліся, што абавязкова сустрэнемся бліжэйшым часам, як спадзяемся, у горадзе Мінску. У сваю чаргу, Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету важна мець свайго сталага прадстаўніка ва Украіне для паляпшэня і паскарэння камунікацыі як з уладамі Украіны, так і з украінскім грамадствам. Представники ОПК проводили політичні консультації у Брюсселі. Які їх головні наслідки? Стварэнне кансультатыўнай групы - гэта фіксацыя праеўрапейскіх жаданняў беларусаў, дэмакратычных сіл і інстытуалізацыя гэтых намераў і адносін. Як дыпламат лічу, што гэта вельмі важны крок. Фактычна адбываецца працэс інстытуалізацыі адносін паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам у асобе Еўрапейскай Камісіі, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Стварэнне двухбаковага механізма пастаянных кансультацый, якія павінны адбывацца не менш чым два разы ў год, а рабочыя кантакты адбываюцца паміж шырокімі паседжаннямі пастаянна, дае нам магчымасць больш эфектыўна супрацоўнічаць з Еўрапейскім Саюзам. Наша мэта - быць у агульнай Еўропе як дэмакратычная краіна, якая мае багатую еўрапейскую гісторыю і пазітыўную еўрапейскую будучыню. А нашая агульная задача - выпрацоўка стратэгіі па стварэнню еўрапейскай перспектывы для Беларусі. А гэта значыць - найперш абарона незалежнасці Беларусі, скасаванне рэжыму Лукашэнкі, скасаванне Саюзнай дзяржавы і ўдзелу Беларусі ў астатніх імперскіх праектах Расеі. Гэта тыя задачы і перадумовы, якія абавязковыя для еўрапейскай трансфармацыі Беларусі. І абавязковыя таксама для забеспячэння рэгіянальнай бяспекі - і бяспекі ЕС у тым ліку - зараз і ў будучыні. Акрамя таго, трэба казаць шчыра - ЕС як без Украіны, так і без Беларусі не можа лічыцца арганізацыяй, якая аб’яднала ўсе краіны, якія гістарычна ментальна належаць да еўрапейскасці. Лукашенко згадав Вас у контексті справи про викрадення українських дітей. Як швидко йому варто очікувати на ордер від Міжнародного кримінального суду. Наша каманда Народнага Антыкрызіснага Упраўлення перадала ў офіс пракурора МКС у г.Гаага зварот у адпаведнасці з артыкулам 15 Рымскага Статута Міжнароднага Крымільнага Суду аб фактах сістэматычнага здзяйснення Лукашэнкам і яго паплечнікамі ваенных злачынстваў па незаконнаму перамяшчэнню дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Беларусі. Другім складнікам гэтых ваенных злачынстваў з’яўляецца пераадукацыя ўкраінскіх дзяцей з выкарыстаннем расійскай і беларускай рэжымнай прапагандысцкай машыны ў наратывах “русского мира”. Наша мэта перадусім: першае - спыніць злачынствы, другое і яно зноў жа такі першае - дапамагчы Украіне вярнуць дзяцей на Радзіму, трэцяе - прыцягнуць да адказнасці вінаватых. Бо да той пары пакуль не наступае адказнасць альбо рэальная пагроза яе прымянення, цяжка разлічваць на спыненне злачынстваў. Нашыя юрысты прадставілі вялізарную доказную базу, якой мы падзяліліся і будзем дзяліцца з Генеральнай пракуратурай Украіны, з офісам пракурора ў МКС. Мы ведаем, што крымінальныя справы па фактах незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі заведзены і ва Украіне і ў Літве, але кваліфікацыя гэтых злачынстваў як з пункту гледжання нацыянальных так і міжнароднага заканадаўстваў, з’яўляецца выключна кампетэнцыяй пракурораў. Мы наносім першы ўдар па рэжыму Лукашэнкі. Другі - гэта падача ў бліжэйшы час сумесна з літоўскімі партнёрамі справаздачы па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці. Пераслед за гэтыя злачынствы таксама прадугледжаны адпаведнымі нормамі Рымскага Статуту МКС. Напрыклад, факты прымусовай дэпартацыі беларусаў, якія былі вымушаны пад прымусам пакінуць тэрыторыю краіны ў сувязі з палітычным і іншага характару пераследам. Гэта яшчэ адзін з важных элементаў, які павінен прывесці да міжнароднай адказнасці асабіста Лукашэнку і яго паплечнікаў. Мы не спынімся на нашым шляху, мы будзем рабіць усё, каб Лукашэнка быў пастаўлены перад судом у горадзе Гаазе. Але асабіста як палітык, як беларус лічу, што найлепшым варыянтам быў бы суд над Лукашэнкам на тэрыторыі Беларусі - публічны, адкрыты, калі б усё беларускае грамадства магло на свае вочы пабачыць твар гэтага злачынцы, які будзе слухаць абвінавачванні беларускіх незалежных пракурораў па шматлікіх фактах злачынстваў, якія здзейсніў Лукашэнка і яго паплечнікі. Російська ядерна зброя у Білорусі та "вагнерівці" - це поєднані загрози чи кожну з них варто розглядати окремо? Варта разглядаць іх паасобку (окремо), але ж яны ўбудоўваюцца ў сістэму пагроз, якія ствараюцца так званай Саюзнай дзяржавай. Менавіта пад прыкрыццём Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі Лукашэнка размяшчае ядравую зброю. Пад яе прыкрыццём развертваецца Рэгіянальная групоўка. Вагнер яшчэ больш дапаўняе гэтыя пагрозы. Асобна трэба разгледзець менавіта ролю так званай Саюзнай Дзяржавы, якая разглядалася Лукашэнкам у якасці інструмента патэнцыйнага прыходу да ўлады ў Крамлі. І гэтую мару ён пачаў здзяйсняць з 90-х гадоў, пачынаючы з Дамовы аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі у 1996 годзе, потым Дамовы аб Саюзе Беларусі і Расіі 1997 году і ў выніку Дамовы аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі ў 2000 годзе. Але на сённяшні дзень мы можам канстатаваць, што Саюзная Дзяржава апынулася нашмат больш страшнай рэччу, чым хворыя фантазіі Лукашэнкі. Сутнасна Саюзная Дзяржава з’яўляецца інструментам паглынання Беларусі Расіяй, інструментам расійскай імперскай палітыкі. Паглынанне Беларусі праз праект Саюзнай Дзяржавы адбываецца разнастайнымі метадамі - праз ідэалагічны, інфармацыйны, культурны, эканамічны, палітычны і іншыя ўплывы. Але асобна мы вылучаем ваенны ўплыў, нягледзячы на спробы Крамля і Лукашэнкі “прадаць” і беларусам, і свету Саюзную Дзяржаву як эканамічны перадусім саюз. Бо зараз відавочна, што гэты “саюз” - ваенны. І мы вельмі раім усім, хто гэтага не разумее, хто не разумее сутнасці Саюзнай Дзяржавы і яе ролі ў падрыхтоўцы і вядзенні вайны супраць Украіны, азнаеміцца з Ваеннай дактрынай Саюзнай Дзяржавы, якая была абноўлена фактычна напярэдадні вайны, 4 лістапада 2021 года. Сёння ўжо відавочна, што стварэнне Саюзнай Дзяржавы абярнулася жудаснай трагедыяй для Украіны, бо без Беларусі, як часткі імперскага праекту Расіі, само пашырэнне яе імперскай палітыкі было б немагчымым. Але ж гэта й трагедыя для Беларусі, бо пад эгідай СД на вачах усяго свету адбываецца ліквідацыя беларускай незалежнасці. Шмат у чым мы сёння можам успрымаць Беларусь як Беларускую савецкую сацыялістычню рэспубліку часоў СССР, якая мае сваё месца ў ААН, сцяг і фармальныя межы на мапе. Але выконвае тое, што патрэбна менавіта Маскве. Трэба таксама зразумець, што Лукашэнка з’яўляецца не толькі інструментам у руках Пуціна, ён - сам матываваная асоба, якая падтрымлівае як вайну супраць Украіны, так і цывілізацыйны падзел на так званы “руский мир” і дэмакратычны свет у Еўропе. Лукашэнка выгадна скарыстаўся сітуацыяй з Вагнерам, якая нечакана падаравала яму магчымасць значна павялічыць свае рэйтынгі і інфармацыйную прысутнасць ў расійскім грамадстве. Але гэтая тактычная перамога ўжо паварочваецца для Лукашэнкі стратэгічнай паразай. Лукашэнка ў той момант даў завышаныя абяцанні Прыгожыну размясціць на тэрыторыі Беларусі вагнераўцаў і забяспечыць іх знаходжанне. Але Лукашэнка не мае як дастатковых фінансавых рэсурсаў, гэтак і палітычнай матывацыі з боку Крамля падтрымліваць гэты сцэнар. Лукашэнка і Пуцін - дыктатары. І дыктатар Пуцін ніколі не выбачыць Лукашэнку, які паспрабаваў на гісторыі з Вагнэрам зрабіць уласны піяр. Таму на сённяшні дзень паміж Лукашэнкам і Пуціным можна прагназаваць узнікненне напружання, але на перспектыву гэта азначае, што Пуцін будзе рабіць яшчэ больш крокаў дзеля таго, каб максімальна падпарадкаваць і паставіць пад кантроль Лукашэнку, бо ён можа стаць адноснай патэнцыйнай пагрозай для яго ўлады ў Расіі і асобай, якая будзе ствараць негатыўны імідж Пуціна ў вачах расіян. Такіх інфармацыйных перамог дыктатары не выбачаюць і Пуцін не выбачыць гэтыя дзеянні Лукашэнку. Нам жа, беларусам, трэба зразумець, што для нас прыярытэтам з’яўляецца будаваць сілы. І гэта тры важныя і прыярытэтныя сілы: Першая - унутраная сіла: падпольны рух, актывісцкая дзейнасць, няхай на сённяшні дзень яна й абмежавана таталітарнай сістэмай, створанай Лукашэнкам, масавымі рэпрэсіямі з боку рэжыма. Але ж без матываванасці, без рашучасці, без пераадолення страху і гатовасці да рызыкаў - гэтую сілу не пабудаваць. А без унутранай сілы разлічваць на змены ў Беларусі немагчыма. Ніхто не будзе змагацца і вызваляць Беларусь замест беларусаў. Але тым, хто змагаецца - будуць дапамагаць. Мы ўсе гэта бачым на прыкладзе Украіны і ўкраінцаў. Так, сітуацыі розныя, нават непараўнальныя, але ж прынцып будзе працаваць той жа самы. І тут важна адзначыць, што глеба для патэнцыйнай дапамогі насамрэч існуе. Нават тыя ж словы ў апошняй рэзалюцыі ПА АБСЕ, дзе падкрэсліваецца гвалтоўна-імперскі і каланіяльны характар Дзяржавы Расійская Федэрацыя, што сярод іншага выяўляецца ў мяккай анэксіі Беларусі, варта разглядаць як сігнал для беларусаў, гатовых да актыўнай барацьбы за незалежнасць. Бо ў выпадку пачатку такой барацьбы адразу ўзнікнуць дакладныя прававыя падставы для яе адпаведнага прызнання, міжнародна-прававога статусу яе ўдзельнікаў. Адпаведна ўзнікне і права звяртацца па дапамогу да краін Захаду. І ў іх будзе права нам дапамагаць. Другая сіла - знешняя: беларускія дабраахвотнікі, нашыя героі з Палка Каліноўскага і ўсіх беларускіх падраздяленняў, якія змагаюцца за аднаўленне тэратарыяльнай цэласнасці Украіны, але мараць і публічна кажуць пра волю і жаданне вызваліць Беларусь. Гэта тое, што матывуе сёння беларускае грамадства. Гэта тое, што стварае пагрозу для рэжыму. І гэтая сіла таксама будзе вельмі важнай у крытычны момант для зменаў у Беларусі. Трэцяя сіла - міжнародны ціск: пачынаючы ад непрызнання Лукашэнкі, прызнання дэмакратычнай Беларусі, выкарыстання міжнародных інструментаў адказнасці (ордэр на арышт Лукашэнкі, крымінальны пераслед злачынцаў з яго атачэння, сілавых структураў, санкцыйная палітыка, гарманізацыя санкцыяў у адносінах да Расіі і рэжыму Лукашэнкі). Важны момант, зноў жа, міжнародны ціск на інтэграцыйныя праекты Расіі, пачынаючы з Саюзнай Дзяржавы, стварэнне максімальна таксічнай атмасферы вакол іх. Усё гэта працуе на дэстабілізацыю тых інстытутаў рэжыму Лукашэнкі, якія на сённяшні дзень працягваюць яго ўтрымліваць і ўмацоўваць. І ў пэўны момант спрацуе на раскол так званых эліт, частка з якіх зноў, як і ў 2020-м годзе, непазбежна паўстане перад выбарам - Лукашэнка (і Расія) альбо незалежная еўрапейская Беларусь. Гэты выбар неабавязкова будзе маральным для іх, ён можа быць і меркантыльным, але ён павінен узнікнуць. Бо гэта значна спрасціць умовы барацьбы для першых двух сілаў. Павел Латушка, Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Амбасадар 9 ліпеня 2023 года Варшава
- Беларускі мастак памёр у турме ў Гродне "пры нявысветленых абставінах"
Каментары Паўла Латушкі Gazeta Wyborcza Арыгінал артыкула: wyborcza.pl Беларускі мастак памёр у турме ў Гродне "пры нявысветленых абставінах". - Нажаль, гэта не апошні такі страшны выпадак, - кажа былы амбасадар Беларусі ў Польшчы. - Яго смерць - моцны ўдар, - кажа Павел Латушка, былы амбасадар Беларусі ў Польшчы. "На жаль, гэта не першы, але і не апошні такі страшны выпадак, таму што для Лукашэнкі чалавек не мае значэння", — дадае ён. Апазіцыянер і палітвязень Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня "пры нявысветленых абставінах". Яго перавезлі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Яму было 57 гадоў. Пушкін адбываў пакаранне ў турме №1 у Гродне пасля таго, як у сакавіку 2022 года быў асуджаны беларускім судом па артыкуле, які забараняе прапаганду нацызму. Па версіі следчых беларускага рэжыму, Пушкін парушыў забарону, намаляваўшы, а затым выставіўшы на выставе ў Гродне партрэт Яўгена Жыхара, беларускага паэта і антысавецкага змагара за незалежнасць. «Хоць ягоная сям'я пакуль не ведае падрабязнасцяў ягонай смерці, ужо вядома, што ён з'яўляецца яшчэ адной трагічнай ахвярай рэжыму Лукашэнкі», — напісала Святлана Ціханоўская ў Twitter. - Нідзе ў Еўропе за апошнія 40-50 гадоў не было столькі палітвязняў, як зараз у Беларусі. Так блізка здараецца нешта настолькі жудаснае, што можна забіць чалавека ў турме і ніхто не будзе за гэта пакараны. Можна страляць, гвалтаваць паліцэйскай дубінкай... У нас ёсць сама меней сотня такіх прыкладаў, — кажа Латушка. Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула беспрэцэдэнтнага ўзроўню – больш за 1500 чалавек.
- Беларусь — не губернія Расіі, і мы не дазволім ёй такой стаць
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Беларусь «больш не з'яўляецца незалежнай, гэта яшчэ адна губернія Расійскай Федэрацыі». Аб’яднаны Пераходны Кабінет лічыць, што такая трактоўка стварае памылковае ўспрыманне Беларусі ў свеце і спрыяе яшчэ большай ізаляцыі нашай краіны і нашага народа. Беларусь — гэта не губернія Расіі, і беларускі народ не дазволіць ёй такой стаць. Беларусь як дзяржава сапраўды страчвае свой суверэнітэт праз паглыбленне залежнасці ад Расіі. Да гэтага вядуць злачынныя дзеянні расійскага кіраўніцтва і марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі. Аднак адбываецца гэта насуперак волі беларускага народа, яго імкненню да незалежнасці і свабоды. Абсалютная большасць беларусаў выступае за незалежнасць Рэспублікі Беларусь, супраць уступлення Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі, гэтаксама як і супраць удзелу ў развязанай пры падтрымцы нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі агрэсіі супраць Украіны. На працягу ўсёй сваёй гісторыі беларусы змагаліся і зараз мужна змагаюцца за свабоду і незалежнасць сваёй краіны і дапамагаюць Украіне дамагчыся перамогі над Расіяй. Аб’яднаны Пераходны Кабінет вітае заяву лідараў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА, у якой сцвярджаецца, што беларускі народ мае патрэбу ў падтрымцы. Дэмакратычная, вольная, незалежная, еўрапейская Беларусь важная для Альянсу і для ўсіх нашых міжнародных партнёраў. У сувязі з гэтым Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае кіраўніцтва ўсіх краін-саюзніц дэмакратычнай Беларусі выступіць з заявамі ў абарону суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. Неабходна асудзіць дзеянні Расіі па падрыве беларускага суверэнітэту і прыцягнуць яе кіраўніцтва да адказнасці. Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае краіны-партнёры практычнымі захадамі падтрымаць беларускі народ у ягоным супраціве дыктатуры і супрацьдзейнічаць спробам інкарпарацыі нашай краіны з боку Расіі.
- Дапамога беларускаму бізнэсу ў Польшчы
Сёння (10.07.2023) намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка сустрэўся з намеснікам дырэктара дэпартрамента гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства развіцця і тэхналогій Польшчы Аляксандрам Сямашкам і начальнікам аддзела двухбаковага супрацоўніцтва Міністэрства развіцця і тэхналогій Польшчы Мацеем Фалькоўскім. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі праблемы развіцця беларускага бізнесу ў Польшчы. Паўлам Латушкам былі агучаныя прапановы пра: 1. Пашырэнне праграмы «Poland Business Harbor» на больш шырокае кола прадпрымальнікаў. На сённяшні дзень ужо 93% з больш чым 75 тысяч віз у рамках гэтай праграмы выданы грамадзянам Беларусі. У сваю чаргу прадстаўнікі польскага боку абяцалі разам з Міністрэрствам замежных спраў і Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю разгледзець пытанне спрашчэння выдачы віз для прадстаўнікоў іншых інавацыйных безнесаў у дадатак да сектара ІТ. 2. Стварэнне адукацыйнай праграмы для жадаючых распачаць сваю справу ў Польшчы ў галіне правілаў вядзення бізнесу і форм падтрымкі з боку дзяржавы, а таксама адзінага інфармацыйнага партала для беларусаў аб магчымасцях і патрабаваннях у сферы прадпрымальніцтва. Тут таксама атрымана станоўчая ацэнка прадстаўнікоў міністэрства. Такія праграмы плануецца ствараць як у рамках Польскага агенцтва развіцця прадпрымальніцтва, так і на лакальным узроўні мясцовымі арганізацыямі развіцця бізнесу і СЭЗ. Таксама будзе разгледжана пытанне стварэння беларускамоўнай версіі сайта business.gov.pl. 3. Рэлакацыі беларускага бізнэсу ў Польшчу ў рамках больш прывабнага ў параўнанні з Беларуссю падатковага рэжыму. Тут польскім бокам была агучана гатоўнасць прадастаўляць ільготы для беларускіх прадпрымальнікаў на даследаванні і развіццё, у рамках праграмы «IP box», пры працаўладкаванні моладзі і г.д. Абмеркавана пытанне дзейнасці беларускіх прадпрымальнікаў у межах існуючых у Польшчы 14 свабодных эканамічных зон. Таксама з польскім бокам былі абмеркаваныя ідэі стварэння двухбаковай кансультацыйнай групы па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва. Міністэрства развіцця гатова на рэгулярнай аснове ўзаемадзейнічаць з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і беларускімі бізнес-асацыяцыямі ў рамках двухбаковых консультацыйных сустрэч і на практыцы падтрымаць стварэнне максімальна шырокага аб'яднання беларускіх дзелавых структур. Разгледжана магчымасць арганізацыі восенню гэтага года кансультацыйнай сустрэчы шырокага кола прадстаўнікоў беларускага (Пераходнага Кабінета і бізнес-асацыяцый) і польскага (шэрага кампетэнтных міністэрстваў, Польскага агенцтва развіцця прадпрымальніцтва, Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю) бакоў з мэтай комплексна разгледзець праблемы дзейнасці беларускага бізнесу ў Польшчы.
- Ці павінна Беларусь выплачваць Украіне кампенсацыі?
Дадзеная тэма не губляе сваёй актуальнасці і выклікае бурныя абмеркаванні. Разам з тым, я лічу яе сапраўды важнай і таму паспрабую максімальна ёміста сфармуляваць ключавыя моманты і пытанні, без вырашэння якіх дыскусіі аб кампенсацыях, на мой погляд, так і не пяройдуць з эмацыйнай у практычную плоскасць. Пакуль ва ўладзе Лукашэнка — нават саму размову аб рэпарацыях, кантрыбуцыях або іншых формах кампенсацыі весці бессэнсоўна. Лукашэнка цалкам дакладна не будзе нічога кампенсаваць Украіне і гэта трэба дакладна разумець, каб не мець ілюзій. Адпаведна мы зыходзім з таго, што Лукашэнка на гэты момант ва ўладзе не будзе. Хто будзе пасля яго? Зноў жа, калі сам рэжым захаваецца ў асобе, напрыклад, Наталлі Качанавай або на змену Лукашэнку прыйдзе іншы пра-расійскі пераемнік або расійскі стаўленік — размова аб рэпарацыях (ці іншых формах кампенсацыі) проста не мае сэнсу. Казаць пра гэта можна толькі з цывілізаваным дэмакратычным урадам, які паважае, у адрозненне ад Расіі і рэжыму Лукашэнкі, міжнароднае права. Думаю, што я выкажу тут агульную пазіцыю Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі — мы на 100% міжнароднаму праву прыхільныя. Аднак, каб права на кампенсацыі наступіла — неабходна рашэнне трыбунала, які і ўсталюе адказнасць Беларусі за агрэсію. Пакуль жа мы не бачым, каб пытанне трыбунала ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, у якой улада незаконна ўзурпаваная рэжымам Лукашэнкі, абмяркоўвалася гэтак жа шырока і адкрыта, як пытанне кампенсацый. Адначасова ў Вярхоўнай Радзе Украіны на разглядзе ляжаць законапраекты як аб прызнанні Беларусі акупаванай, так і аб прызнанні Беларусі агрэсарам. Ні адзін, ні другі законапраекты не разгледжаныя. Пасля правядзення трыбунала і змены ўлады ў Беларусі на дэмакратычны ўрад, ён, прытрымліваючыся нормаў міжнароднага права, павінен будзе выканаць адпаведныя пастановы трыбунала. Адпаведна, важна пачынаць абмеркаванне пытання не з канца, а з пачатку. Інакш, не вырашыўшы базавыя пытанні А, Б і В (афіцыйная пазіцыя Украіны, трыбунал і змена ўлады ў Беларусі), можна доўга спекуляваць на Г і Д (адказнасць Беларусі і кампенсацыі), але гэта застанецца толькі абмеркаваннямі. А якой думкі па пытанні кампенсацый прытрымліваецеся вы? Падзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах. Павел Латушка - кіраўнік НАУ Арцём Брухан - аналітык НАУ











