top of page


Швецыя будзе трымаць беларускі парадак дня на высокім узроўні ў ЕС
Намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка, пікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан з новым прадстаўніком МЗС Швецыі па сувязях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, паслом Патрыкам Свэнсанам і кіраўніцай упраўлення Усходняй Еўропы дэпартамена Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Швецыі Тове Венергрэн

Admin of the NAM
Oct 21, 2025


Мы разлічваем на далейшую падтрымку Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках АБСЕ
Тэзісы прамовы Паўла Латушкі, намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, на прыёме, арганізаваным у межах Веймарскага трохкутніка з нагоды сустрэчы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў сувязі з Канферэнцыяй АБСЕ па чалавечым вымярэнні

Admin of the NAM
Oct 16, 2025


Польшча працягвае прымаць і разглядаць заявы на міжнародную абарону ад беларусаў
Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы працягвае прымаць заявы на міжнародную абарону ад грамадзян Беларусі і разглядаць ужо пададзеныя заявы — гэта сёння пацвердзіў кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Томаш Цытрыновіч на рабочай групе па пытаннях легалізацыі беларусаў пры Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы

Admin of the NAM
Oct 10, 2025


Павел Латушка абмеркаваў пытанні адказнасці Лукашэнкі з міністрам юстыцыі Францыі
У рамках рабочай паездкі ў Парыж, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу з міністрам юстыцыі Францыі Жэральдам Дарманэнам

Admin of the NAM
Oct 7, 2025


Павел Латушка заклікаў парламентарыяў краін-членаў ЕС садзейнічаць беларусам у пытаннях легалізацыі і атрымання віз
Павел Латушка звярнуўся да парламентарыяў, у тым ліку як чалец рабочай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы пры МУС Польшчы, які кожны дзень атрымлівае звароты ад беларусаў, з просьбай падчас сустрэч у міністэрствах унутраных спраў іх краін падымаць пытанні паляпшэння ўмоў легалізацыі беларусаў

Admin of the NAM
Oct 7, 2025


Павел Латушка звярнуўся да Францыі з просьбай падтрымаць намаганні па прыцягненні Лукашэнкі і яго хаўруснікаў да адказнасці за здзейсненыя міжнародныя злачынствы
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прэзідэнткай Нацыянальнай Асамблеі Францыі Яэль Браўн-Піве адзначыў, што Францыя заўсёды з'яўлялася і з'яўляецца лідарам у пытаннях захавання правоў чалавека, правасуддзя і дэмакратыі

Admin of the NAM
Oct 7, 2025


У МЗС Францыі выказалі падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Беларусі
У рамках рабочай паездкі ў Парыж намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчы з намеснікам дырэктара Дырэктарата па кантынентальнай Еўропе МЗС Францыі Бенджамінам Рорыгам і намесніцай дырэктара па Усходняй Еўропе і Расіі МЗС Францыі Элізабэт Бердэнс

Admin of the NAM
Oct 6, 2025


Мы заклікаем усіх суб’ектаў аб’яднаць намаганні для забеспячэння стабільнага і незалежнага функцыянавання Міжнароднага крымінальнага суда
Павел Латушка адзначыў, што беларускі народ сёння, на жаль, з’яўляецца найбольш падвергнутым транснацыянальным рэпрэсіям сярод народаў Еўропы.

Admin of the NAM
Sep 30, 2025


Ці можа Еўропа адчуваць сябе ў бяспецы пасля вучэнняў «Захад-2025»?
Кіраўнік НАУ выказаўся пра маштабную правакацыю Расіі і рэжыму Лукашэнкі, падчас якой 19 дронаў увайшлі ў паветраную прастору Польшчы, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, і расказаў студэнтам пра мэты гэтай сумеснай мэтанакіраванй аперацыі Расіі і Лукашэнкі

Admin of the NAM
Sep 21, 2025


Важна захаваць магчымасць камунікацыі беларусаў з Еўропай пры аказанні ціску на рэжым Лукашэнкі для змены яго ўнутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі
Пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета наконт узмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай змены яго ўнутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі была прадстаўлена намеснікам кіраўніцы Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам у ходзе сустрэчы з віцэ-маршалкам Сейма Пятром Згажэльскім

Admin of the NAM
Sep 18, 2025


Ваявода Ніжнесілезскага ваяводства падкрэсліла, што будзе падтрымліваць беларусаў, якія вымушаны былі пакінуць тэрыторыю Беларусі, у пытаннях легалізацыі
Павел Латушка, правёў сустрэчу ў горадзе Уроцлаў з ваяводай Ніжнесілезскага ваяводства Ганнай Жабскай

Admin of the NAM
Sep 6, 2025


Пенсіі для грамадзян Беларусі ў Польшчы
Павел Латушка правёў сустрэчу з дырэктарам Дэпартамента замежных пенсій Установы сацыяльнага страхавання Польшчы (Zakład Ubezpieczeń Społecznych) Анджэем Шыбке

Admin of the NAM
Sep 5, 2025


Сустрэча з беларусамі ва Уроцлаве
Павел Латушка правёў сустрэчу з выбаршчыкамі і іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары, пражываючымі ў Ніжнесілезскім ваяводстве

Admin of the NAM
Sep 5, 2025


Забытая Беларусь
Павел Латушка выступіў на панэльнай дыскусіі «Забытая Беларусь» у рамках удзелу ў 34-м Эканамічным форуме ў Карпачы, падчас якой былі абмеркаваны пагрозы для бяспекі Еўропы, якія нясе прарасійскі рэжым Лукашэнкі

Admin of the NAM
Sep 3, 2025


Павел Латушка ўзяў удзел у мерапрыемствах на Вестэрплятэ да гадавіны Другой сусветнай вайны
1 верасня па запрашэнні віцэ-прэм’ера, міністра абароны Польшчы Уладзіслава Косіняк-Камыша намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка прыняў удзел у мерапрыемствах на Вестэрплятэ, прымеркаваных да 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны

Admin of the NAM
Sep 1, 2025


Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях у Гданьску з нагоды 45-й гадавіны Жнівеньскіх пагадненняў
У ноч з 31 жніўня на 1 верасня Павел Латушка разам з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім возьме ўдзел ва ўрачыстасцях на Вестэрплятэ, прымеркаваных да гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны

Admin of the NAM
Sep 1, 2025


Час трансфармацыі — як будзе выглядаць Еўропа будучыні?
2 верасня ў Hotel Golębiewski у Карпачы пачнецца 34-ы Эканамічны форум — адна з найбуйнейшых і найважнейшых эканамічных і палітычных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Admin of the NAM
Aug 27, 2025


НАУ — афіцыйны партнёр Эканамічнага форуму ў Карпачы
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падпісала пагадненне з Інстытутам усходнееўрапейскіх даследаванняў у Варшаве, у адпаведнасці з якім стала афіцыйным інстытуцыйным партнёрам 34-га Эканамічнага форуму ў Карпачы

Admin of the NAM
Aug 27, 2025


ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, у якой прызнаецца роля Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя звяртае ўвагу на тры ключавыя аспекты, якія датычацца Беларусі

Admin of the NAM
Jun 26, 2025


Незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей ажыццяўлялася на падставе прамога загада Аляксандра Лукашэнкі
Сёння, падчас летняй сесіі ПАРЕ, разглядалася і была прынята рэзалюцыя «Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны»

Pavel Latushka
Jun 24, 2025
bottom of page