Пошук па сайце
Search this site
1023 results found with an empty search
- Еўрапейскія каштоўнасці ці business as usual з Лукашэнкам?
22 лютага чакаецца разгляд Саветам ЕС новых санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі - у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасцю рэжыму да расійскай агрэсіі супраць Украіны. Якіх рашэнняў трэба чакаць? Гэта вельмі важнае пытанне, бо на працягу некалькіх тыдняў напярэдадні прыняцця новых абмежавальных мер актыўна абмяркоўваецца пытанне аб выключэннях для беларускага калію, у дачыненні да якога з 2021 года дзейнічаюць санкцыі ЕС. Таксама супраць Беларускай калійнай кампаніі дзейнічаюць санкцыі ЗША, а Літва на ўзроўні нацыянальных санкцый забараніла транзіт беларускага калію па сваёй тэрыторыі і закрыла для рэжыму Лукашэнкі магчымасць выкарыстоўваць Клайпедскі порт. Так галоўная экспартная галіна рэжыму Лукашэнкі сутыкнулася з вялізнымі праблемамі - вытворчасць калію ў Беларусь упала на 60%, а экспарт — на 50%. Нядзіўна, што ўсе сілы лабістаў рэжыму кінуты на тое, каб дамагчыся зняцця гэтых санкцый. Першая сур’ёзная спроба была зроблена вясной мінулага года пры пасярэдніцтве Генсека ААН Антоніу Гутэрыша — тады Лукашэнка разлічваў на зняцце калійных санкцый у абмен на транзіт украінскага збожжа праз тэрыторыю Беларусі. Але афіцыйны Кіеў ад «паслуг» Лукашэнкі адмовіўся, што абсалютна нядзіўна — бо беларускі дыктатар з’яўляецца ключавым саюзнікам Расіі і саўдзельнікам развязанай ёю вайны супраць Украіны. Менавіта з тэрыторыі Беларусі 24 лютага 2022 года пачалося расійскае ўварванне ў Кіеўскую вобласць. Менавіта дапамога Лукашэнкі, які забяспечыў расійскім войскам поўны доступ да неабходнай інфраструктуры і прапусціў іх праз беларуска-ўкраінскую мяжу, зрабіла магчымай «Бучанскую разню» — масавыя забойствы мірных жыхароў Кіеўскай вобласці, фактычны генацыд, кадры якога шакавалі ўвесь цывілізаваны свет. Так, наступ рускіх на Кіеў у выніку праваліўся, але гэта ніяк не змяніла паводзіны Лукашэнкі, які на працягу ўсёй вайны працягвае аказваць Расіі ўсю неабходную падтрымку — матэрыяльна-тэхнічную, інфраструктурную, медыцынскую. З тэрыторыі Беларусі па Украіне было нанесена каля 800 ракетных удараў. Лукашэнка зняў з кансервацыі і перадаў Расіі вялізную колькасць ваеннай тэхнікі і боепрыпасаў. Прамысловасць Беларусі сёння фактычна ўстала на ваенныя рэйкі і абслугоўвае расійскі ВПК. І тут жа, у Беларусі, на бесперапынных вайсковых вучэннях разам з беларускімі трэніруюцца расійскія вайскоўцы і фармуюцца ўдарныя групоўкі. Адзіная «заслуга», якую ставяць Лукашэнку, заключаецца толькі ў тым, што сама беларуская армія пакуль яшчэ не перайшла мяжу і не ўступіла ў вайну супраць Украіны напрамую. І выглядае, што гэтай «заслугай» ён актыўна спрабуе скарыстацца зноў, каб дамагчыся так неабходных яму выключэнняў па калію ў новым пакеце санкцый ЕС… З мэтай паслаблення санкцый лабісты рэжыму зноў запускаюць старую песню пад назвай «Лукашэнка — гарант незалежнасці Беларусі». Ва ўмовах вайны яны спрабуюць прадаць гэтую гісторыю пад выглядам «супраціву Лукашэнкі ціску Крамля». Нібыта, калі спыніць ціск на Лукашэнку, аслабіць супраць яго санкцыі і вярнуць яму «прастору для манеўру» — ён зможа «вырвацца з абдымкаў Крамля» і гарантаваць неўступленне сваёй арміі ў вайну па зямлі. Пры гэтым, аднак, яны спрэс забываюць, што першыя па-сапраўднаму жорсткія санкцыі, у тым ліку санкцыі ў дачыненні да беларускага калію, былі ўведзеныя задоўга да пачатку вайны. Нават масавыя рэпрэсіі і тэрор, якія развязаў Лукашэнка пасля прайграных ім выбараў у 2020 годзе, не заахвоцілі Захад адразу дзейнічаць жорстка. А наступных злачынстваў - прымусовай пасадкі самалёта Ryanair і міграцыйнага крызісу на межах з ЕС — Лукашэнка папросту мог не здзяйсняць. Але ён ішоў на ўсё новыя санкцыі абсалютна свядома. Як і абсалютна свядома ўсе 30 гадоў свайго нязменнага праўлення ён паглыбляў інтэграцыю з Расіяй, заключаў з ёй адно пагражальнае для суверэнітэту Беларусі пагадненне за іншым і ствараў так званую Саюзную дзяржаву, марачы аднойчы яе ўзначаліць. Так, менавіта так. З першых жа дзён свайго прыходу да ўлады ў Беларусі, Лукашэнка марыў аб Крамлі. Ніякія санкцыі не штурхалі яго да таго, каб штораз, з кожным новым пагадненнем, здаваць усё больш суверэнітэту Беларусі на карысць Расіі. Гэта выдуманы яго ж паліттэхнолагамі і дыпламатамі міф, створаны толькі для таго, каб штораз дазваляць Лукашэнку сыходзіць з-пад санкцый — і працягваць заставацца ва ўладзе і далей гандляваць беларускім суверэнітэтам. І тым больш ніякія санкцыі не штурхалі дыктатара да таго, каб пасля завяршэння сумесных з Расіяй ваенных вучэнняў у 2022 годзе, адкрыць для расійскага войска мяжу і дапамагчы ёй ажыццявіць уварванне ва Украіну. Ці нехта верыць, што ў адваротным выпадку Расія прарывалася б ва Украіну праз Беларусь з боем? Ваявала б з беларускім войскам? Не. Без добраахвотнай згоды і поўнага садзейнічання рэжыму Лукашэнкі ўварвання з беларускага плацдарму проста б не здарылася. А магчыма — не здарылася б ніякага ўварвання ў прынцыпе. Наратыў пра «Лукашэнку, які супраціўляецца Крамлю» — наскрозь ілжывы. І тым больш ілжывы наратыў аб тым, што з рэжыму Лукашэнкі трэба зняць санкцыі ці хаця б аслабіць іх для таго, каб «адарваць яго ад Расіі». Хто з лабістаў гэтай ідэі можа ўпэўнена заявіць, што атрыманыя ад паслаблення санкцый рэсурсы Лукашэнка не працягне накіроўваць на абслугоўванне расійскага ВПК? Хто гарантуе, што «беларускі афшор» у прынцыпе не будзе працаваць на Расію, працаваць на вайну? І тым больш хто гарантуе, што «вызвалены» ад санкцыяў рэжым Лукашэнкі вывядзе з Беларусі расійскія войскі і вайсковыя аб’екты? Адказ відавочны — ніхто. Таму што пакуль існуе рэжым Лукашэнкі, гэтага ніколі не адбудзецца. Але давайце пафантазіруем. Лукашэнка сапраўды хоча адарвацца ад Расіі і вывесці Беларусь з-пад санкцыяў? Усе карты прама цяпер знаходзяцца ў яго руках — гэта: Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх беларусаў, асуджаных па палітычна-матываваных прысудах. Спыненне саўдзелу ў вайне і матэрыяльна-тэхнічнага, інфраструктурнага, вытворчага і іншага забеспячэння ваеннага агрэсара — Расіі. Вывад з Беларусі ўсіх расійскіх войск і ваенных аб’ектаў, спыненне сумесных вучэнняў і навучання расійскіх войск на тэрыторыі Беларусі. Аргументы аб існуючых дагаворах з Расіяй не вытрымліваюць тут ніякай крытыкі. Дзеянне любых дагавораў, якія супярэчаць дзяржаўным інтарэсам, могуць і павінны быць проста прыпынены. Правядзенне новых, свабодных і празрыстых выбараў без кандыдатуры Лукашэнкі пад назіраннем місіі АБСЕ і незалежных назіральнікаў. Усё гэта Лукашэнка, як «гарант суверэнітэту» можа зрабіць хоць заўтра, калі ён такім не з’яўляецца. І для гэтага ніякіх папярэдніх умоў у выглядзе зняцця санкцый не патрабуецца. Зняццё санкцый можа і павінна быць наступствам рэалізацыі гэтых мер, але ніяк не наадварот. Безгрунтоўнасць наратыву аб «гаранце суверэнітэту» — відавочна. Лабісты паслаблення і зняцця санкцый з рэжыму Лукашэнкі безумоўна разумеюць гэта. А таму, у надзеі дабіцца сёння выключэнняў для беларускага калію (а гэта ключавы экспарт рэжыму Лукашэнкі), яны спрабуюць разбавіць адзін ілжывы наратыў іншым. А менавіта тэзай — пра «пагрозу харчовай бяспецы». Вось толькі і ён не мае ніякага дачынення да рэальнасці. Дзесяты месяц запар зніжаецца сярэдняе значэнне сусветнага індэкса харчовых цэн і ніякіх тэндэнцый да таго, што яно пачне расці проста не назіраецца. Трэці месяц запар падаюць і сусветныя цэны на адну з ключавых збожжавых культур — пшаніцу. Можа быць растуць цэны на ўгнаенні? Не. Хтосьці спрабуе спекуляваць аптовымі цэнамі. Але яны — не паказчык, а толькі каціроўкі, якія даўно не абнаўляліся. Затое, калі мы паглядзім на рознічныя цэны для сельгасвытворцаў, вычышчаныя ад спекулянтаў - мы ўбачым, што сярэдняя рознічная цана калію падала з канца кастрычніка 2021 года. Гэта факт — калій Лукашэнкі не выратуе ніякіх галодных, не выратуе нічыіх жыццяў. Але можа іх адабраць. Таму што плаціць за беларускі калій — раўно плаціць Лукашэнку за рэпрэсіі, забойствы і тэрор у дачыненні да беларусаў. Плаціць за беларускі калій — раўно плаціць Лукашэнку і Крамлю за вайну супраць Украіны. Хто ў сваім розуме можа быць у гэтым зацікаўлены? Адказ відавочны — толькі той, чые інтарэсы супадаюць з інтарэсамі Лукашэнкі. Першы і галоўны інтарэсант — Расія. Рэжым Лукашэнкі цалкам забясьпечвае яе інтарэсы ў Беларусі, але ва ўмовах дзейных санкцыяў дорага ёй абыходзіцца. А таму вызваліць вялізныя грошы для яго існавання праз зняцце санкцый з калію — гэта выдатнае рашэнне для Крамля. І тым больш для Крамля важна не дапусціць гарманізацыі санкцый у дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі за агрэсію супраць Украіны. Калі гэта здарыцца — і для Расіі зачыніцца «беларускае акно», праз якое яна атрымлівае тыя неабходныя для сябе тавары, якія не можа напрамую атрымаць з-за ўведзеных у дачыненні да яе санкцый. А ў першую чаргу — гэта прадукцыя падвойнага прызначэння, электроніка і іншыя тавары і тэхналогіі, неабходныя расійскаму ВПК. Такім чынам, мы прыходзім да простай высновы — лабісты, якія працуюць на паслабленне санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, працуюць не толькі і не столькі на яго, колькі на саму Расію. І сёння мы можам казаць аб тым, што нягледзячы на ўсю ілжывасць і неабгрунтаванасць іх аргументаў, лабісты дзейнічаюць дастаткова эфектыўна. За лічаныя дні да чаканага рашэння Рады Еўразвяза па новых санкцыях супраць рэжыму Лукашэнкі, пытанне па выключэннях для беларускага калію ўсё яшчэ не знятае. Выходзіць, інтарэсанты для прымянення такіх выключэнняў ёсць і на заходнім баку. Неабходна сказаць пра гэта наўпрост — сярод краінаў-чальцоў Эўрасаюзу ёсьць тыя, чые бізнэс-інтарэсы супадаюць з інтарэсамі рэжыму Лукашэнкі, з інтарэсамі Крамля. Тыя, хто што б там ні было хоча вярнуцца да business as usual з Лукашэнкам і з Расіяй таксама. Тыя, хто фактычна гатовы фінансава дапамагчы абодвум агрэсарам і даць ім магчымасць атрымаць больш рэсурсаў для працягу вайны супраць Украіны. А значыць — кінуць выклік усім еўрапейскім каштоўнасцям, якія дэкларуе Еўрапейскі саюз. Каштоўнасцям, якія ляжаць у яго аснове. Бо атрымаўшы жаданае, Пуцін і Лукашэнка не спыняцца ва Украіне, а яшчэ больш актыўна возьмуцца за разбурэнне Аб’яднанай Еўропы знутры — за грошы саміх жа еўрапейцаў. Надыходзіць момант ісціны. Момант, калі ЕС дасць прамы адказ на простае пытанне, што для яго сёння важней: еўрапейскія каштоўнасці і будучыня Еўропы ці business as usual з дыктатарамі і вайсковымі агрэсарамі? Калій Лукашэнкі - гэта зброя. Але ад рашэння ЕС залежыць, на каго яно будзе накіраванае: на самога дыктатара і вайсковага злачынцу ці на беларусаў, украінцаў і ўсіх еўрапейцаў у прынцыпе.
- Украіна пераможа!
Год таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. У гэтым акце міжнароднага злачынства з боку Расіі саўдзельнікам стаў рэжым Лукашэнкі. Год барацьбы і стратаў. Год мужнасці і гераізму. Год змагання за сваю свабоду, незалежнасць і тэрытарыяльную цэльнасць Украіны. Усе натхняюцца мужнасцю ўкраінцаў, бо цывілізаваны свет разумее, што Украіна змагаецца не толькі за сваю дзяржаву, але і за будучыню вольных народаў Еўропы. Змагаецца супраць цемры «рускага свету». Змагаецца і перамагае. Коштам тысяч жыццяў ваяроў, коштам жыццяў мірнага насельніцтва, але перамагае. Сёння няма сумневаў, што Украіна пераможа. Расія павінна прайграць. Бо святло заўсёды перамагае цемру.
- Сітуацыя ў Беларусі не сышла на другі план, а наадварот, знаходзіцца на парадку дня ў ЕС
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка пракаментаваў Рэзалюцыю па Беларусі, прынятую Еўрапейскім парламентам 15 сакавіка, і звярнуў увагу на яе найбольш важныя моманты: «Упершыню на міжнародным узроўні адбылося прызнанне факта здзейсненых злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі. Як раней заключыла Камісія міжнароднага права ААН, злачынствы супраць чалавечнасці ствараюць пагрозу глабальнаму міру, таму ў міжнароднай супольнасці ўзнікае маральны абавязак неадкладна прыняць увесь спектр мер, каб спыніць гэтыя злачынствы і пакараць адказных за іх. І Еўрапарламент у сваёй Рэзалюцыі не проста ўказвае на неабходнасць усебаковага расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, а пералічвае канкрэтныя механізмы, якія міжнародная супольнасць мае задзейнічаць для гэтага. У гэтым кантэксце важна адзначыць, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет будзе дамагацца таго, каб адказныя за злачынствы прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі былі асуджаныя ў рамках міжнароднага трыбунала. Таксама важна, што еўрадэпутаты прызнаюць працяглую інтэграцыю Расіі і Беларусі — працэсам фактычнай акупацыі. Для нас было істотна ўбачыць і адзінства пазіцый Еўрапарламента і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета адносна неабходнасці далейшага санкцыйнага ціску. Акрамя таго, еўрадэпутаты наўпрост асудзілі: рэпрэсіі беларусаў і нацыянальных меншасцяў у РБ; затрыманні і вынясенне палітычна матываваных прысудаў прадстаўнікам нацыянальных меншасцяў і лідарам дэмакратычнага руху Беларусі; пераслед прафсаюзаў; прыняты рэжымам закон, які дазваляе пазбаўляць беларускага грамадзянства асоб, што пражываюць за мяжой; удзел Беларусі ў неабгрунтаванай і несправакаванай агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны; візіты высокапастаўленых асоб з ЕС у Мінск, якія ставяць пад сумнеў адназначнае непрызнанне Еўрапейскім саюзам рэжыму Лукашэнкі; нядаўняе рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта дазволіць беларускім спартоўцам удзельнічаць у кваліфікацыі да Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы пад нейтральным сцягам. Мы ўдзячныя еўрадэпутатам за заклік да палітычнага дыялогу з прадстаўнікамі дэмакратычнай Беларусі з мэтай супрацоўніцтва, што азначае далейшае міжнароднае прызнанне суб'ектнасці структур беларускага дэмакратычнага руху. Прыняцце гэтай рэзалюцыі сведчыць аб тым, што сітуацыя ў Беларусі не сышла на другі план, а наадварот, знаходзіцца на парадку дня ў ЕС, як адно з ключавых пытанняў рэгіянальнай бяспекі»
- «Беларусь будзе на дэсерт»
Як Расія плануе «інтэграваць» суседа Арыгінал артыкула: svoboda.org У 2021 годзе быў распрацаваны дакумент пад назвай «Стратэгічныя мэты Расійскай Федэрацыі на беларускім напрамку», сцвярджае цэнтр «Дасье». У ім сказана, што Беларусь павінна быць поўнасцю інтэграваная ў Расію да 2030 года. Беларускія апазіцыйныя палітыкі і эксперты асцерагаюцца, што няўдачы расейскага войска ва Украіне могуць паскорыць працэс паглынання Беларусі, паколькі Уладзіміру Пуціну патрэбная будзе хоць нейкая знешнепалітычная перамога. Наколькі гэты сцэнар верагодны? Няспраўджаныя мары Лукашэнкі 8 снежня 1999 года тагачасны прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын і аўтарытарны беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэнні «Саюзнай дзяржавы». Ён уключыў у сябе абавязацельствы па беларуска-расійскай інтэграцыі, уніфікацыі заканадаўстваў дзвюх краін і аб'яднанні мытні і энергарэсурсаў. Паводле слоў беларускага палітолага Паўла Усава, падпісанне гэтага дакумента было патрэбнае Расіі для вырашэння сваіх унутраных праблем: справа была якраз напярэдадні перадачы Барысам Ельцыным уладзе абранаму ім пераемніку — Уладзіміру Пуціну. У той час як у Аляксандра Лукашэнкі быў амбіцыйны план — стаць прэзідэнтам новай дзяржавы: — Зразумела, што Расіі, якая пацярпела крах як імперыя, быў неабходны нейкі геапалітычны поспех. З гэтай жа мэтай ствараліся і рэалізоўваліся праекты СНД і АДКБ, каб Расія магла ўяўляць з сябе рэгіянальную дзяржаву са сваімі сатэлітамі. Беларусь уяўляла сабой у гэтым плане вельмі зручную геапалітычную мэту. Аддаленне Беларусі магло справакаваць палітычны крызіс, паколькі ў Расіі былі рэваншысцкія групы, негатыўна настроеныя да ліберальных рэформаў дзевяностых гадоў. Крэмль не мог дапусціць поўнага выхаду Беларусі з-пад расейскага ўплыву. Што тычыцца Беларусі, «недадэмакратыя» і прыход да ўлады Лукашэнкі забяспечылі не толькі падпісанне Саюзнай дамовы, але і ўтрыманне Беларусі ў руках Расіі. Асновы «Саюзнай дзяржавы» былі закладзены яшчэ ў пачатку 90-х гадоў, калі абмяркоўваліся пытанні энерганосьбітаў і СНД, і мясцовыя посткамуністычныя эліты не вырашыліся ўзяць на сябе адказнасць і вывесці краіну з-пад эканамічнага, перш за ўсё энергетычнага, уплыву Расіі. Лукашэнка гэтым скарыстаўся і правёў два рэферэндумы. На першым з іх быў пункт: «Падтрымаць палітыку прэзідэнта па ўмацаванні эканамічных адносін з Расіяй». За гэта выказалася пераважная большасць беларусаў. Варта таксама ўлічваць, што ў Лукашэнкі былі амбіцыі стаць прэзідэнтам «Саюзнай дзяржавы» або ўключыцца ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў самой Расіі. Таму ён так актыўна праводзіў усе саюзныя рэформы, таму падпісаў статут «Саюзнай дзяржавы», дзе яму, паводле першапачатковага сцэнара, давалася магчымасць быць першым прэзідэнтам, і толькі ліберальнае асяроддзе Ельцына не дазволіла пракруціць гэта. Вядома, на фоне старыка Ельцына Лукашэнка выглядаў даволі нядрэнна. Пра гэта казаў і Барыс Беразоўскі. Лукашэнка для гэтага нават пачаў у тэніс гуляць, каб наблізіцца да Ельцына і стаць ягоным пераемнікам. Стаўленне Менска да пагадненняў рэзка змянілася толькі пасля прыходу Пуціна да ўлады, — адзначае Павел Усаў. Наступныя 19 гадоў аб падпісаным некалі дакуменце практычна не ўзгадвалі, хаця дэкларацый аб сяброўстве Лукашэнка, Пуцін і іншыя расійскія і беларускія кіраўнікі зрабілі на свет вялікае мноства. Былі, зрэшты, і перыяды прыкметнага пагаршэння адносін паміж Масквой і Мінскам, накшталт энергетычных і малочных «войнаў». Толькі ў 2018 годзе, падчас візіту ў Брэст, тагачасны прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў нагадаў беларускім партнёрам аб існаванні «Саюзнай дзяржавы» і прапанаваў два варыянты інтэграцыі Расіі і Беларусі: «Пакінуць усё як ёсць ці нарэшце выканаць дамоўленасці, што азначае адзіную. падатковую, коштавую і тарыфную палітыку». Беларускія палітыкі ўспрынялі прапанову Мядзведзева без энтузіязму, аднак у 2019 годзе праца над «дарожнымі картамі» (інтэграцыйнымі праграмамі) усё ж аднавілася. У снежні таго ж года ў Менску праходзілі рэгулярныя акцыі пратэсту супраць умацавання «Саюзнай дзяржавы», а ў пачатку 2020-га Лукашэнка і зусім заявіў, што расейскі бок разумее пад інтэграцыяй «паглынанне Беларусі». Тады ж пачалася пандэмія каранавіруса, а ў жніўні 2020 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх, паводле звестак беларускага ЦВК, перамог Лукашэнка, у краіне ўспыхнулі масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Інтэграцыя адышла на другі план. За стол перамоваў вярнуліся толькі ў 2021 годзе. У верасні былі падпісаны 28 «дарожных карт». У іх уваходзілі, апроч іншага, наступныя крокі: Інтэграцыя плацежных сістэм Фарміраванне аб'яднаных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Фарміраванне аб'яднанага рынку электраэнергіі Развіццё атамнай энергетыкі 4 лістапада 2021 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета «Саюзнай дзяржавы» Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб Саюзнай дзяржаве на 2021-2023 гады», які зацвердзіў 28 інтэграцыйных праграм. Яны павінны былі стаць, паводле афіцыйнай версіі, «практычнай асновай для паглыблення расійска-беларускай інтэграцыі». На шляху да паглынання? Тады ж, у 2021 годзе, быў распрацаваны дакумент пад назвай «Стратэгічныя мэты Расійскай Федэрацыі на беларускім напрамку». Цэнтр «Дасье» сцвярджае, што ім удалося азнаёміцца з яго зместам. Мэтай Расіі, згодна з дакументам, з'яўляецца поўная палітычная, энергетычная, ваенная і культурная інтэграцыя Беларусі ў Расію да 2030 года. Распрацоўваўся дакумент супрацоўнікамі Упраўлення па прымежным супрацоўніцтве сумесна з ГРУ, Генштабам ВС РФ, СВР і 5-й службай ФСБ. Расійскія мэты ў Беларусі падзелены на тры этапы: кароткатэрміновыя (да 2022 года), сярэднетэрміновыя (да 2025 года) і доўгатэрміновыя (да 2030 года). Так, складальнікі дакумента ставілі за мэту да канца 2022 года ўніфікаваць беларускае заканадаўства, пераканаць мясцовыя эліты ў неабходнасці працы над інтэграцыяй, правесці сумесныя ваенна-тактычныя вучэнні ўзброеных сіл Расіі і Беларусі, а таксама ўмацаваць прарасійскія настроі сярод насельніцтва і ваенна-палітычных эліт Беларусі. Згодна з стратэгіяй, да 2025 года Крэмль мае намер, напрыклад, увесці спрошчаную працэдуру выдачы расійскіх пашпартоў беларусам, забяспечыць інтэграцыю Беларускай атамнай станцыі ў энергасістэму «Саюзнай дзяржавы» і стварыць устойлівыя прарасійскія групы ўплыву ў беларускай палітыцы і арміі. Да 2030 года плануецца завяршыць рэформу Канстытуцыі Беларусі з улікам расійскіх інтарэсаў, увесці агульную валюту, узгадніць адзіную пагранічную і абаронную палітыку, стварыць адзіную культурную прастору, адзіны падыход да інтэрпрэтацыі гісторыі і забяспечыць канчатковае дамінаванне рускай мовы над беларускай. Намеснік дырэктара Стакгольмскага цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (SCEEUS) Марцін Краг лічыць, што па сваёй знешняй форме дакумент нагадвае стандартны дакумент расійскай бюракратыі. У Паўла Латушкі, былога дыпламата і экс-міністра культуры Беларусі, намесніка кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК), створанага апазіцыйнымі беларускімі палітыкамі, змушанымі пакінуць краіну, ёсць сумневы на гэты конт: — У дакуменце ёсць як пэўныя логіка і сістэма, так і шэраг несастыковак. Там прапісаны некаторыя пазіцыі, якія павінны быць рэалізаваны ў будучым, але фактычна яны ўжо выкананы на момант напісання гэтага плана. Адной з мэт дакумента з'яўляецца змяненне Канстытуцыі Беларусі на карысць Расіі. Гэтая мэта ўжо была выканана ў лютым 2022 года, калі Лукашэнка правёў рэферэндум па яе змене. Сярэднетэрміновымі задачамі ставяцца змены ў эканамічнай, ваеннай і гуманітарнай сферах. Гэта тое, што рэалізуецца на гэты момант і ўжо выканана па многіх напрамках. З пункту гледжання бюракратыі, тут таксама ёсць некаторыя важныя несастыкоўкі. У тэксце часта ўжываюцца дзве назвы: «Рэспубліка Беларусь» і «Рэспубліка Беларусія». Скажу вам як чыноўнік: такія агрэхі недапушчальныя, але гэта не адмяняе таго факта, што ў Расіі сапраўды ёсць планы па паглынанні Беларусі, — адзначае Павел Латушка. Акрамя мэт, у стратэгіі апісаны і пагрозы планам Расіі ў Беларусі. У Крамлі апасаюцца збліжэння Беларусі з членамі НАТА, уплыву нацыяналістычных і празаходніх палітыкаў на Лукашэнку, адмовы ад выкладання ў Беларусі на рускай мове. Таксама пагрозай лічылася замена расейскіх вакцын супраць COVID-19 на амерыканскія і еўрапейскія. Уварванне Расіі ва Украіну, па дадзеных «Дасье», планы Крамля не змяніла. «Доўгатэрміновая мэта па дасягненні поўнага кантролю над Беларуссю ўсё яшчэ ў сіле», — лічыць крыніца СМІ, якая азнаёмілася з дакументам. У канцы 2022 года дзяржсакратар «Саюзнай дзяржавы» Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што новы пакет інтэграцыйных праграм ужо распрацоўваецца, а кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў крыху пазней паведаміў, што на рэалізацыю ўжо зацверджаных 28 «карт» спатрэбіцца два-тры гады. Павал Усаў лічыць, што гэтага часу можа хапіць для поўнай інтэграцыі Беларусі ў Расію: — Працэс расейскага паглынання Беларусі і ціску на беларускія эліты пачаўся значна раней. Удаўка на шыі Лукашэнкі зацягнулася мацней пасля падпісання 28 «дарожных карт» у 2021 годзе. Але я мяркую, што нейкія непублічныя пагадненьні былі падпісаныя яшчэ пасьля паразы Лукашэнкі на выбарах у 2020 годзе. Тады ён лётаў у Сочы да Пуціна і маліў яго дапамагчы. Першапачаткова ж разглядалася 31 «дарожная карта», ён цалкам мог падпісаць астатнія тры. Таму я лічу, што ўсе працэсы могуць быць завершаны ўжо да 2025 года. Інтэграцыя Беларусі стане насмешкай над усім Захадам. Пуцін можа сказаць: «Глядзіце, я захапіў Беларусь. Што вы з гэтым зробіце? Нічога!» Многія эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што вайна ва Украіне цалкам пазбавіла Лукашэнку незалежнасці і наблізіла інтэграцыю Беларусі ў Расію. Кіраўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета, былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Святлана Ціханоўская лічыць, што расейскі план асуджаны на правал: — Нічога новага ў ім няма. Гэта тая палітыка, якую Расея даўно праводзіць у Беларусі - з канца XVIII стагоддзя. Яна выяўляецца ў барацьбе супраць нацыянальнай мовы, сімвалаў, культуры, гісторыі, у насаджэнні і праслаўленні ўсёй рускай, расійскай. Лукашэнка з самага пачатку свайго праўлення з'яўляецца паслядоўным правадніком гэтай палітыкі. Цяпер у Беларусі многім актывістам, якія змагаліся супраць узурпацыі ўлады Лукашэнкі, рэжым абвінавачвае ў дзяржздрадзе, але насамрэч дзяржаўнай здрадай з'яўляецца падпісванне вось такіх дакументаў — аб уваходжанні ў Саюзную дзяржаву, таму што яны відавочна пагражаюць суверэнітэту Беларусі. Ці можа вайна прывесці да нарошчвання тэмпаў інтэграцыі? «З'есці ён з'есць, ды хто ж яму дасць?». Пуцін хацеў бы, але ў яго гэта не атрымаецца: беларускі народ не дасць яму гэтага зрабіць. Да таго ж, час і логіка гістарычнага развіцця не на яго баку. Ён ужо прайграў. Пытанне - у колькасці ахвяр, якія ён бярэ на сваю душу. У якасці дэсерту, як ні сумна мне гэта казаць, павінна выступіць Беларусь Павел Латушка згодны з тым, што Крэмль можа планаваць да 2030 года ўключыць Беларусь у склад РФ: — Пуцін яшчэ ў 2021 годзе апублікаваў артыкул пра Украіну, дзе цалкам дакладна патлумачыў свае мэты. Мы ўжо тады цудоўна зразумелі, што аналагічныя мэты ён мае і ў Беларусі. Ён хацеў паабедаць, і галоўнай стравай павінна была стаць Украіна. Аб Украіну ён зламаў зубы. У якасці дэсерту, як ні сумна мне гэта казаць, павінна выступіць Беларусь. Павел Усаў, аднак, сцвярджае, што Расея не ставіць сваёй мэтай фармальнае далучэнне Беларусі: — Гаворка ідзе аб завяршэнні інтэграцыі. Гэта, у прынцыпе, тое самае, што і далучэнне, але з захаваннем дзяржаўных межаў і ў рамках міжнароднага права. Ніякая міжнародная дамова не парушаецца, таму што Беларусь сама выявіла жаданне інтэгравацца з Расеяй у гэтую «Саюзную дзяржаву», дзе ёсць два незалежныя суб'екты, але адно палітычнае кіраўніцтва. Ёсць Беларусь, але яна падпарадкоўваецца стратэгічным інтарэсам СД. Гэта даволі распаўсюджаная памылка, што Расея збіраецца далучыць Беларусь гэтак жа, як яна гэта зрабіла з «ДНР» і «ЛНР». Яна гэта ўсё зробіць нібыта ў рамках волевыяўлення двух народаў. Тут нават Канстытуцыі дзвюх краін не будуць парушаны: пройдзе рэферэндум, на ім 90 працэнтаў выкажуцца за адну валюту, адну армію і аднаго прэзідэнта. Беларусь будзе «незалежнай», не маючы ніякіх атрыбутаў незалежнасці. Як самі беларусы ставяцца да такой перспектывы? Адказвае Павел Латушка: — Інфармацыйнае поле ў Беларусі было аддадзена рэжымам у распараджэнне расейскіх паліттэхнолагаў і СМІ. З дзесяці самых папулярных тэлеканалаў, якія глядзяць у Беларусі, 8 — расійскія. Беларусы знаходзяцца пад наймагутным ударам расійскай прапаганды. Нават нягледзячы на ўсе гэтыя спробы Расіі авалодаць розумамі беларусаў, у іх нічога не выходзіць. Абсалютная большасць беларусаў не хоча вайны, абсалютная большасць людзей супраць Лукашэнкі, а што найважнейшае — 97 працэнтаў беларусаў выступае за незалежную Беларусь (пра гэта кажуць сацыялагічныя апытанні, няхай і сацыялогія ў таталітарных дзяржавах — рэч «цікавая»). Але дастатковы працэнт выступае за прыярытэтнасць саюзных адносін з Расіяй. Мы, дэмакратычныя сілы, павінны дастукацца да гэтых людзей і паказаць, што неаімперыя Пуціна плануе знішчыць беларускую дзяржаўнасць. Святлана Ціханоўская лічыць, што выхадам з сітуацыі можа стаць адраджэнне мовы, культуры, гісторыі на ўсіх узроўнях, пачынаючы з індывідуальнага, з паўсядзённага жыцця і зносін. Яна таксама расказала аб плане дэмакратычных сіл Беларусі па процідзеянні інтэграцыі: — Мы праводзім працу на палітычным узроўні - у выступах на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы я казала, што Беларусь не можа заставацца ў АДКБ і «Саюзнай дзяржаве» з Расеяй, якая пачала вайну супраць Украіны і цяпер з'яўляецца агрэсарам, гэта супярэчыць інтарэсам большасці беларусаў. Нашая галоўная задача, над якой мы працуем, — зрабіць так, каб Беларусь не «пакінулі на потым» у бягучым канфлікце, каб яна не засталася суцяшальным прызам для Пуціна, які прайграў. Беларусь нельга пакідаць «на потым». Без свабоднай і дэмакратычнай Беларусі немагчыма пабудаваць эфектыўную сістэму бяспекі ў Еўропе. Вайна не будзе скончанай, пакуль Беларусь не стане свабоднай. Павал Усаў настойвае на тым, што свабода Беларусі залежыць ад аслабленьня Расеі: — Спыніць інтэграцыю можа толькі разбурэнне рэжыму Пуціна і стварэнне такіх умоў, пры якіх Саюзная дзяржава будзе вельмі дарагім мерапрыемствам для Расіі. Любыя інтэграцыйныя пытанні павінны ўспрымацца на міжнародным узроўні выключна як акупацыя. Павел Латушка лічыць, што для недапушчэння інтэграцыі трэба сфарміраваць тры сілы: — Першая — унутраная. Неабходна стварыць народна-вызваленчы рух, і наш пераходны ўрад над гэтым працуе. Гэта самае складанае пытанне, паколькі ў Беларусі задушана грамадзянская супольнасць. Рэпрэсіі ў Беларусі параўнальныя з перыядам сталінізму. Другі рэсурс — стварэнне протаарміі. Яе зародкі ўжо ёсць. У складзе ВСУ з'явіліся нашы добраахвотніцкія падраздзяленні, якія змагаюцца за вызваленне Украіны і мараць вызваліць Беларусь. Трэцяя сіла — гэта міжнародны ціск, гэта ізаляцыя рэжыму, санкцыі і прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці ў адносінах да Украіны. Дадзены журналістам дакумент можа згуляць і на руку Лукашэнку. Я быў амбасадарам Беларусі ў Францыі, Гішпаніі і Партугаліі. Тады ж, у 2015-2016 гадах, я ўдзельнічаў у закрытых перамовах. Там былі міністр замежных спраў Беларусі, нябожчык Уладзімір Макей і яго намеснік. Галоўнай тэзай перамоваў было тое, што Лукашэнка — галоўны і адзіны гарант суверэнітэту Беларусі. Значыць, дапамагчы Лукашэнку — гэта дапамагчы выратаваць Беларусь. Гэтая тэза дастаткова паспяхова была «прададзеная» пасланцамі Лукашэнкі ў сувязі з анэксіяй Крыма і вайной, якую Расея развязала ў Данбасе. Расія з'яўляецца ворагам беларускага народа і ворагам беларускай дзяржаўнасці. Пасля гэтага рушыла ўслед адліга ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Захадам. Усё гэта абрынулася пасля фальсіфікацый на выбарах і падзей 2020 года. Лукашэнка хоча пазбегнуць санкцыяў, пазбегнуць адказнасці. Ён разумее, што яго чакае трыбунал. Зыходзячы з гэтага, ён зноў спрабуе прадаць наратыў аб тым, што менавіта ён з'яўляецца гарантам незалежнасці Беларусі. Гэта не так. Менавіта Лукашэнка прывёў да страты беларускай незалежнасці, менавіта Лукашэнка з першых дзён свайго праўлення выступаў за саюз з Расіяй. Менавіта ён дазволіў паглынуць беларускае войска, менавіта ён знішчае беларускую мову, культуру і самасвядомасць. Менавіта ён пабудаваў канцлягер на тэрыторыі Беларусі, дзе проста няма свабодных людзей. Толькі беларускі народ можа быць гарантам незалежнасьці. Мы не разглядаем Расію як дружалюбную краіну. Сёння Расея, якая акупавала Беларусь, з'яўляецца ворагам беларускага народа і ворагам беларускай дзяржаўнасці. Гэта трэба дакладна вымавіць, каб зразумець пагрозу. Да дэмакратызацыі Расеі пасля сыходу Пуціна я стаўлюся скептычна. Мы бачым, што вялікі працэнт расейцаў падтрымлівае вайну ва Украіне, таму веры ў нейкае партнёрства ў мяне няма.
- ЗША нанеслі ўдар па ВПК «саюзнай дзяржавы»
Хітрасці мілітарызацыі лукашэнкаўскай эканомікі «ацанілі» ў ЗША — і ўвялі новыя санкцыі Лукашэнка працягвае мілітарызацыю беларускай эканомікі — для падтрымкі ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. На вытворчасць тавараў ваеннага прызначэння дыктатар пераводзіць усе больш-менш прыдатныя прадпрыемствы, а да ўдзелу ў пастаўках камплектуючых прыцягваюць максімум удзельнікаў — ад буйных прадпрыемстваў да ІП. Так, для вытворчасці тавараў ваеннага прызначэння выкарыстоўваюць элементы імпартных бытавых электратавараў. Прычым, не маючы абмежаванняў на іх пастаўку, можна ўвозіць як сам выраб, так і камплектуючыя. У новых пакетах амерыканскіх санкцый, уведзеных 25 лютага, гэта ўлічылі і забаранілі пастаўкі ў Беларусь і Расію бытавой электронікі — паводле пераліку ў 276 таварных пазіцый, указаных у дакуменце Міністэрства гандлю і Бюро прамысловасці і бяспекі ЗША. Такім чынам, Вашынгтон прымае меры да павышэння эфектыўнасці санкцыйнага ціску на Беларусь і Расію і спрабуе лепш узгадніць іх з абмежаваннямі, якія ўводзяць саюзнікі і партнёры ЗША. Амерыканскія ведамствы па-ранейшаму лічаць: пашырэнне ціску павялічыць эфектыўнасць ужо наяўных шматбаковых санкцый супраць РФ — праз «закрыццё доступу да новых тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца ў ваеннай сферы, і да крыніц даходаў, якія падтрымліваюць абаронную прамысловасць Расіі». На Беларусь санкцыі таксама распаўсюдзіліся, паколькі ў ЗША справядліва лічаць яе саўдзельнікам у канфлікце з Украінай на баку Расіі — як у ваенных адносінах, так і ў эканамічных. Іншымі словамі, Лукашэнку дастаткова было проста не працягваць мілітарызаваць эканоміку краіны, каб дагадзіць Пуціну — і новых санкцыяў на бытавую электроніку і іншыя тавары не было б. Аднак кіраўніка рэжыму не клапоцяць інтарэсы беларускага народа, ён працягвае абслугоўваць ваенныя патрэбы Крамля і тым самым падтрымліваць здзяйсняныя ім ваенныя злачынствы. У адказ Мінск атрымлівае новыя санкцыі і чарговае папярэджанне: спыніць саўдзел у вайсковай агрэсіі супраць Украіны. Новыя маштабныя абмежаванні, у тым ліку на бытавую электроніку, прадугледжваюць экспартны кантроль, які будзе звужаць магчымасці паралельнага імпарту. Яго прыкладам можна назваць сытуацыю, калі беларускія кампаніі ўвозілі для перапастаўкі ў Расею тое, што было складана паставіць туды з-за байкоту кампаніі-пастаўшчыка. І гэта было адным з асноўных інструментаў Масквы для абыходу санкцый. Цяпер выкарыстанне схем паралельнага імпарту для абыходу абмежаванняў багата крымінальным пераследам удзельнікаў здзелкі ў краінах-ініцыятарах. І гэта вельмі канкрэтнае папярэджанне ўсім удзельнікам такіх незаконных дзеянняў.
- Заява да гадавіны пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі лічыць падтрымку Украіны на шляху да рашучай перамогі над агрэсарам сваім стратэгічным прыярытэтам Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі лічыць агрэсію супраць Украіны міжнародным злачынствам з боку Расіі і рэжыму Лукашэнкі і выказвае сваю салідарнасць з народам Украіны ў яго барацьбе за незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй краіны. Дэмакратычная Беларусь далучаецца да рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 23 лютага 2023 года аб неабходнасці найхутчэйшага дасягнення ўсеабдымнага, справядлівага і ўстойлівага міру ва Украіне згодна са Статутам ААН. Заклікаем урады ўсіх краін перадаваць Украіне усю неабходную дапамогу для абароны ад расійскіх захопнікаў, уключна з узбраеннямі. Ад пачатку ўварвання народ Беларусі выступае супраць расійскай агрэсіі, пра што сведчаць антываенныя пратэсты, дыверсіі рэйкавых партызан, інфармаванне пра дзеянні расійскіх ваенных на тэрыторыі Беларусі, ахвяраванні, аказанне гуманітарнай дапамогі і ўдзел беларусаў у валанцёрскім руху, у тым ліку ў самой Украіне. Мы аддаем даніну павагі ўсім беларусам, якія дапамагаюць Украіне. Беларускі народ ганарыцца беларусамі і беларускамі, якія змагаюцца супраць акупантаў у складзе Узброеных сіл Украіны, і ўшаноўвае памяць тых ваяроў, хто ахвяраваў сваім жыццём у гэтай барацьбе. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі лічыць падтрымку Украіны на шляху да рашучай перамогі над агрэсарам сваім стратэгічным прыярытэтам і заяўляе аб гатоўнасці выбудоўваць з украінскім урадам сумесную стратэгію дзеянняў па супрацьстаянні расійскай агрэсіі. У змаганні за інтарэсы свабоднай Беларусі мы дбаем і пра інтарэс незалежнай Украіны. Толькі дэмакратычная і незалежная Беларусь зможа надаць гарантыі бяспекі суседнім краінам і стаць галоўным складнікам устойлівай і эфектыўнай сістэмы рэгіянальнай бяспекі. Гістарычная сувязь нашых народаў стварае аснову для моцнай кааліцыі, здольнай спыніць рэалізацыю расійскіх імперскіх амбіцый. Слава Украіне! Жыве Беларусь! 24 лютага 2023 г. Варшава, Вільня
- Латвія падтрымлівае стварэнне трыбунала над Лукашэнкам
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу з сакратаром Савета Нацыянальнай бяспекі Латвіі Янісам Кажаціньшам, дарадцай Прэзідента Латвіі па замежных справах Салвелгай Сілкальнай і паслом Латвіі ў Польшчы Юрысам Пойкансам. У ходзе сустрэчы абмеркавалі: павышэнне эфектыўнасці дзеяння эканамічных мер ціску на рэжым і палітычная падтрымка нацыянальных санкцый Польшчы і Літвы. У прыватнасці, закрыццё грузавых пунктаў пропуску на граніцы ЕС і Беларусі. Асобна была адзначана важнасць захавання работы пунктаў пропуску для асабовага руху. Латвійскаму боку была перададзена адпаведная заява Кабінета; канцэпцыю Кабінета па міжнародна-прававым ціску на рэжым. Латвійскаму боку даведзена пазіцыя па стварэнні міжнароднага крымінальнага трыбунала па злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых у Беларусі з 2020 года, трыбуналу па злачынстве агрэсіі супраць Украіны, падачы іску супраць Беларусі ў Міжнародны Суд ААН, а таксама падтрымцы ініцыятыў па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Салвейга Сілкальна адзначыла, што гэта тэма ўяўляе асаблівую цікавасць для прэзідэнта Латвіі, які знаходзіцца ў авангардзе лідэраў еўрапейскіх дзяржаў, выступаючых за стварэнне спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі. На думку дарадцаў прэзідэнта Латвіі, тэматыка трыбунала па злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых у Беларусі з 2020 года, таксама мае прыарытэтнае значэнне для латвійскага боку. Таксама да латвійскага боку даведзена інфармацыя аб пазіцыі Кабінета па неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі, перададзены адпаведны афіцыйны зварот ад імя Кабінета да ўладаў Латвіі. Па выніках сустрэчы таксама ўзгоднена, што ў бліжэйшы час у Канцылярыю Прэзідэнта і Міністэрства юстыцыі Латвіі будзе накіравана прававая канцэпцыя Кабінета па забеспячэнні адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы агрэсіі і супраць чалавечнасці.
- «Cуддзя» Харошка Алег
«Cуддзя» Гомельскага абласнога суда Харошка Алег Уладзіміравіч (22.05.1977) выносіць палітычна матываваныя прысуды грамадзянам, якія асуджаюць вайну супраць Украіны, выказваюць сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі і гвалтам з боку прадстаўнікоў сілавых структур. Сваімі дзеяннямі сур’ёзна парушае правы чалавека, падрывае вяршэнства права і аказвае ціск на грамадзянскую супольнасць. Харошка Алег 8 лютага 2023 года вынес прысуды «рэйкавым партызанам» з Мазыра: 34-гадовага Сяргея Пляшкуна незаконна асудзіў на 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; 45-гадовага Юрыя Сельвіча незаконна асудзіў на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Раней «суддзя» Харошка вынес незаконныя прысуды наступным палітвязням: Яўген Глушкоў — 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Кацярына Андрэева — 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Алег Канавалаў — 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Юрый Трапачоў — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Уладзімір Рабчанка — 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь; Уладзіслаў Война — 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады і кіраўнік НАУ Павел Латушка ўнёс прапанову краінам ЕС і Украіне аб прымяненні ў дачыненні да Харошкі Алега Уладзіміравіча персанальных санкцыйных абмежаванняў. У будучыні дадзены «суддзя», як і іншыя асобы, якія здзяйсняюць і садзейнічаюць рэпрэсіям, будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
- Алейнік паплакаўся міністру замежных спраў Венгрыі
На сустрэчы з кіраўніком венгерскага МЗС Петэрам Сіярта, так званы міністр замежных спраў рэжыму Алейнік вырашыў паплакацца наконт санкцый На сустрэчы з кіраўніком венгерскага МЗС Петэрам Сіярта (сам факт якой, безумоўна, выклікае здзіўленне і шмат пытанняў да маральных каштоўнасцяў афіцыйнага Будапешта), так званы міністр замежных спраў Беларусі Алейнік вырашыў паныць наконт санкцый. Па словах Алейніка, як аказалася — вялікага «гуманіста» і «прыхільніка правоў чалавека» — санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі носяць «антыгуманны характар». Аказваецца, гэта менавіта падступны (а можа — крывавы?) Захад разлучае сем'і і не дае беларусам пабачыцца з роднымі і блізкімі. Увёў авіяэмбарга, закрывае пагранпераходы. Праўда, грузавыя — але, відаць, так званы міністр шчыра перажывае за дальнабойшчыкаў, нават не ведаю ... Вось толькі спадар Алейнік зусім забыўся згадаць аб прычынах падобных мер. Можа быць, ён яшчэ не да канца ўвайшоў у курс справы на сваёй новай пасадзе і забыўся, што ў 2021 годзе рэжым захапіў грамадзянскі самалёт? Магчыма, так званы міністр не ў курсе, што з 2021 года рэжым з'яўляецца арганізатарам міграцыйнага крызісу на межах з ЕС? Ці неяк выпусціў з-пад увагі, што ўжо год рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны? Сапраўды, з чаго раптам нашыя заходнія суседзі так паводзяць сябе? Зашкальвае цынізм Алейніка — проста агідны. Захад вінаваты ў тым, што беларусы не могуць пабачыцца з роднымі і блізкімі? А чаму ж на думку спадара Алейніка Сотні тысяч беларусаў былі вымушана пакінуць сваю краіну? Масавыя рэпрэсіі, забойствы, збіццё, катаванні, звальненні з працы, узбуджэнне крымінальных спраў і пераслед нязгодных — можа быць, гэта ўсё таксама выдумаў падступны Захад? Не. Менавіта злачынны рэжым Лукашэнкі, якому служыць так званы міністр, адказны за тое, што сотні тысяч беларусаў — родных і блізкіх — апынуліся па розныя бакі мяжы. Менавіта ён — і ніхто іншы — вінаваты, што на межах з Беларуссю з'явіліся платы, што закрываюцца пагранпераходы, што не дзейнічае авіязносіны. Менавіта ён нясе ўсю паўнату адказнасці за санкцыі, уведзеныя ў адказ на яго шматлікія злачынствы, якія ўжо даўно выйшлі за межы Беларусі і сталі міжнароднымі. А ў лютым 2022 года — ужо і вайскоўцамі. Менавіта ён зладзіў ганенне на прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі і на 8 гадоў кінуў за краты аднаго з лідэраў Саюза палякаў Анджэя Пачобута — пасля чаго Польшча ультыматыўна закрыла пагранпераход «Баброўнікі». І сёньня гэты рэжым плачацца вугорскаму міністру? Вінаваціць Захад? А што далей? Ён абвінаваціць у антыгуманным закрыцці межаў і Украіну таксама? Колькі людзей там НАЗАЎСЁДЫ страцілі магчымасць убачыць і абняць сваіх родных і блізкіх — таму што іх проста забілі? Забілі расейскія войскі, якія рэжым Лукашэнкі прапусціў праз мяжу і якім ён перадаў вайсковы кантроль над тэрыторыяй Беларусі. Забілі ракеты, якіх толькі з тэрыторыі Беларусі было выпушчана каля васьмі сотняў. Забілі снарады і кулі, якія рэжым Лукашэнкі вырабляе і падае Расіі ўвесь гэты час. Забіла наступальная ваенная тэхніка, якую ён зняў з кансервацыі і адправіў на фронт. І што ж, усё гэта, на думку спадара Алейніка — гуманна? А на думку спадара Сіярта, якому Алейнік паплакаўся ў камізэльку? Калі мне не здраджвае памяць, то Венгрыя ўсё яшчэ ўваходзіць у склад Еўрапейскага саюза. Але, як відаць, яе ўрад кіруецца зусім іншымі каштоўнасцямі. А дакладней — іх адсутнасцю. Бо толькі гэтым можна растлумачыць, што ў высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка ўзнялася рука для поціску рукі з так званым кіраўніком МЗС рэжыму Лукашэнкі. Рэжыму дыктатара, тэрарыста і вайсковага злачынцу, за трыбунал над якім ужо прагаласавалі Еўрапарламент і Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы. І які проста зараз судзіць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, у той час як Алейнік і Сіярта скардзяцца адзін аднаму на «антыгуманную» і «памылковую санкцыйную палітыку». Спадзяюся, у Еўразвязе дадуць гэтай сустрэчы належную адзнаку. Адпаведную каштоўнасцям, якія дэкларуе Еўрапейскі саюз з моманту свайго стварэння.
- Заява да закрыцця памежнага пераходу Баброўнікі-Бераставіца
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі: 13 лютага 2023 г Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі падтрымлівае рашэнне ўрада Рэспублікі Польшча аб закрыцці грузавога памежнага перахода Баброўнікі-Бераставіца. Гэта адэкватны адказ на беззаконне ў Беларусі, рост колькасці палітычных зняволеных і бесчалавечнае абыходжанне з імі ў засценках. Па хваравітай рэакцыі незаконнага рэжыму бачна, што гэты крок зроблены ў правільным накірунку, бо абмяжоўвае магчымасці рэжыму фінансаваць рэпрэсіі. Мы заклікаем урад Польшчы, Літвы і іншых краін-чальцоў ЕЗ, ЗША і ўсіх дзяржаў, якія зрабілі заявы аб сваёй прыхільнасці дэмакратычнай, суверэннай, незалежнай Беларусі, працягнуць нарошчваць ціск на рэжым з мэтай дамагчыся спынення рэпрэсій і вызвалення палітычных зняволеных. Пры гэтым абавязковай умовай для Кабінета застаецца скіраванасць такіх мераў на прычыненне шкоды менавіта рэжыму Лукашэнкі. Важна, каб пасажырскія пераходы заставаліся адчыненымі, у тым ліку як гуманітарныя калідоры ва ўмовах масавых рэпрэсій у Беларусі. Акрамя таго, Кабінет выступае катэгарычна супраць любых выключэнняў у рамках санкцыйнага рэжыму, у тым ліку супраць шырока абмяркоўваемай верагоднасці прымянення выключэнняў для беларускага калію ў рамках новага пакета санкцый Еўрапейскага звяза, які рыхтуецца да прыняцця. Гэта створыць новыя шчыліны ў рэжыме санкцый, якія дазволяць дыктатуры атрымаць неабходныя рэсурсы для нарошчвання рэпрэсій супраць беларускага народа і падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны. Аб’яднаны Пераходны Кабінет выступае за выкарыстанне ўсіх даступных сродкаў ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення палітычных зняволеных. Лічым магчымым пачатак любых перамоўных працэсаў з рэжымам Лукашэнкі толькі пасля поўнага спынення рэпрэсій і вызвалення палітвязняў з гуманітарнага спісу ў якасці першага кроку з боку рэжыму. Адказнасць за закрыццё памежных пераходаў, як і за любыя іншыя наступствы прымяняемых санкцый нясе выключна рэжым Лукашэнкі, які працягвае незаконна ўтрымліваць уладу, здзяйсняць масавыя рэпрэсіі і іншыя злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў, дзеянні, якія ўяўляюць пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы, у тым ліку, захоп самалёта для арышту апанента, арганізацыю міграцыйнага крызісу на межах з Еўрапейскім звязам і саўдзел у вайне супраць Украіны на баку Расійскай Федэрацыі. Спыненне рэпрэсій, вызваленне ўсіх без выключэння незаконна асуджаных па палітычных матывах беларусаў, спыненне саўдзелу Беларусі ў вайне, вывад усіх расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі і абарона суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны застаюцца найважнейшымі прыярытэтамі працы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
- Адказы Кабінета на найбольш актуальныя пытанні прэс-канферэнцыі 14 лютага
«Ці ёсць упэўненасць у тым, што Кабінет годна адкажа на ўступленне Беларусі ў вайну поўнай сілай?» Дзеянні Кабінета ў адказ на магчымае ўступленне Узброеных Сілаў РБ у вайну супраць Украіны: «Даць такі адказ — гэта задача не толькі Кабінета. Гэта супольная праца ўсіх грамадзянаў, у т.л. тых, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Праца па каардынацыі гэтай дзейнасці вядзецца, яна ніколі не спынялася. Мы рыхтуемся да гэтага моманту, мы не хацелі б, каб гэта здарылася, але рыхтавацца мы павінны» (С.Ціханоўская) «Поспех нашага плану па супрацьдзеянні рэжыму і яго войскам — адваротна прапарцыйны колькасці распаўсюджанай інфармацыі аб ім. Прашу зразумець, што ёсць рэчы, пра якія трэба маўчаць, бо іначай будзе цяжка іх рэалізаваць» (В.Сахашчык) «Мы працуем разам з украінцамі, у нас распрацаваны спецыяльны план на гэты выпадак, але я не магу раскрываць яго дэталі. Мы працуем з актывістамі ў Беларусі, якія запісаліся ў план „Перамога“ і рыхтуем іх да такой сітуацыі. План „Перамога“ першапачткова распрацоўваўся пад іншыя ўмовы. Зараз мы яго перапрацоўваем. Ён прызначаўся не пад канкрэтную дату, але пад умовы, калі беларусы будуць гатовыя да яго рэалізацыі. На бягучы момант запускаць план — гэта сабагубства, таму мы займаемся падрыхтоўкай» (А.Азараў) «Мы мусім рабіць на міжнародным кірунку, гэта і пытанне таго, як мы будзем вырашаць гуманітарную праблематыку. Мы разумеем, што ў такіх умовах многія беларусы захацелі б пакінуць Беларусь. Зараз мы працуем над выбудоўваннем міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі, і гэтая праца нам прыдасца вельмі моцна, калі адбудуцца такія падзеі» (В.Кавалеўскі) Адносіны з Украінай: «Мы, беларусы, будзем падтрымліваць Украіну незалежна ад таго, як будзе выбудоўвацца наш палітычны дыялог з ёй» (С.Ціханоўская) «Ад сакавіка мы пастаянна наведвалі Украіну для працы з прадстаўнікамі афіцыйных органаў улады Украіны, з беларускімі добраахвотнікамі, было шмат палітычных сустрэч, у тым ліку ў Офісе прэзідэнта Украіны, з М.Падалякам. Мы не можам сказаць, што задаволены тым узроўнем адносінаў, якія ў нас ёсць з афіцыйным Кіевам, але мы разумеем іх логіку, у якіх умовах яны супрацьстаяць смяротнай пагрозе, і таму падтрымка Украіны застаецца ў нашым прыярытэце» (В.Кавалеўскі) Адносіны з палком Каліноўскага, магчымасць сустрэчы С. Ціханоўскай з імі ва Украіне: «Я буду вельмі рада сустрэцца з прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Я не магу сказаць, што ў нас няма з імі камунікацыі. Мы на сувязі з палком Каліноўскага на сталай аснове праз нашага прадстаўніка па замежных справах. Пакуль я не магу сустрэцца з імі на тэрыторыі Украіны, паколькі, адпаведна майму статусу ў Літве, мне патрэбна афіцыйнае запрашэнне МЗС Украіны, якое мне пакуль не могуць забяспечыць. Калі гэта вырашыцца, я гатова сустрэцца» (С.Ціханоўская) Дапамога палітзняволеным, перамовы з рэжымам па іх вызваленні: «Трэба разумець, што не ў нас знаходзяцца ключы ад турмаў. Рэжым адказны найперш за сітуацыю з палітзняволенымі. І мы не бачым з яго боку сігналаў аб гатоўнасці да перамоваў. Вельмі важна не падыходзіць да гэтай справы як да „гандлю“. І мы не павінны сварыцца паміж сабой па гэтым пытанні, бо ўсе мы жадаем аднаго і таго ж» (В.Гарбунова) «Палітзняволеныя — не ўпершыню з’явіліся ў Беларусі. Улічваючы папярэдні вопыт, у такіх перамовах ёсць вельмі вялікая рызыка быць падманутым рэжымам. Гэтаксама і прапанова рэжыму з міжведамаснай камісіяй па вяртанні тых, хто з’ехаў за мяжу — мы разумеем, што ў грамадства няма падстаў давяраць ёй. Таму першым сігналам ад рэжыму павінны стаць крок па вызваленні шэрагу палітзняволеных на гуманітарных падставах: інвалідаў, шматдзетных і г. д.» (В.Гарбунова) «Мы пачалі перамовы з партнёрамі з розных краін, якія гатовыя падтрымаць нашую ідэю стварэння міжнароднага фонда для дапамогі палітзняволеным Беларусі. Гэта павінна быць нейкі „агульны гаманец“, для ўзмацнення той важнай працы, якую ўжо робяць беларускія фонды і НДА, каб гэтыя фонды і арганізацыі маглі падтрымаць большую колькасць людзей» (В.Гарбунова) Санкцыі, закрыццё пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю: «Мы лічым, што трэба ўзмацняць ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення палітзняволеных. Закрываючы пагранпераходы з Беларуссю для грузавых перавозак, суседнія краіны ўтвараюць вельмі жорсткі ціск на рэжым. Мы заклікаем урады дэмакратычных краін падтрымаць рашэнне Польшчы па закрыцці пагранпераходаў і ўзмацніць ціск на рэжым. Але мы не гаворым пра абмежаванне пасажырскага транспарту. Мы выпрацавалі сваё бачанне па гэтых пытаннях, агучылі яго, але рашэнне прымаюць тыя краіны, якія ўводзяць санкцыі. Мы агучылі свае прапановы па гарманізацыі санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да рэжыму Беларусі і РФ. Нам важна, каб не было магчымасці абыходу санкцый, мы пастаянна кантактуем на гэты конт з адпаведнымі органамі ЕС» (П.Латушка) «З'явілася інфармацыя, што шэраг краін хоча выключыць пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў з санкцыйнага спісу. Але пазіцыя аб тым, што гэтыя санкцыі нібыта істотна павышаюць кошт харчавання ў свеце, не мае падстаў. Хутчэй гаворка ідзе пра тое, што існуе лабіраванне гэтага пытання калійнымі групоўкамі, якія зарабляюць на гэтым мільярды, у т.л. Лукашэнка» (П.Латушка) Міжнародны ціск на рэжым: «Мы распачынаем працу па блакаванні кандыдатуры Лукашэнкі на выбарах у Раду бяспекі ААН» (В.Кавалеўскі) «Візіт міністра МЗС Венгрыі ў Беларусь — гэта адступленне ад той палітыкі непрызнання Лукашэнкі, якую праводзіла ЕС ад 2020 г. Але гэта крок толькі адной дзяржавы, якая ўжо пазначыла сябе на мапе Еўропы, як досыць прыхільную да аўтарытарных рэжымаў, у т.л. рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі. Таму мы не можам казаць, што гэта змена палітыкі ўсяго ЕС» (В.Кавалеўскі) «Мы супрацоўнічаем з Інтэрполам: хочам, каб гэтая арганізацыя верыфікавала ўсе запыты, якія дасылае рэжым у гэтую арганізацыю, бо мы сабралі мноства доказаў таго, што рэжым выкарыстоўвае гэтую арганізацыю для пошуку палітычных апанентаў. Што тычыцца выпадка з затрыманнем беларуса з гуманітарнай візай у Неапалі - мы праверылі: гэты выпадак не звязаны з палітыкай, гэта тычыцца злачынства, здзейсненага яшчэ да 2020 г.» (А.Азараў) Новы пашпарт для беларусаў: «Пашпарт мусіць быць прызначаны не толькі для пацвярджэння беларускага грамадзянства, але для міжнародных паездак. Мы шмат кансультаваліся з міжнароднымі партнёрамі, каб яны пацвердзілі перспектыўнасць ідэі. Ёсць папярэднія дамоўленасці па гэтай справе, не магу раскрываць усе дэталі. Праект падтрымліваецца Еўракамісіяй, але поспех залежыць ад таго, ці атрымаем мы падтрымку ад асобных дзяржаў. Адмысловая група з дызайнераў, геральдыстаў працавала над гэтым дакументам, ідэю падтрымалі фундатары» (В.Кавалеўскі) Культура: «Праца ў галіне культуры і адукацыі - не такая заўважная і хайповая, але не менш важная чым праца сілавога блоку. Я цешуся, што ўзнагарода „Гонар і годнасць“ выклікала такі рэзананс — я ўпэўнена, што праз такія грамадскія дыскусіі будзе ўмацоўвацца наша нацыянальная самасвядомасць. Распрацавана цэлая лінейка новых узнагародаў, хутка мы абвесцім першы спіс асобаў, якія атрымаюць узнагароды» (А.Коўшык)
- Лукашэнка — кантрабандыст 21 стагоддзя
Ён зарабляе на транзіце ў Расію Крыніца: polsatnews.pl «неафіцыйны пераклад» — Супраць рэжыму ў Менску павінны быць уведзеныя санкцыі, — заявіў у праграме «Gość Wydarzeń» член часовага ўрада Беларусі ў выгнанні Павел Латушка. — Беларусь з'яўляецца хабам для Расіі. Паводле яго слоў, Лукашэнка — кантрабандыст. — Закрыццё памежнага пераходу ў Баброўніках — гэта сігнал для Еўракамісіі, — дадаў Латушка. З пятніцы з 12:00 па рашэнні міністра Марыюша Каміньскага рух на польска-беларускім пагранпераходзе ў Баброўніках будзе прыпынены. Гэта звязана з васьмігадовым турэмным тэрмінам, вынесеным у сераду рэжымам Лукашэнкі журналісту Анджэю Пачобуту. — Патрэбны моцныя рэакцыі. У дачыненні да рэжыму Лукашэнкі павінны быць уведзеныя жорсткія абмежаванні і санкцыі, — пракаментаваў рашэнне польскага міністра віцэ-прэм'ер часовага ўрада Беларусі ў выгнанні Павел Латушка. — Гэта вельмі складаная сітуацыя для беларускага грамадства. Ён дадаў, што зараз там беспрыцэндэнтная хваля рэпрэсій супраць грамадзян. «Адсутнасць санкцый супраць Беларусі дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны» — Беларусь з'яўляецца эканамічным хабам для Расіі. Летась у снежні быў самы вялікі імпарт тавараў з ЕС у Беларусь з моманту вядзення статыстыкі. А гэта значыць, што гэтыя тавары ідуць у Расію, — сказаў Латушка. — Закрыццё пагранпераходу ў Баброўніках дасць сігнал Еўракамісіі, — адзначыў ён. — Урсуля фон дэр Ляен абвясціла, што Еўракамісія будзе сінхранізаваць санкцыі, — сказаў госць. «Калі гэтага не адбудзецца, Лукашэнка так і застанецца кантрабандыстам 21 стагоддзя», — сказаў Латушка. «Ён зарабляе грошы транзітам у Расію», — дадаў ён. «За апошнія восем месяцаў ЕЗ не ўводзіў ніякіх санкцыяў супраць Беларусі» — На жаль, з ЕС мы атрымліваем супярэчлівую інфармацыю аб тым, ці будуць новыя санкцыі супраць Беларусі. А іх адсутнасць дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны, лічыць апазіцыйны беларускі палітык. — Мы кансультаваліся па санкцыях. У ЕС нам сказалі, што мы можам прапанаваць пяць ці дзесяць чалавек для ўключэння ў наступны спіс, — сказаў ён. Латушка сказаў, што гэта вельмі мала, таму што «ў Беларусі ўжо тысячы людзей знаходзяцца ў зняволенні з-за рэжыму». —Таму мы ідзем па шляху гнацыйных санкцый. Мы сустрэліся з польскімі ўладамі і прадставілі спіс з 201 чалавека, на якіх павінны быць накладзеныя санкцыі, — паведаміў ён. — Акрамя таго, мы прапанавалі ўвесці абмежаванні для 13 кампаній, якія вырабляюць зброю для Расіі. Гэтая зброя забівае людзей ва Украіне, — сказаў Латушка. — Мы лічым, што санкцыі павінны працягвацца. Таму што за апошнія восем месяцаў ЕС не ўводзіў ніякіх санкцый супраць Беларусі, — сказаў на заканчэнне ён.











